Білет 2. Гісторыя Беларусі

1. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі і жыццё насельніцтва ў VІІІ–ІХ стст.

1. Рассяленне славян: племянныя аб’яднанні ўсходніх славян: крываічы-палачане (па Зах. Дзвіне, Полацк), дрыгавічы (па Прыпяці, Тураў), радзімічы (па Сожы, Гомель).

2. Грамадскія адносіны: пераход да суседскай абшчыны, узнікненне маёмаснай няроўнасці.

3. Гаспадарчае жыццё насельніцтва: пераход ад падсечна-агнявога земляробства да ворнага; асноўн. зан.: жывёлагадоўля, земляробства, дадат. зан.: бортніцтва, паляванне, ганчарства, ткацтва.

2. Спробы дзяржаўнага самавызначэння Беларусі і афармленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове (снежань 1917 – ліпень 1920 г.)

1. Спробы абвяшчэння дзяржаўнасці на аснове беларускага нацыянальнага руху: Усебеларускі з’езд, прыняцце Першай Устаўной граматы; прыняцце Другой Устаўной граматы (Стварэнне БНР), прыняцце Трэцяй Устаўной граматы (абвяшчэнне незалежнасці БНР).

2. Утв. бел. сав. дзярж.: VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП (б), ствар. Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, утв. ССРБ, ств. Літбел ССР, другое абвяшчэнне незалежнасці ССРБ.

3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента

Вызначэнне гістарычнага часу і ўмоў стварэння дакумента, пазіцыі яго складальнікаў праз азнаямленне з вытрымкай з пастановы Люблінскага сойма

«Таму што каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае ўяўляюць сабою ўжо адзінае непадзельнае цэлае, а таксама не асобныя, але агульную Рэч Паспалітую, якая аб’ядналася і злілася ў адзіны народ з дзвюх дзяржаў і народаў, то неабходна, каб гэтымі двума народамі на вечныя часы кіраваў адзіны глава, адзіны гасудар, адзіны агульны кароль, які выбраны агульнымі галасамі Польшчы і Літвы. …Выбраннік пры выбранні і каранаванні павінен быць у адначассе
абвешчаны каралём польскім і вялікім князем літоўскім...

Абодва народы будуць мець заўсёды соймы і сенаты агульныя каронныя ў прысутнасці свайго гасудара...

Як паляк у Літве, так ліцвін у Польшчы вольны набываць сумленным чынам маёнткі і валодаць імі на падставе правоў той краіны, дзе гэтыя маёнткі знаходзяцца...»

Дадзены дакумент адлюстроўвае працэс збліжэння Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага, які завяршыўся ў 1569 г. падпісаннем Люблінскай уніі і стварэннем новай дзяржавы Рэчы Паспалітай. Гістарычныя ўмовы заключэння уніі былі звязаны з імкненнем шляхты ВКЛ атрымаць такія ж правы, якія мела шляхта ў Польшчы. Пазіцыя ВКЛ прадугледжвала роўнасць у саюзе з Польшчай пры аб’яднанні дзвюх дзяржаў, а на самай справе польскі бок імкнуўся да інкарпарацыі (уключэння) ВКЛ у склад Польшчы. 

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!