Білет 4. Гісторыя Беларусі

1. Гарады на тэрыторыі Беларусі ў ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гараджан

1. Зараджэнне гарадоў, якія ўяўлялі сабой умацаваныя гарадзішчы, адбываецца ў VIIІ—IХ стст. Нашы продкі будавалі свае паселішчы і абносілі іх агароджай. Ад слоў «гара дзіць», «абгароджваць» і па-ходзіць назва «горад». Пры чынамі пераўтварэння гарадзішчаў у гара ды былі аддзяленне рамяства ад земляробства; засяроджанне рамеснікаў у месцах, набліжаных да крыніц неабходнай для іх заняткаў сыравіны; развіццё абмену прадуктамі земляробства на рэчы, што выраблялі рамеснікі. Гарады ўзнікалі як цэнтры рамёстваў i гандлю ў тых месцах, дзе імі было зручна займацца, — на скрыжаваннях рэк і дарог. Узнікненне гарадоў стала вынікам аддзялення рамяства ад сельскай гаспадаркі. Рамесніцкія вырабы неабходна было абменьваць або прадаваць, што садзейнічала развіццю гандлю.

Немалаважную ролю ва ўзнiкненнi гарадоў адыгрывала неабходнасць абароны ад ворага. Таму гарады будавалicя на натуральных прыродных умацаваннях — узвышшах і пагорках. Пераважная большасць гарадоў мела абаронныя збудаванні.

Гарады ІХ—ХІІІ стст. былі выключна драўляныя. Унутраная частка горада, умацаваная валамі, равамі, сценамі, называлася дзядзінцам (ад слова «дзед», бо дзядзінцы былі месцамі збору старэйшын — дзядоў). Паселішча рамеснікаў і гандляроў, што ўзнікала каля ўмацаванага цэнтра, называлася пасадам. Важным грамадскім месцам быў рынак («торг»), які размяшчаўся на беразе ракі недалёка ад дзя дзінца.

2. Першыя летапісныя ўпамінанні аб гарадах згадваюць іх больш за 30 на тэрыторыі Беларусі. Самым старажытным беларускім горадам з’яўляецца Полацк. Ён упершыню згадваецца ў летапісе пад 862 г. Да Х ст. адносяцца Тураў, Заслаўе (Ізяслаўль), Віцебск; да ХІ ст. — Брэст (Берасце), Мінск (Менск), Пінск і інш.; да ХІІ ст. — Гомель, Гродна (Гародня) і інш.; да ХІІІ ст. — Навагрудак (Наваградак), Слонім, Магілёў і інш. На самай справе многія гарады ўзніклі раней, чым звесткі аб іх трапілі ў летапісы.

3. Паходжанне назваў старажытных гарадоў Беларусі звязана з назвамі рэк, на берагах якіх яны ўзнікалі: Полацк — Палата, Мінск (Менск) — Менка, Віцебск — Віцьба, Пінск — Піна, Слуцк — Случ і інш. Ёсць гарады, назвы якіх паходзяць ад імён князёў, што іх заснавалі або жылі там. Гэта Тураў, Ізяслаўль, Браслаў, Барысаў.

Паходжанне назвы Брэста звязваюць з наступным паданнем. Невядомы купец прабіраўся са сваім таварам праз палескія балоты і трапіў у непраходную дрыгву. Каб выбрацца, ён стаў абдзіраць бярозы і бяростаю шлях высцілаць. У гонар бяросты-выратавальніцы месца назвалі Берасцем. Згодна з паданнем, паходжанне назвы Гомеля звязана з тым, што з даўніх часоў насупраць горада ўтварылася на рацэ вялікая мель. I людзі, сплаўляючы па Сажы лес у Дняпро, голасна папярэджвалі
адзін аднаго: «Го-го, мель!»

