Упр. 15. Прачытайце тэкст. Вызначце тэму і асноўную дум­ку. Назавіце сказ, які перадае асноўную думку тэксту.

1.

ПАПІРУС

На што толькі ні выкарыстоўвалі старажытныя егіпцяне папірус! Драўніна каранёў была для іх палівам і будаўнічым матэрыялам. Гэту расліну яны ўжывалі як харч — сырую, гатаваную, печаную. 3 яе выціскалі сок. 3 яе вілі вяроўкі, рабілі начынне, шылі адзенне, плялі каш ы, майстравалі лодкі. Але ўвекавечыў сябе папірус тым, што даў чалавецтву першы сапраўдны матэрыял для кнігі. Памяць аб ім і сёння захавалася ў многіх еўрапейскіх мовах: згадаем беларускае сло­ва «папера», нямецкае «папір», англійскае «пэй­па», французскае «пап’е» (А. Клышка).

Тэма тэксту — папірус.

Асноўная думка: увекавечыў сябе папірус тым, што даў чалавецтву першы сапраўдны матэрыял для кнігі.