Білет 14. Гісторыя Беларусі

1. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, распаўсюджванне ўніятцва на тэрыторыі Беларусі

1. Перадумовы заключэння Берасцейскай уніі заключаліся ў тым, што з моманту падзелу хрысціянства ў 1054 г. на праваслаўе і каталіцтва адбываліся неаднаразовыя спробы іх аб’яднання ў адзінае цэлае. Ідэю саюзу дзвюх цэркваў падтрымлівалі вялікія князі літоўскія. Рымска-каталіцкая царква імкнулася за кошт уніі пашырыць свой уплыў. Пасля заключэн ня Люблінскай уніі 1569 г. і стварэння Рэчы Паспалітай яе вярхоўная ўлада бачыла магчымасць аб’яднаць усё насельніцтва краіны з дапамогай адзінай рэлігіі — каталіцтва. Каталіцкія кіраўні кі шляхам аб’яднання цэркваў марылі дамагчыся перамогі над праваслаўем і пашырыць свой уплыў ва Усходняй Еўропе.

У 1596 г. адбыўся Берасцейскі царкоўны сабор, на якім была заключана царкоўная унія, якая аб’яднала праваслаўную і каталіцкую царкву ў адзіную грэка-каталіцкую (уніяцкую). Па ўмовах унii праваслаўныя вернікі прызнавалі кіраўніцтва ўніяцкай царквой з боку папы рымскага, аднак захоўвалі свае ранейшыя царкоўныя абрады: выгляд храмаў, шлюб святароў, царкоўнаславянскую мову набажэнстваў. Пасля прыняцця уніі праваслаўная царква на тэрыторыі ВКЛ была забаронена, а яе прыходы сталі ўніяцкімі.

2. Рэфармацыя. У XVI ст. еўрапейскія краіны ахапіў шырокі грамадска-палітычны рух, накіраваны на рэфармаванне каталіцкай царквы. Ён атрымаў назву Рэфармацыя, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «пераўтварэнне». Яе прыхільнікі выступалі за рэформу каталіцкай царквы, каб яна стала таннай для вернікаў, за богаслужэнне на роднай мове, выказвалі пратэст супраць царквы як буйнога землеўласніка і пышных каталіцкіх набажэнстваў. Рэфармацыйны рух у ВКЛ ахапіў толькі вышэйшыя колы грамадства — у першую чаргу магнатаў. Яны далучыліся да Рэфармацыі з палітычным разлікам, бо жадалі адасобіцца ад каталіцкай Польшчы і замацаваць сваю самастойнасць у кіраванні ВКЛ. Пераважная большасць сялян, як і гарадскога насельніцтва, засталася на пазіцыях праваслаўнай веры.

Вядучым кірункам Рэфармацыі на тэрыторыі Беларусі стаў кальвінізм. Кальвіністы, напрыклад, лічылі адзінай крыніцай веры Біблію і адмаўлялі пасрэдніцтва царквы паміж чалавекам і Богам. Найбольш адметным прадстаўніком рэфармацыйнага руху ў Беларусі, якога вобразна называюць «бацькам Рэфармацыі ў ВКЛ», стаў адзін з лідараў кальвінізму канцлер ВКЛ Мікалай Радзівіл Чорны.

З кальвінізму вылучаецца такі кірунак Рэфармацыі, як арыянства, або рух антытрынітарыяў, якіх называлі «літоўскімі братамі». Арыяне адмаўлялі трыадзіную сутнасць Бога (Бог Бацька, Бог Сын, Бог Дух Святы), не прызнавалі хрышчэння немаўлят, лічылі Ісуса Хрыста толькі чалавекам. Адным з прадстаўнікоў антытрынітарыяў стаў Сымон Будны, які ў 1562 г. у Нясвіжы выдаў першую друкаваную кнігу на беларускай мове «Катэхізіс» («Сімвал веры»).

