Упр. 22. Прачытайце тэкст. Дакажыце, што сказы ў тэксце звязаны паралельнай сувяззю.

1.

Марына ніколі раней не была вёсцы і таму вельмі здзівілася, што хата дзеда і бабы ўсярэдзіне амаль нічым не адрозніваецца ад іхняй гарадской кватэры. Тут таксама былі два пакоі і кухня, стаялі круглы стол, м яккая канапа і крэслы. Гаварыла радыё. Пад столлю вісела электрычная лямпачка з ружовым абажурам. Толькі печы такой вялікай і шырокай, ледзь не на палову кухні, у іх у горадзе няма. I вокны тут меншыя (С. М іхальчук).

У тэксце сказы звязаны паралельная сувяззю. Першы сказ раскрывае тэму. А кожны наступны сказ разгортвае гэту тэму і звязаны з ім сэнсам і граматычна: прыслоўем тут (у хаце дзеда і бабы), злучнікам і.