Упр. 6. Прачытайце тэкст. Пра якія выпадкі расказаў аўтар? Які вывад зроблены ў апошнім абзацы? Каму адрасаваны тэкст і з якой мэтай? Ёсць птушкі, якія вельмі хутка запамінаюць словы і гукі.

1.

Ёсць птушкі, якія вельмі хутка запамінаюць словы і гукі.

Гаспадыня аднаго папугая любіла паўтараць словы: «Які жах!» Неўзабаве і папугай навучыўся вымаўляць гэтыя словы.

Неяк у гаспадыні сабраліся госці. Прыйшла і адна малазнаёмая жанчына. Толькі яна ўвайшла ў пакой, як пачула: «Які жах!» Госця збянтэжылася. I толькі калі гаспадыня заспяшалася ёй на дапамогу, яна крыху апамяталася. Але ўвесь вечар падазрона кідала позіркі на клетку з папугаем.

А неяк раз у аддзел міліцыі быў дастаўлены чалавек са зламанай рукой. Гэта быў злодзей, які хацеў залезці ў кватэру праз балкон. Але нехта гучна і рэзка крыкнуў: «Хто такі? Брыдота!» Ад нечаканасці злодзей сарваўся з балкона.

А голас належаў сароцы, якая ўмела вымаўляць некалькі фраз.

Вядома, ні пра якую свядомую размову птушак не можа быць і гаворкі. Навучы папугая крычаць, напрыклад, «Пажар!» — і ён цэлыя дні будзе лямантаваць пра пажар (Ю. Дзмітрыеў).

Ці можна навучыць птушку гаварыць свядома?

Аўтар расказвае пра два выпадкі, калі людзі рэагавалі на «размову» птушак. І ў першым выпадку жанчына-госця разгубілася, і ў другім злодзей ад нечаканасці сарваўся з балкона.

У апошнім абзацы робіцца вывад: нельга навучыць птушку гаварыць свядома. Яна можа паўтараць толькі тыя гукі (словы, выразы), якія чуе ад людзей.

Тэкст адрасаваны ўсім. Яго мэта — праінфармаваць, што птушкі не размаўляць свядома, як людзі, а толькі могуць паўтараць пачутыя словы або фразы.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_5, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!