17
1. Паразважайце, ці можам мы назваць людзей, якія жывуць на нашай Зямлі, вялікай сям’ёй.
Калі агульна паразважаць, то можна адзначна адказаць на гэтае пытанне – так. Ва усіх людзей ёсць далёкія агульныя продкі, ад якіх пайшло множанне родаў, пакаленняў.
2. Ці згодны вы з думкай, што кожны чалавек — цэлая планета? Як вы разумееце сэнс выразу быць на Зямлі Чалавекам?
Кожнага чалавека можна адназначна назваць цэлай Планетай. Кожны чалавек вызначаецца сваім асаблівым унутраным мірам, сваімі эмоцвямі і ўяўленнямі навакольнага свету. У кожнага ёсць радавыя сувязі, дзеці, якім бацькі даюць крылы для ўзлёту і пабудаваня сваёй асабістай Планеты.
Выражэнне «быць на зямлі Чалавекам» можна разумець так, што неабходна памятаць аб сваёй Радзіме, яе традыцыях. Вельмі важна шанаваць сваіх бацькоў, памятаць свае карані, жыць чэсна, з любоўю да іншых людзей.
3. Што засмучае пісьменніка? Калі, на думку аўтара, Зямля наша ператворыцца ў планету Шчасця? А якой уяўляецца планета Шчасця вам?
Пісьменніка турбоцяць некалькі пытанняў: ці ведае чалавек свах продкаў, ці дастаткова ён зрабіў для таго, каб апраўдваць гены, якія перадаюць нам нашы продкі? Ці ўдзячныя людзі тым далёкім продкам, якія далі пачатак цэламу роду.
На думку пісьменніка Зямля стане планетай Шчасця тады, калі кожны чалавек будзе ўвасабленнем дабра, справядлівасці, розуму, і любові.
Сапраўдная планета шчасця менавіта такой і ўяўляецца. На такой планеце ўсу людзі ўсміхаюцца адзін аднаму, заўсёды гатовыя дапамагчы, праяўляюць любоў да іншых людзей, жывёл, раслін, і саме галоўнае – да сваіх каранёў.
4. Вызначце корань у слове народ. Хто складае народ?
У слове народ корань род. Пісьменнік указвае на тое, што род плюс род складае народ.
5. Чаму кожнаму з нас трэба ведаць свае карані, памятаць продкаў, шанаваць і берагчы свой радавод?
Кожны чалавек павінен ведаць свае карані, шанаваць традыцыі таму, што менавіта продкі перадавалі свае гены, якія і сталі асновай усяго рода.
6. Дзе і калі нарадзіліся вашы бацькі? Што вы ведаеце пра жыццё іх братоў і сясцёр?
Мае бацька нарадзіліся у невялікай вёсачцы бліз Белавежскай пушцы. У маёй маці ёсць родная сястра, а ў бацькі два браты. Сястра маці працуе рэдактарам мясцовай газеты. Адзін з братоў бацькі працуе настаўнікам, мае дзвух дзетак. Другі брат бацькі працуе лесніком у роднай вёсачцы.
7. Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Эдуарда Белагурава «Партрэт баць коў». Якія выразныя дэталі мастацкага палатна сведчаць, што яго героі прайшлі няпросты жыццёвы шлях? Падзя ліцеся сваімі думкамі і разважаннямі.
На маю думку, на карціне ў бацькоў задумлівыя твары, натружаныя рукі, якія гавораць аб цяжкім жыцці намаляваных людзей.