4. Гаспадарчае жыццё гараджан звязана з заняткамі рамяством і гандлем. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі ў гарадах былі кавальства — выраб металічных прылад працы, зброі; ганчарства — выраб глінянага посуду; гарбарства — апрацоўка скур; бондарства — выраб бочак; прадзіва і ткацтва — выраб адзення.

Важную ролю ў гарадах адыгрываў гандаль. Праз тэрыторыю Беларусі праходзіў вялікі гандлёвы шлях «з вара гаў у грэкі», які злучаў Балтыйскае (Варажскае) і Чорнае (Рускае) моры праз Заходнюю Дзвіну і Дняпро. Паміж гэтымі рэкамі ў раёне сучасных Оршы і Віцебска былі наладжаны сухапутныя шляхі зносін — волакі, на якіх судны перацягвалі ад ракі да ракі па зямлі, падкладваючы пад іх бярвенне.

2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел у стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі

1. Пераход да новай эканамічнай палітыкі (нэпа). З заканчэннем Грамадзянскай вайны на парадак дня было пастаўлена пытанне аб аднаўленні разбуранай вайной гаспадаркі. Палітыка «ваеннага камунізму» гэтаму не спрыяла. Сяляне выказвалі ўсё большае незадавальненне харчразвёрсткай ва ўмовах пераходу да мірнага будаўніцтва. Яны не разумелі, чаму цяпер, пасля заканчэння вайны, трэба аддаваць дзяржаве амаль усе свае прадукты.

Х з’езд Расійскай камуністычнай партыі (бальшавікоў), які адбыўся ў 1921 г., прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (нэпа). Ужо праз тры дні пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора было прынята рашэнне аб замене харчразвёрсткі натуральным харчпадаткам. Харч падатак аб’яўляўся загадзя, напярэдадні сяўбы, і быў меншым за харчразвёрстку. Сялянам дазваляўся свабодны гандаль, немагчымы раней ва ўмовах вайны. У селяніна пасля выплаты харчпадатку з’яўляліся лішкі прадуктаў, якія ён мог прадаць на рынку, атрымаўшы за гэта грошы ва «ўласную кішэню».

Адной з асаблівасцей нэпа ў Беларусі была ліквідацыя ў 1922—1924 гг. розных грашовых адзінак, якія атрымалі ў прыгранічных раёнах даволі шырокае распаўсюджанне. У грашовы абарот уводзіўся савецкі чырвонец. Гэта грашовая адзінка раўнялася дарэвалюцыйнай 10-рублёвай залатой манеце і каштавала на сусветным рынку да сярэдзіны 1926 г. больш за 5 долараў ЗША. Чырвонец вырабляўся з золата і мог замяняцца папяровымі грашыма. Дазвол прыватнага гандлю прывёў у сярдзіне 1920-х гг. да стварэння шырокай сеткі крам рознічнага гандлю, у якой галоўнай фігурай стаў прыватнік (нэпман).

2. Уплыў нэпа на развіццё гаспадаркі. Пры ажыццяўленні нэпа дазваляліся арэнда зямлі (часовае карыстанне ёю за вызначаную плату), ужыванне наёмнай працы, свабодны выбар форм землекарыстання, што прывяло да павелічэння колькасці хутароў, якія ствараліся на былых памешчыцкіх землях. Гэта стала асаблівасцю ў правядзенні нэпа ў Беларусі.

Стаўку ў развіцці сельскай гаспадаркі на падтрымку хутарской сістэмы рабіў Д. Ф. Прышчэпаў, які займаў у 1924—1929 гг. пасады намесніка і народнага камісара земляробства БССР. Такая пазіцыя па пытанні развіцця сельскай гаспадаркі, арыентаваная на развіццё хутароў і абарону кулацкіх гаспадарак, развіццё кааперацыі, перасяленне сельскай беднаты на Урал, Далёкі Усход і ў Сібір, атрымала назву «прышчэпаўшчына».

