Білет 5. Гісторыя Беларусі

1. Прыняцце хрысціянства і развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ – сярэдзіне ХІІІ ст.

1. Пашырэнне хрысціянскай веры: заснав. Полацкай епархіі; Рагнеда і Ізяслаў першыя хрысціяне.

2. Развіццё пісьменнасці: берасцяныя граматы; з’яўленне летапісання; выкарыстанне пергамента.

3. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы ХІІ ст.: Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі.

4. Помнікі мураванага дойлідства: Сафійскі сабор; Спаская царква Спаса-Праабражэнскага манастыра; Каложская царква; Камянецкая вежа.

5. Крыж Еўфрасінні Полацкай: Лазар Богша, Мікалай Кузьміч.

2. Палітыка індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР у другой палове 1920-х – 1930-я гг.

1. Асаблівасці і вынікі правядзення індустрыялізацыі ў БССР: працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці, перш за ўсё ў прамысловасці; распрацоўка пяцігадовых планаў; будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў, перавага лёгкай прамысловасці.

2. Прычыны і асаблівасці правядзення калектывізацыі ў БССР: неабходнасць сродкаў для правядзення індустрыялізацыі і забеспячэнне горада сельскагаспадарч. сыравінай і прадуктамі спажывання; “год вялікага пералому”, прымусовае запісванне ў калгасы, раскулачванне сялян, выпрацоўка працадзён, увядзенне пашпартоў, стварэнне машынна-трактарных станцый.

3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах

Параўнанне адносін да напалеонаўскіх войскаў з боку розных пластоў насельніцтва Беларусі ў перыяд Айчыннай вайны 1812 г.

Прыкметы
для параўнання
Шляхта і магнаты Сяляне
Адносіны да
абяцанняў Напалеона 
Спадзяваліся на аднаўленне Рэчы Паспалітай, чаго не адбылося Спадзяваліся на скасаванне
прыгоннага права, як гэта
было зроблена ў Княстве
Варшаўскім
Адносіны да баявых дзеянняў
напалеонаўскіх
войскаў
Урачыста віталі напалеонаўскія войскі. Дапамагалі ўласнымі
сродкамі камплектаваць воінскія падраздзя ленні
Супрацiўляліся правядзенню рэквiзiцый (прымусоваму адбіранню маёмасцi i жывёлы на карысць армii) i рабаўнiцтву
Адносіны да палітыкі французскай адміністрацыі Увайшлі ў склад Часовага ўрада Вялікага Княства Літоўскага Аказвалі супраціўленне нарыхтоўцы прадуктаў з мэтай абароны сваёй маёмасці  

Шляхта і магнаты першапачаткова на падставе абяцанняў Напалеона падтрымалі яго войскі і палітыку французскай адміністрацыі. У чэрвені 1812 г. у Вільні быў створаны Часовы ўрад ВКЛ, які складаўся з мясцовай знаці. Ад яго патрабавалася перш за ўсё забяспечваць усім неабходным і папаўняць рэкрутамі армію Напалеона. Гэта не апраўдвала спадзяванняў мясцовай шляхты адносна палітыкі Напалеона. Частка яе працягвала падтрымліваць расійскага імператара Аляксандра I.

На сялянскае і мяшчанскае саслоўі лёг асноўны цяжар наступстваў баявых дзеянняў і забеспячэння ўсім неабходным ваюючых армій. Усё гэта разам з рашэннем Напалеона захаваць прыгоннае права ў Літве і Беларусі выклікала незадавальненне з боку беларускіх сялян. У такіх умовах сяляне аказвалі супраціўленне камандам нарыхтоўшчыкаў і нават стваралі атрады самаабароны.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!