Білет 3. Гісторыя Беларусі

1. Полацкае княства як першая гістарычная форма дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі ў Х–ХІ стст.

1. Узнікн. Полацкага княства: першы князь Рагвалод, дачка Рагнеда, сватаўство Яраполка і Уладзіміра, паход Уладзіміра на Полацк і крывавая расправа з Рагвалодавічамі, далуч. Полацка да Кіева, жыццё Гарыславы ў Кіеве; аднаўленне самастойнасці Пол. княства, Ізяслаў, Рагнеда пастрыглася ў манашкі пад імем Анастасія.

2. Узмацненне Полацк. княства: княжанне Брачыслава, княжанне Усяслава Чарадзея, бітва на рацэ Нямізе.

3. Княжацка-вечавы лад: князь – кір. дзяржавы і яго абавязкі, веча – агульны сход дарослых мужчын, дружына – войска князя, зборнік законаў “Руская праўда”.

2. Беларусь ва ўмовах польска-савецкай вайны 1919–1921 гг. Наступствы Рыжскага міру для Беларусі

1. Пачатак вайны: аднаўл. польскай дзярж., Пілсудскі; пачатак наступлення на Беларусь, стабілізацыя фронту на лініі ракі Бярэзіны.

2. Акупацыйны рэжым: ліквід. органаў мясцов. кіраван, аднаўленне памешчыцкага землеўлад., устанаўл. сваіх парадкаў, рэпрэсіі, паланізацыя, захаванне сав. улады ў вёсцы Рудабелка, партыз. атрад дзеда Талаша.

3. Ваенныя дзеянні на польска-сав. фронце ў 1920 г.: контрнаступленне Ч.А., вызваленне Мінска, Брэста, паражэнне Ч. А. на тэр. Польшчы, адступленне; другое абвяшчэнне ССРБ;

4. Рыжскі мірны дагавор: да Польшчы адышла тэр. Па лініі Дрыса-Радашковічы-Нясвіж-Тураў.

3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі

Правядзенне аграрнай рэформы П. А. Сталыпіна на расійскіх і беларускіх землях з выдзяленнем агульнага і асаблівасцей

Правядзенне аграрнай рэформы было ініцыіравана ў 1906 г. П. А. Сталыпіным, які ў 1902—1903 гг. займаў пасаду гродзенскага губернатара і заўважыў перавагі ў існаванні хутарской сістэмы гаспадарання на тэрыторыі Беларусі. Выхад з сельскай абшчыны і замацаванне зямельных надзелаў у асабістую ўласнасць шляхам перасялення з вёскі на хутар былі актуальнымі ва ўсходніх Віцебскай і Магілёўскай губернях. Гэта зрабілі каля паловы сялян — удвая болей, чым у цэнтральных губернях Расіі. А для сялян Віленскай і Гродзенскай губерняў, дзе існавалі хутары, сталыпінская рэформа істотнага значэння не мела.

Асаблівасцю правядзення рэформы ў Беларусі стала ўвядзенне ў 1911 г. земстваў як выбарных органаў мясцовага самакіравання (значна пазней, чым у цэнтральных раёнах Расійскай імперыі) і толькі ў трох беларускіх губернях: Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай, дзе пераважалі праваслаўныя выбаршчыкі. Тым самым царскі ўрад, які пасля паўстання 1863—1864 гг. не давяраў буйным землеўладальнікам «польскага паходжання», імкнуўся аслабіць іх уплыў. У Гродзенскай, Віленскай і Ковенскай губернях земствы не ўводзіліся. 

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!