У 1920 г. у мэтах аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі быў распрацаваны план дзяржаўнай электрыфікацыі Расіі (ГОЭЛРО). На тэрыторыі Беларусі пачалося будаўніцтва буйнейшай на той час Беларускай дзяр жаў най раённай электрастанцыі (БелДРЭС) у Аршанскім раёне. На ёй у якасці паліва выкарыстоўваўся торф.

Нэп дазволіў у кароткія тэрміны аднавіць разбураную вайной гаспадарку, улічваючы эканамічны патэнцыял таварна-грашовых адносін і матэрыяльную зацікаўленасць працоўных у выніках сваёй працы.

3. Удзел БССР ва ўтварэнні Савецкага Саюза. І. В. Сталін як народны камісар па справах нацыянальнасцей выступіў з ідэяй «аўтанамізацыі». Паводле яе ўсе савецкія рэспублікі павінны былі аб’явіць сябе састаўнымі часткамі РСФСР і ўвайсці ў яе склад на правах аўтаноміі. Але гэты план не быў падтрыманы кіраўні камі
кампартый рэспублік, у тым ліку і Беларусі. У. І. Ленін прапанаваў больш прымальную форму дзяржаўнага ўладкавання — федэрацыю. Яна ўяўляе сабой саюз некалькіх дзяржаў, якія падпарадкоўваюцца адзінаму цэнтру і пры гэтым захоўваюць самастойнасць у вырашэнні асобных пытанняў унутранай палітыкі.

30 снежня 1922 г. дэлегацыі, якія сабраліся на І Усесаюзным з’ездзе Саветаў, падпісалі Дагавор аб стварэнні Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР). Дагавор заключылі БССР, РСФСР, УССР, ЗСФСР (Закаўказская Савецкая Федэратыўная Сацыялістычная Рэспубліка). З’езд выбраў вярхоўны заканадаўчы орган Саюза — Цэнтральны Выканаўчы Камітэт СССР. Яго старшынёй ад Беларусі быў абраны А. Р. Чарвякоў.

Савецкі Саюз стаў дзяржавай, у якой добраахвотна на свабоднай і раўнапраўнай аснове аб’ядноўваліся савецкія рэспублікі.

4. Узбуйненне тэрыторыі БССР. З улікам як эканамічнага, так і нацыянальнага фактараў савецкія і партыйныя органы БССР выказалі жаданне вярнуць у яе склад усходнія паветы, якія ўваходзілі ў РСФСР і дзе большасць насельніцтва складалі беларусы.

У 1924 г. урад СССР выдаў дэкрэт аб перадачы Беларускай ССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. У выніку ўзбуйнення тэрыторыя Савецкай Беларусі павялічылася да 110 тыс. км2, гэта значыць стала большай у 2 разы, а насельніцтва — да 4,2 млн чалавек, гэта значыць узрасло амаль у 3 разы.

У 1926 г. адбылося другое ўзбуйненне БССР. У яе склад былі ўключаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы, у якіх налічвалася больш за 15 тыс. км2 з насельніцтвам каля 650 тыс. чалавек.

Насельніцтва далучаных да БССР тэрыторый станоўча аднеслася да вяртання ў склад рэспублікі, таму што гэта спрыяла працэсу фарміравання беларускай нацыі, развіццю эканомікі і культуры.

3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту

Характарыстыка геапалітычнага становішча Беларусі, якое склалася ў выніку падзей восені 1939 г., з апорай на гістарычную карту

У выніку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі і рашэння Народнага сходу Заходняй Беларусі яна была ўключана ў склад СССР і ўз’яднана з БССР. У выніку ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР яе тэрыторыя павялічылася з 125,6 да 225,6 тыс. км2, а насельніцтва — з 5,6 да 10,3 млн чалавек. На далучанай тэрыторыі было ўтворана 5 абласцей — Баранавіцкая, Брэсцкая, Беластоцкая, Вілейская і Пінская. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР да зволіла аднавіць гістарычную справядлівасць у адносінах да па дзеленага дзяржаўнымі межамі (згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.) беларускага народа.