Упр. 11. Прачытайце пачатак казкі. Чаму так паводзілі сябе Гукі? Што сказалі Гукі пра Апостраф і Мяккі знак? Прадоўжыце казку. Пакажыце, што Гукі дарэмна пакрыўдзілі Апостраф і Мяккі знак.

1.

Апостраф і мяккі знак

Ёсць на свеце краіна Фанетыка. Жывуць у ёй Гукі і Літары.

Аднойчы Гукі і Літары заспрачаліся.

Галосныя крычалі, што толькі яны сапраўдныя. Зычныя трымаліся сваёй думкі. Мяккія маўчалі. У іх не было сталага меркавання. А глухія... Тыя нікога не хацелі слухаць. На Мяккі знак і Апостраф увогуле ніхто не зважаў. «Ці ёсць вы, ці няма вас — ніякай розніцы. Вы нічога не значыце».

Пакрыўдзіліся Апостраф і Мяккі знак...

Гукі заспрачаліся, таму што кожны лічыў сябе самым галоўным. Гукі сказалі пра Апостраф і Мяккі знак, што яны нічога не значаць, таму няма ад іх ніякай карысці. Пакрыўдзіліся Апостраф і Мяккі знак і вырашылі пайсці з гэтай краіны.

Праз некаторы час высветлілася, што без гэтых літар нельга запісаць шмат важных і патрэбных слоў: падзякаваць, папрасіць, з'явіцца, з'есці, радасць, дзень, сям'я.

Вырашылі Літары папрасіць прабачэння ў Апострафа і Мяккага знака за тое, што дарэмна іх пакрыўдзілі. І ўсё ўладкавалася ў краіне Фанетыка.

Разбор слоў па саставе:

Галосныя

Сапраўдныя

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_5, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!