Упр. 23. Прачытайце тэкст. Што выражае яго загаловак: тэ­му ці асноўную думку? Спішыце, устаўляючы замест кропак словы, якія звязваюць сказы паміж сабой: займеннікі і блізкія па значэнні словы.

1.

ЛЮБІЦЕ РОДНУЮ ПРЫРОДУ

Кніжка гэта называецца «Каляровыя казкі». Яна мае падзагаловак «Замалёўкі». Кнігу можна было б назваць «Каляндар беларускай прыроды», бо раздзелаў у ёй дванаццаць. I кожны прысвечаны пэўнаму месяцу года.

Аўтар выдання — вядомы беларускі мастак Валянцін Мікалаевіч Ціхановіч. Яго малюнкі вы не раз разглядалі ў кніжках і часопісах. Мастак за час незлічоных вандровак, начлегаў каля вогнішча ў лесе, у полі, на берагах азёр «падгледзеў» безліч таямніц прыроды. Пра многія з іх вы даведаецеся, магчыма, упершыню з гэтай кніжкі.

• Растлумачце напісанне выдзеленых слоў.

Кніжка — звонкі зычны [ж] перад глухім [к] аглушаецца, правяраем: кніжачка.
Каляндар — у першым складзе перад націскам е, ё пераходзяць у я (параўн.: у календары).
Месяц — напісанне каранёвай я нязменнае, не залежыць ад месца націску.

• Падбярыце сінонім да слова вогнішча.

Вогнішча — полымя, агонь.