Упр. 14. Прачытайце. Чаму дадзеныя сказы не з’яўляюцца тэкстам? Перастаўце сказы так, каб атрымаўся тэкст. Назавіце тэму тэксту. Дайце яму загаловак і запішыце.

Сказы не з’яўляюцца тэкстам. Каб атрымаўся тэкст, трэба размясціць іх у такім парадку, каб кожны сказ у ім дапамагаў паслядоўна раскрыць змест выказвання.

Ліса выслізнула з жоўтай папараці. Лёгкім трушком ліса перабегла палянку, застыла каля старой яліны. На фоне зялёных елачак рыжае футра яе як агонь. Вострыя чорныя вушы насцярожаны. Толькі кончык хваста ледзь прыкметна варушыцца.