3. Контррэфармацыя — рэлігійна-палітычны рух супраць Рэфармацыі, які разгарнуўся ва ўсіх краінах Еўропы ў другой палове XVI ст. Яго галоўнымі праваднікамі сталі езуіты — члены таварыства Ісуса Хрыста, якія праз пашырэнне асветы імкнуліся замацаваць пазіцыі каталіцкай царквы. Езуіты пачалі закрываць пратэстанцкія і праваслаўныя школы, друкарні. Пад іх кіраўніцтвам ажыццяўляліся пагромы і спальваліся кнігі.

Кальвінісцкая шляхта стала пераходзіць у каталіцтва. Сын Мікалая Радзівіла Чорнага Мікалай Крыштоф Радзівіл (па прозвішчы Сіротка) зрабіў Нясвіж, дзе па яго ініцыятыве быў заснаваны калегіум, другім пасля Вільні езуіцкім цэнтрам ВКЛ. У выніку распаўсюджвання Контррэфармацыі каталіцкая царква брала пад свой кантроль адукацыю, навуку, мастацкую культуру і духоўнае жыццё, а навуковыя веды абвяшчаліся грахоўнымі.

4. Распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі як новай рэлігіі ў канцы XVI — пачатку XVII ст. адбывалася гвалтоўна. Прымусова закрываліся права слаўныя цэрквы і школы. Ва ўніяцкіх цэрквах сталі выкарыстоў ваць польскую мову замест старабеларускай, што выклікала незадаволенасць вернікаў. У 1623 г. жыхары Віцебска забілі ўніяцкага арцыбіскупа Язафата Кунцэвіча, які сілай распаўсюджваў унію на тэрыторыі Полацкай епархіі. Папа рымскі Урбан расправіўся з горадам і Полацк пазбавіўся магдэбургскага права, яго ратуша была
разбурана, а з усіх храмаў зняты званы. Цэнтрамі барацьбы з уніяй сталі брацтвы — рэлігійныя арганізацыі праваслаўнага, пераважна мяшчанскага насельніцтва. У вынiку атрымалася, што унiя не аб’ядноўвала, а раз’ядноўвала насельніцтва ВКЛ.

Шматлікія выступленні праваслаўных вернікаў прымусі лі караля Рэчы Паспалітай аднавіць у краіне праваслаўную царкву. Гэта садзейнічала пашырэнню ўніяцтва на беларус кіх землях. У канцы XVIII ст. каля 3/4 сельскага насельніцтва Беларусі былі ўніятамі. 

2. БССР у 1945—1953 гг.: пасляваеннае аднаўленне. Удзел БССР у заснаванні ААН

1. Пасляваеннае аднаўленне БССР уключала ў сябе пераадоленне ваенных разбурэнняў. З саюзных рэспублік найбольшыя страты (адносна агульнай коль касці на сель ніц тва) у гады Вялікай Айчыннай вайны панесла Беларусь: загінуў амаль кожны трэці яе жыхар. У 1945 г. колькасць на сель ніц тва знізілася да 6,3 млн чалавек. Была разбурана большасць гарадоў, спалены тысячы вёсак, амаль перасталі
дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь, у цяжкім становішчы знаходзілася сельская гаспадарка. Рэспубліка страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця.

Адбывалася вяртанне да мадэлі развіцця грамадства, якая вызначылася ў даваенны перыяд. Гэтая мадэль была звязана з паступовым фарміраваннем індустрыяльнага грамад ства. Рысы, характэрныя для станаўлення такога тыпу грамад ства, выявіліся ў гады першай пасляваеннай (чацвёртай па ліку) пяцігодкі (1946—1950) у апераджальных тэмпах аднаўлення і развіцця цяжкай прамысловасці ў параўнанні з лёгкай.

У БССР асабліва высокімі тэмпамі развівалася машынабудаванне. Былі выпушчаны першыя аўтамабілі-самазвалы МАЗ і першыя трактары «Беларусь».

