Білет 12. Гісторыя Беларусі

1. Аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства ў складзе Рэчы Паспалітай: прычыны, умовы, вынікі Люблінскай уніі. Статут ВКЛ 1588 г.

1.Утв. Рэчы Паспалітай: заключэнне Люблінскай уніі; прычыны аб’яднання ВКЛ і Польшчы: цяжкае знешнепаліт. Стан. ВКЛ у выніку Лівонскай вайны, імкненне шляхты ВКЛ да набыцця шляхецкіх вольнасцей, жаданне польскай шляхты далучыць ВКЛ у якасці багатага прыдатку, імкненне каталіцкай царквы пашырыць свой уплыў на бел. землі.

2. Умовы аб’яднання ВКЛ і Польшчы: польскі бок імкнуўся да ўключэння ВКЛ у склад Польшчы, ВКЛ выступала за заключэнне раўнапраўнага саюзу з Польшчай. Агульнае для ВКЛ і Польшчы з’яўляліся манарх, сойм, знешняя палітыка; Асобнае для кожнай краіны: апарат кіравання, заканадаўства, судовая арганізацыя, войска, мова справаводства, дзяржаўная пячатка. Такім чынам, была ўтворана Рэч Паспалітая (федэрацыя).

3. Вынікі Люблінскай уніі: шэраг найбагацейшых зямель ВКЛ быў уключаны ў склад Польшчы, незадаволенасць больш. част. магнатаў ВКЛ, паланізацыя шляхты ВКЛ, фарміраванне ў РП адзінага саслоўя – “народа шляхецкага”.

4. Прыняцце ІІІ Статута ВКЛ 1588 г. Створаны з мэтай увасаблення антыпольскіх настрояў і барацьбы за захаванне самастойнасці ВКЛ, падрыхтаваны з удзелам канцлера А. Валовіча і падканцлера Л.Сапегі. Статут абараняў інтарэсы феадалаў і канчаткова запрыгоньваў сялян.

2. Масавая барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны

1. Стварэнне партыз. атрадаў і брыгад: утвар. першага партыз. атр. на 5 дзень вайны, Корж; у ліпені 1941 г. ствар. партыз. атр. у Суражскім раёне, Шмыроў (Бацька Мінай); утвар. Цэнтр. штаба партыз. руху (Панамарэнка), утвар. Бел. штаба партыз. руху (Калінін). Вясна 1942 г. – утвар. партыз. брыгад (аб’ядн. асобн. партыз. атрадаў), Машэраў, подзвіг Марата Казея; вызвал. партызанамі значнай часткі Беларусі і ствар. партыз. зон, “рэйкавая вайна”, праводзілася ў тры этапы, подзвіг Крыловіча, подзвіг Гойшыка.

2. Антыфаш. патрыят. арганізацыі: арганізацыя дыверсійнай дзейнасці Заслонавым, выраб мін, подзвіг Клумава, забойства мінскімі падпольшчыкамі гаўляйтэра Беларусі Кубэ.

3. Масавае супраціўл. мірнага насельн.: удзел дзеда Талаша ў партыз. руху, подзвіг братоў Цубаў.

3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента

Вызначэнне асаблівасцей грамадска-палітычнага жыцця ў БССР праз азнаямленне з вытрымкай з даклада Першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава на пазачарговай дзявятай сесіі Вярхоўнага Савета БССР, прысвечанай вынікам усенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі (Асноўнага Закона) БССР у 1978 г.

«…Рабочие и колхозники, интеллигенция республики все свои помыслы и стремления связывают с мудростью и деятельно стью родной коммунистической партии, созидательной силой ее внутренней и внешней политики. Коммунисты, весь белорусский народ с особым
удовлетворением восприняли положение новой Конституции БССР о том, что “руководящей и направляющей силой советского общества,
ядром его политической системы, государственных и общественных организаций является Коммунистическая партия Советского Союза”».

Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця ў БССР з’яўлялася існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы, пры якой Камуніс тычная партыя Беларусі, у адпаведнасці з шостым артыкулам Канстытуцыі БССР 1978 г., абвяшчалася кіруючай і накіроўваючай сілай у грамадстве і ядром палітычнай сістэмы. Такім чынам адбывалася адзяржаўленне КПБ з поўным кантролем з яе боку ўсіх сфер жыцця грамадства.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!