Білет 6. Гісторыя Беларусі

1. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага: прычыны, працэс і асноўныя канцэпцыі

1. Прычыны ўтвар. ВКЛ: неабходнасць арганізацыі абароны супраць рыцараў-крыжакоў і мангола-татараў; неабходнасць пераадолення феадальнай раздробленасці; аддзяленне рамяства ад сельскай гаспадаркі, развіццё гандлёвых адносін паміж рознымі тэрыторыямі.

2. Працэс утвар. ВКЛ: узвышэнне Навагрудскага княства; Міндоўг – першы князь ВКЛ; каранацыя Міндоўга; княжанне Віценя, стварыў герб “Пагоня”.

3. Паходжанне назвы княства звязана з тэрытарыял. ростам. “Вялікае Княства Літоўскае і Рускае”, а з к. ХV – “Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае”.

2. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920-х – 1930-я гг.

1. Змены ў грамадска-паліт. жыцці на мяжы 1920-1930-х гг.: складванне рэжыму асабістай улады І.Сталіна і культа асобы.

2. Складванне савецкай грамадска-паліт. сістэмы: яе прыкметы: дзяржаўная ўлада на сродкі вытворчасці, павялічылася доля рабочага класа, сфарміравалася калгаснае сялянства, аднапартыйная сістэма, безальтэрнатыўныя выбары; прыняцце Канстытуцыі СССР; прыняцце Канстытуцыі БССР;

3. Рэпрэсіі, арышты і абвінавачванні прадстаўнікоў партыі, “Курапаты”.

3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам

Вызначэнне грамадска-гістарычнага працэсу, аб якім сведчыла ўзнікненне першых у Беларусі фабрык

Першыя ў Беларусі фабрыкі — прамысловыя прадпрыемствы, на якіх існаваў падзел працы і выкарыстоўваліся машыны, былі пабудаваны ў 1820-я гг. у мястэчках Хомск Кобрынскага і Косава Слонімскага паветаў. Фабрыкі, якія выраблялі сукно, належалі буйному землеўладальніку графу В. Пуслоўскаму. Працаўнікамі на фабрыках былі прыгонныя сяляне. На прадпрыемствах Пуслоўскага ўпершыню ў Беларусі былі выкарыстаны паравыя рухавікі. Паступовы пераход ад ручной да машыннай працы і ад мануфактурнай да фабрычнай вытворчасці ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. стаў сведчаннем пачатку прамысловага перавароту.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!