У разбураным стане апынулася сельская гаспадарка, была цалкам знішчана сельскагаспадарчая тэхніка, а маёмасць калгасаў разрабавана. У калгаснікаў не існавала эканамічнага стымулу ў сваёй працы, бо яна аплочвалася па колькасці працадзён. За кошт павышэння дзяржавай закупачных цэн на сельскагаспадарчую прадукцыю ўдалося пераадолець цяжкасці ў пасляваенным аднаўленні сельскай гаспадаркі. Адначасова ў гэты перыяд адбывалася калектывізацыя ў заходніх абласцях, уз’яднаных з БССР у 1939 г., якая суправаджалася прымусовымі метадамі. Заможныя гаспадаркі былі ліквідаваны, а іх гаспадары раскулачаны і высланы ў Сібір і Казахстан.

2. Аднаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Гэта сістэма ўстанавілася яшчэ ў 1920—1930-я гг. і характарызавалася поўным кантролем дзяржавы над грамадскім жыццём, укараненнем марксісцка-ленінскай ідэалогіі. Для грамадска-палітычнага жыцця краіны было характэрна існа ванне аднапартыйнай сістэмы, прадстаўленай Камуністычнай партыяй (бальшавікоў) Беларусі.

Першым сакратаром ЦК КП(б)Б у 1938—1947 гг. з’яўляўся П. К. Панамарэнка, які ў 1944—1948 гг. займаў пасаду Старшыні Савета На родных Камісараў БССР, перайменаванага ў 1946 г. у Савет Міністраў. Гэты выканаўчы орган дзяржаўнай улады ажыццяўляў практычную рэалізацыю рашэнняў, якія зыходзілі ад КП(б)Б.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР 1937 г., галоўныя функцыі дзяржаўнага кіраўніцтва і арганізацыі грамадскага жыцця належалі Саветам дэпутатаў працоўных. Але самі яны цалкам знаходзіліся пад кантролем партыйнага апарату і сапраўднай паўнатой улады не валодалі.

У 1947 г. адбыліся першыя ў пасляваенныя гады выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады рэспублікі — Вярхоўны Савет БССР, якія мелі безальтэрнатыўны характар. Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1948 г. быў абраны В. І. Казлоў.

У грамадскім жыцці моладзі гэтых гадоў вызначальную ролю адыгрываў Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі. ЛКСМБ у 1945 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за мужнасць, праяўленую камсамольцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Першымі пасляваеннымі кіраўнікамі камсамола Беларусі былі К. Т. Мазураў і П. М. Машэраў. Камсамол аб’ядноўваў большасць маладых людзей, якія працавалі або вучыліся, і ў 1948 г. налічваў больш за 260 тыс. чалавек.

У БССР улада з пэўным недаверам ставілася да насельніцтва, што пражывала на акупіраванай тэрыторыі. Насцярожанымі былі адносіны таксама да грамадзян, якія падвергліся рэпатрыяцыі, гэта значыць да былых ваеннапалонных, грамадзянскіх палонных, бежанцаў і перасяленцаў, якія вярталіся на Радзіму. Партыйнадзяржаўнае кіраўніцтва лічыла, што гітлераўская прапаганда на акупіраванай тэрыторыі і сярод тых, хто быў вывезены ў Германію, паспела сфарміраваць у часткі насельніцтва антысавецкі настрой і недавер да камуністычнай партыі.

У 1951 г. быў зацверджаны новы Дзяржаўны сцяг рэспублікі. Малюнак сцяга складаўся з дзвюх гарызантальна размешчаных палос. Верхняя паласа была чырвонага колеру, ніжняя — зялёнага. На чырвонай паласе ў левым верхнім рагу былі залатыя серп і молат і чырвоная зорка ў залатым абрамленні. Каля дрэўка вертыкальна размяшчаўся беларускі нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным фоне. Дзяржаўны сцяг у такім выглядзе існаваў да 1991 г.

