Упр. 24. Прачытайце і дайце загаловак тэксту. Спішыце, замяняючы выдзеленыя словы іншымі сродкамі сувязі сказаў: займеннікамі і блізкімі па значэнні словамі.

Высока ў небе, працяжна курлыкаючы, ляцелі жураўлі. Птушкі нібы плылі і толькі сяды-тады ўзмахвалі крыламі. Курлыканне іх нагадвала нейкую аднастайную і сумную песню. Відаць, гэта была песня развітання з роднымі мясцінамі, якія гэтыя птахі пакідалі да новай вясны.