11
Прысяга сэрцам
1. Якой паўстае Беларусь ва ўяўленні паэта? Прыгадайце малюнкі і вобразы, што раскрываюць яе адметнасць, непаўторнасць. Падмацуйце свой адказ вершаванымі радкамі.
Беларусь паўстае у вершы чыстай, пяшчотнай краінай, якая напоўнена прыроднай прыгажосцю і непаўторнасцю. Аўтар захапляецца прыгажосцю лясоў, палей і лугоў. Ён ганарыцца непаўторнасцю і унікальнасцю краіны. Аўтар падкрэслівае неверагодна чыстыя вадаёмы, блакітнае неба, зялёные лясы, празрыстыя ручаі. Аб захапленнях аўтара гаворыць першае чацверасцішша верша. Часцінай шчырасці і пяшчотнасці краіны аўтар лічыць беларусаў. На яго думку гэта людзі з адкрытым сэрцам і шырокай душой.
2. Што ўкладвае мастак слова ў паняцце родная зямля? Прааналі зуйце аўтарскія пачуцці, выказаныя ў вершы.
Родная зямля для аўтара – гэта і лясы, і палі, і рачушкі, і блакітнае неба. Для яго гэта не проста горад, або вуліца, гэта вялікая, неабсяжная краіна. Калі аўтар гаворыць аб сваёй Радзіме, ён успамінае сяброў з свайго маленства, маленькія дворыкі і вулачкі, дзе яны разам бегалі.
3. Разгледзьце на вокладцы рэпрадукцыю карціны Уладзіміра Масленікава «Зямля дзядоў». Якой уяўляе зямлю сваіх продкаў мастак? Прааналізуйце кампазіцыю, вобразы, палітру карціны. Зачытайце паэтычныя радкі, блізкія па настраёвасці да мастацкага палатна. Чаму, на ваш погляд, карціна атрымала такую назву?
Карціна раскрывае усю прыгажосць роднага краю. Мастак паказвае Родную Зямлю самабытнай, напоўненай прыгажосцю, якая захапляе сваімі высокімі, стрункімі соснамі, шырокімі рэчкамі, бескрайнімі зялёнымі лугамі і прасторамі. На карціне мы тако ж бачым кароў, якія мірна і спакойна пасвяцца на полі. Гэта адлюстроўвае спакой і працавітасць жыхароў беларускай вёскі. Удалечы можна разглядзець нейкі замак. Гэта сімвал гісторыі, старажытнасці.
Больш за усё да карціны падыходзяць наступныя вершаваныя радкі:
Былога быліны, старога паданні
плывуць, як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю зялёным…
Менавіта такую назву карціне аўтар даў таму, што так ён уяўляў прасторы сваёй Радзімы і многа дзесяцігодзяў таму назад. Уся палітра, кожная рыска карціны напоўнена атгалоскамі мінулага. Тут німа ніводнай рысы сучаснасці.
Беларусь для мяне – гэта бяскрайнія лугі і палі, гэта добрыя, шчырыя, прыветлівыя людзі, прыгожыя гарады і маленькія вёсачкі.
Дзяржаўнымі сімваламі краіны лічацца гімн і сцяг. Сімваламі краіны лічаць таксамі мноства азёр і балот. Ёсць птушка сімвал Беларусі – гэта аіст. Жывёлай сімвалам краіны называюць зубра. Сімвал кветка – гэта васілёк.