Упр. 13. Прачытайце сказы пад нумарамі I і II. Якія з іх з’яўляюцца тэкстам? Абгрунтуйце сваю думку.

I. Над Нараччу амаль заўсёды дзьмуць вятры. Вада ў гэтых азёрах чыстая, празрыстая, багатая на кісларод. Нарач належыць да азёр, якія не зарастаюць раслінамі. Дзякуючы гэтаму прыбярэжная паласа не ператвараецца ў балота. У іх адбываецца безупынны рух вады ад ветру і ад глыбінных крыніц.
II. Нарач належыць да азёр, якія не зарастаюць раслінамі. Вада ў гэтых азёрах чыстая, празрыстая, багатая на кісларод. У іх адбываецца безупынны рух вады ад ветру і ад глыбінных крыніц. Дзякуючы гэтаму прыбярэжная паласа не ператвараецца ў балота. Над Нараччу амаль заўсёды дзьмуць вятры.

З’яўляюцца тэкстам сказы пад личбай 2. Яны звязаны сэнсам (агульная тэма — азёры, якія не зарастаюць раслінами). Акрамя таго, сказы звязаны граматычна.