Білет 19. Гісторыя Беларусі

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Вынікі рэфарміравання сельскай гаспадаркі. Пачатак прамысловага перавароту

1. Грам-паліт. разв.: утвар. таварыства філаматаў (А.Міцкевіч, І. Дамейка), утвар. таварыства філарэтаў, спроба паўстання ў Бабруйскай крэпасці, паўстанне дзекабрыстаў у Пецярбургу, шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. (мэта- аднаўл. РП у межах 1772 г.), было падаўлена. Вынікі паўст: правядз. царскім урадам курса на аслабл. польск. уплыву на бел.губерні, канфіск. маёнткаў удзельн. паўстання, “разбор” шляхты, адмена дзеяння ІІІ Статута ў бел. губерн., увядз. расій. заканад.

2. Сац-эканам. стан.: існав. фальваркава-паншчыннай сістэмы, павіннасці сялян за карыст. зямлёй: паншчына, чынш, аброк. Правядз. аграрнай рэформы Кісялёва сярод дзяржаўных сялян (ліквід. фальваркаў, перавод сялян з паншчына на чынш), інвентарнай рэформы сярод памешчыцкіх сялян (складанне інвентароў, дзе апісваліся памешч. уладанні і памеры сял.павіннасцей).

3. Пачатак прамысловага пераварота, ствар. першых суконных фабрык у мяст. Хомск і Косава Гродз. губерні.

2. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990-х гг.

1. Афармленне дзярж. суверэнітэту: прыняцце Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзярж. суверэніт. Бел. сав. сацыял. рэспубл.(27.07.1990), прын. Закона “Аб наданні статусу канстыт. закону Дэклар. Вярх. Сав. БССР ” (25.08.1991), прын. Закона “Аб паліт. і эканам. самастойн. БССР”, прын. рашэння аб змене назвы на РБ (19.09.1991), прын. закона аб грамадзянстве. Белавежскае пагадненне, распад СССР і ўтвар. СНД.

2. Прын. Канстытуц. і ўвядз. інстытута прэзідэнт. улады. Абвяшч. РБ унітарнай дэмакрат. сацыяльнай прававой дзярж. першыя прэзідэнт. выбары на альтэрн. аснове. Перамога А.Р.Лукашэнкі.Рэспублікан. рэферэндум 14 мая 1995 г., вынесены 4 пытанні (дзярж. мовы, інтэгр. з Расіяй, змены ў Канстыт., дзярж. сімволіка).

3. Дзярж. сімволіка. Прын. сучаснага герба і сцяга замест герба “Пагоня” і бела-чырв.-белага сцяга, другая нядзеля мая дзень сцяга і герба. Зацвярдж. У 1995 г. дзярж. узнагар. РБ. Карват. 

3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё

Характарыстыка дзейнасці О. Ю. Шміта

Буйным вучоным у галіне матэматыкі, геафізікі, астраноміі і геаграфіі з’яўляецца ўраджэнец Магілёва Ота Юльевіч Шміт, які стаў адным з арганізатараў і ўдзельнікаў асваення Паўночнага марскога шляху. О. Шміт у 1934 г. узначальваў палярную экспедыцыю ў Арктыку на параходзе «Чалюскін», які быў расціснуты льдамi. Праз два месяцы «чалюскiнцаў», якія высадзіліся на льдзiну, выратавалi лётчыкi, якім, як i О. Шмiту, было ўпершыню прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. О. Шміт даследаваў матэматычныя законы грашовай эмісіі, даў матэматычнае абгрунтаванне наяўнасці жалезных руд на Курскай магнітнай анамаліі, сфармуляваў новую тэорыю «халоднага» ўтварэння Зямлі і планет з дапланетнага газава-пылавога воблака. Стаў акадэмікам Акадэміі навук СССР.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!