Упр. 8. Прачытайце тэкст. Вызначце яго тэму і мэтанакіраванасць. Ці можа гэты тэкст быць прыкладам і вуснай, і пісьмовай формаў маўлення? Дакажыце гэта.

1.

Чытайце найперш майстроў слова. Чытайце, нават калі не ўсе словы будуць для вас зразумелыя. Агульны сэнс вамі ўловіцца. І не заўважыце, як літаратура навучыць вас мове.

Чытайце абавязкова ўслых. Тады кожнае слова з прачытанага запомніцца не толькі зрокавай памяццю, але і памяццю органаў мовы і слыху. Яно прайграецца ўсім сваім багаццем галосных і зычных на струнах вашага моўнага апарату (А. Клышка).

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары. Растлумачце іх напісанне.