Упр. 21. Прачытайце тэкст. Дайце яму загаловак. Вызначце, як звязаны сказы ў тэксце: паслядоўна ці паралельна. Пакажыце сувязь сказаў пры дапамозе схемы.

Магчымыя загалоўкі тэксту: «Вечны Агонь», «Асаблівы агонь».

Схема сказаў наступная:
 1  $→$  2  $→$  3  $→$  4  $→$  5 

Сказы ў тэксте звязаны паслядоўна: $^1$Мінулай вясной Мікалай Ярмакоў быў у Мінску. $^2$Вечарам вуліцы горада (ужываецца замест слова Мінск) свяціліся тысячамі агнёў. $^3$Але сярод іх Мікалай убачыў адзін асаблівы (на паслядоўны спосаб сувязі паказваюць злучнік але, а таксама займеннік (сярод) іх, які замяняе назоўнік агні, ужыты ў папярэднім сказе). $^4$Гэта было полымя Вечнага Агню (у сказе гаворыцца пра тое, што было сказана ў папярэднім (асаблівы агонь), і ў той жа час даецца новае: паведамляецца, што гэта Вечны Агонь). $^5$Яно за­палена ў гонар тых, хто аддаў сваё жыццё за Радзіму (займеннік яно замяняе назоўнік полымя, ужыты раней) (М . Я нчанка).