Білет 1. Гісторыя Беларусі

1. Жыццё і гаспадарчая дзейнасць старажытных людзей на тэрыторыі Беларусі

1. Першабытны лад на тэр. Беларусі: прыход краманьёнца, стаянкі в. Юравічы, Бердыж у Гомельскай вобласці.

2. Каменны век: заняткі: паляванне, збіральніцтва-спажывецкая гаспадарка; прылады працы: востраканечнік, скрабок; першабытны чалавечы статак, матрыярхат.

3. Бронзавы век: заняткі: жывёлагадоўля, земляробства – вытворчая гаспадарка; родавая абшчына, патрыярхат.

4. Жалезны век: здабыча жалезнай руды; заняткі: заняткі кам. і бронз. вякоў, кавальства, ткацтва, ганчарства; пераход да суседскай абшчыны, узнікн. няроўнасці.

5. Першабытныя вераванні і мастацтва: вера ў душу, пакланенне духам, нашэнне амулетаў, вера ў замагільнае жыццё; развіццё скульптуры. 

2. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ўстанаўленне савецкай улады: асаблівасці палітычнай сітуацыі ў Беларусі

1. Кастрычніцкая рэвалюцыя (25 кастрычніка 1917 г.), прыняцце Дэкрэта аб міры і зямлі; утв. Савета Народных Камісараў.

2. Пераход улады ў рукі Саветаў у Бел. і на Зах. фронце: Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў абвясціў сябе уладай у горадзе, процідзеянне бальшавікам Камітэта выратавання рэвалюцыі, перамога бальшавікоў, устанаўленне сав. улады ў Магілёве ўзброеным шляхам, ліквідацыя Стаўкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміі.

3. Фарміраванне Абласнога выканаўчага камітэта і СНК Зах. вобласці і фронту (Аблвыкамзах) – выш. заканад. орган сав. улады, кір. Мяснікоў; ств. СНК – выканаўчы орган сав. улады, кір. Ландэр.

4. Першыя пераўтв. у сац.- эканам. сферы: нацыяналізацыя прамысловасці, 8-гадз. рабочы дзень, нацыяналізацыя зямлі, прын. Дэкларацыі правоў народаў Расіі, правядз. палітыкі “ваеннага камунізму”.

3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры

Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў апавяданні Янкі Брыля «Memento mori»

Апавяданне «Memento mori» (з лацінскай мовы — «памятай пра смерць») адлюстроўвае сапраўдную гісторыю, што здарылася позняй восенню 1943 г., калі ў адказ на падрыў вайсковага эшалона нямецка-фашысцкія карнікі акружылі бліжэйшую вёску і спалілі яе разам з жыхарамі, загнаўшы іх у адзін з будынкаў. У час карнай аперацыі фашысты вылучылі з натоўпу печніка і падагналі да зондарфюрара, які вырашыў падараваць яму і яго сям’і жыццё ў знак удзячнасці за цёплую грубку, зробленую старым майстрам. Аднак герой апавядання адмовіўся прыняць жыццё ў падарунак ад ката, бо ўсведамляў спалучанасць свайго лёсу з жыццём аднавяскоўцаў і нялюдскасць таго, што задумалі ўчыніць карнікі. Ён сам накіраваўся да сваіх родных, каб раздзяліць з імі свой лёс. І ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!