Білет 7. Гісторыя Беларусі

1. Умацаванне велікакняжацкай улады ў Вялікім Княстве Літоўскім у канцы ХІІІ – ХІV ст.

1. Дзяржаўны лад ВКЛ: цэнтралізацыя улады ў руках князя (неабмежаваная манархія); абавязкі князя: абарона краіны, ажыццяўленне дыпламат. зносін з іншымі краінамі, аб’яўленне вайны і заключэнне міру, распараджэнне дзяржаўнай казной, прызначэнне на дзяржаўныя пасады; з’яўленне рады ў ХІІІ – ХІV стст.

2. Умацаванне вялікакняжацкай улады: княжанне Гедыміна: заснаванне Вільні, захаванне гістар. традыцый насельніцтва ВКЛ, павелічэнне тэрыторыі ВКЛ у 3 разы; княжанне Альгерда: бітва на рацэ Сінія Воды, паходы Альгерда на Маскву;

3. Барацьба за вялікае княжанне: княжанне Ягайлы, напружаныя адносіны Ягайлы з Андрэем Полацкім.

2. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921–1939 гг.). Палітыка польскіх улад у адносінах да беларускага насельніцтва

1. Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця беларускага насельніцтва: “крэсы ўсходнія”, палітыка “санацыя” (ваенна-аўтарытарны рэжым), дзейнасць польскай тайнай палітычнай паліцыі; Заходняя Беларусь –аграрны прыдатак прамысловых раёнаў Польшчы, рынак збыту і крыніца таннай сыравіны і рабочай сілы; 85 % насельніцтва былі заняты ў сельск. Гаспадарцы, з’яўленне асаднікаў; паўстанне нарачанск. рыбакоў.

2. Рух супраць польскага прыгнёту: партызанская барацьба (Корж, Арлоўскі); дзейнасць КПЗБ (прадугледж. ліквід. памешч. землеўлад., перадача зямлі сялянам без выкупу); дзейн. БСРГ (прадугледж. самавызначэнне Зах. Бел., утвар. раб.-сял. урада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішч. сістэмы асадніцтва).

3. Развіццё культуры ў Заходняй Беларусі.: паланізацыя, асіміляцыя, закрыццё бел. школ, спынілася выданне бел. газет і часопісаў, забарона бел. мовы ; дзейнасць ТБШ (Тарашкевіч), дзейнасць Максіма Танка, Язэпа Драздовіча (мастак).

3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў

Раскрыццё зместу гістарычнага тэрміна «разбор» шляхты

У канцы XVIІІ ст. пасля далучэння беларускiх зямель да Расiйскай iмперыi царскім урадам пачала праводзіцца палітыка ў адносінах да незадаволенай падзеламі Рэчы Паспалітай шляхты, якая атрымала назву «разбор» шляхты. Згодна з гэтай палітыкай тыя прадстаўнiкi
дробнай шляхты, якiя не прадставiлi дакументаў, што пацвярджалi iх дваранскае званне, выключалiся з дваранскага саслоўя i пераводзiлiся ў саслоўе дзяржаўных сялян або мяшчан. Такiя меры былi прыняты таксама і ў адносiнах да шляхты, якая ўдзельнiчала ў паўстанні 1830—1831 гг. 

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!