3. Развіццё ў сферы адукацыі. Каб прыцягнуць да вучобы дзяцей, якія ў сувязі з вайной не наведвалі школу на працягу трох гадоў і сталі
пераросткамі, у пачатковыя школы прымалі дзяцей да 15-гадовага ўзросту, а ў першы і другі класы — адзінаццацігадовых. Ствараліся ўмовы для адукацыі моладзі, якая працавала, для яе адкрываліся школы рабочай і сельскай моладзі. У заходніх абласцях БССР праходзіла ліквідацыя непісьменнасці. У 1944—1945 гг. аднавіліся заняткі ў вышэйшых навучальных установах, у якіх займалася на 10 тыс. студэнтаў больш, чым перад вайной.

4. Развіццё навукі. Значны ўклад унёс прэзідэнт Акадэміі навук БССР В. Ф. Купрэвіч з 1952 да 1969 г. Асноўнымі кірункамі яго навуковай дзейнасці былі батаніка, глебазнаўства, фізіялогія. Ён упершыню даказаў, што расліны могуць засвойваць для фотасінтэзу вуглекіслату, якая трапляе ў карнявую сістэму разам з вадой з глебы. Вучоны прыклаў шмат намаганняў для аднаўлення даследаванняў у галіне генетыкі.

5. Беларуская літаратура пасляваенных гадоў была прысвечана пераважна мінулай вайне. Найбольш поўна ваенныя падзеі адлюстраваны ў рамане-эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні». Адзін з галоўных герояў рамана К. Заслонаў паўстае і як рэальная асоба, і як легендарны герой. Увагу чытачоў прыцягнулі творы Івана Шамякіна. Яго раман «Глыбокая плынь» стаў першым беларускім «партызанскім» раманам. Вызваленню БССР ад нямецкафашысцкіх захопнікаў, у тым ліку падзеям аперацыі «Баграціён», прысвечаны раман Івана Мележа «Мінскі напрамак». У ім паказаны рэальныя гістарычныя асобы, у прыватнасці камандуючы 3-м Беларускім фронтам І. Д. Чарняхоўскі.

6. Тэатр. У Купалаўскім тэатры была пастаўлена п’еса «Заложнікі» пра М. П. Шмырова (Бацьку Міная) і яго сям’ю. У тэатры служылі артысты, якія праславілі беларускае тэатральнае мастацтва. Адна з іх — Стэфанія Станюта, якая працавала тут з 1932 да 2000 г., сыграўшы каля 200 роляў.

Тэма вайны цікавіла ў гэтыя гады і мастакоў Беларусі. Мастак Яўген Зайцаў стварыў глыбока эмацыянальнае палатно «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе». Моманту су стрэчы на сель ніцтвам Мінска воінаў Чырвонай Арміі прысвечана палатно В. Волкава «Мінск. 3 ліпеня 1944 года».

7. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. У красавіку 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў СанФранцыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін — за сна вальніц гэтай арганізацыі. Гэтым рашэннем былі прызнаны вялікі ўклад БССР і УССР у разгром фашызму, панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі была накіравана дэлегацыя на чале з народным камісарам замежных спраў БССР К. В. Кісялёвым. З удзелам дэлегацыі 26 чэрвеня 1945 г. адбылося падпісанне Статута ААН.

Кіраўніком дэлегацыі СССР на канферэнцыях па стварэнні ААН і прыняцці яе Статута быў ура джэнец Гомельшчыны А. А. Грамыка. У 1946—1948 гг. ён займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка СССР у Савеце Бяспекі ААН. Яму належала галоўная роля ў вырашэнні пытання аб уключэнні БССР у склад дзяржаў — заснавальніц ААН, а яго подпіс стаіць пад Статутам ААН. 

3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў

Раскрыццё зместу гістарычнага тэрміна «буферная дзяржава»

У лютым 1919 г. на I Усебеларускім з’ездзе Саветаў было прынята рашэнне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел). Гэта дзяржаўнае ўтварэнне праіснавала да ліпеня 1919 г. і характарызуецца як буферная дзяржава, тэрыторыя якой служыла ў якасці пагранічнай зоны паміж Польшчай і Савецкай Расіяй для адмежавання РСФСР ад Рэчы Паспалітай з мэтай прадухілення адкрытай вайны паміж імі.