Білет 24. Гісторыя Беларусі

1. Вызваленне тэрыторыі Беларусі ад германскіх захопнікаў. Аперацыя «Баграціён» і яе стратэгічнае значэнне

Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён». Восеншо 1943 г. Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю Беларусі. Асеннезімовае наступление савецкіх войскаў нрынесла вызваленне двум абласным цэнтрам — Гомелю і Мазыру. Разам з Чырвонай Арміяй у наступальных баях удзельнічалі салдаты і афіцэры 1-й Польскай дывізіі імя Тадэвуша Касцюшкі. Яна была сфарміравана на тэрыторыі СССР па ініцыятыве Саюза польскіх патрыётаў. Гераічны шлях дывізіі пачаўся ў кастрычніку 1943 г. у бітве каля в. Леніна (населены пункт недалёка ад Горак Магілёўскай вобласці).

У 1944 г. пачаўся завяршальны этап Вялікай Айчыннай вайны — поўнае выгнанне акупантаў з савецкай зямлі і вызваленне народаў Еўропы ад фашысцкага рабства. Значную ролю ў рашэнні гэтых задач адыграла Беларуская наступальная аперацыя. Генеральны штаб Чырвонай Арміі распрацаваў план аперацыі пад кодавай назвай «Баграціён».

Стратэгічная задума Вярхоўнага Галоўнакамандавання заключалася ў наступным. 1-ы, 2-і, 3-і Беларускі і 1-ы Прыбалтыйскі франты, выкарыстоўваючы дапамогу партызан і мясцовых жыхароў, адначасова пераходзяць у наступление на Віцебскім, Аршанскім і Бабруйскім напрамках і магутнымі ўдарамі разбураюць с гратэгічны фронт абароны праціўніка. Затым яны акружаюць і знішчаюць групоўкі ворага ў раёнах Віцебска і Бабруйска і наносяць удары па напрамках, якія сыходзяцца на Мінск, з мэтай акружэння і знішчэння асноўных сіл трупы армій «Цэнтр» у так званых «катлах».

Наступление пачалося раніцай 23 чэрвеня 1944 г. нечакана для ворага. Нямецка-фашысцкае камандаванне меркавала, што ўдар савецкіх войскаў адбудзецца на Украіне. Аднак аперацыя «Баграціён» пачалася менавіта на Беларусі праз цяжкапраходныя балоты і лясы. Ужо на трэці дзень наступления былі вызваленщ Віцебск, а затым Орша.

Пры вызваленні Оршы ў ходзе контратакі быў паранены 19-гадовы радавы Юрый Смірноў. Ён упаў з брані танка, страціў прыгомнасць і быў захоплены фашыстамі ў палон. Ворагі здзекаваліся з яго, жадаючы атрымаць неабходныя ім звесткі. Ю. Смірноў, распяты фашыстамі на крьшавіне з дошак, не выдаў ваеннай тайны і застаўся верным воінскай прысязе. Пасмяротна ён быў удастоены звания Героя Савецкага Саюза.

Пасля вызвалення Бабруйска разгарнуліся баі на Мінскім напрамку. Танк пад камандаваннем лейтэнанта Паўла Рака прарваўся праз замініраваны фашыстамі мост цераз раку Бярэзіна ў горад Барысаў. Гітлераўды ўзарвалі мост. Адрэзаныя ад асноўных сіл танкісты на працягу 17 гадзін вялі няроўны бой. Экіпаж згарэў у танку, але не здаўся ворагу. Танкістам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Летам 1944 г. вызначыліся лётчыкі французскага знішчальнага авіяпалка «Нармандыя — Нёман», які прымаўудзел у вызваленні Беларусь Чатыры французскія лётчыкі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.

3 ліпеня 1944 г. пачаліся баі за вызваленне сталіцы Беларусі — горада Мінска. Першым уварваўся ў Мінск танк камандзіра ўзвода Д. Г. Фролікава. У баях на вуліцах горада вызначыўся камандзір танкавага ўзвода М. I. Колычаў, які стаў Героем Савецкага Саюза. Яму ўдалося захапіць мост цераз Свіслач, па якім савецкія танкі бесперашкодна прайшлі ў цэнтр горада. У складзе танкавага ўзвода М. I. Колычава вызваляў Мінск ураджэнец Віцебшчыны Ігнацій Антонаў. Вялікую Айчынйую вайну ён пачаў санінструктарам танкавага батальёнаў час Сталінградскай бітвы. Дапамагаў параненым у танкавай бітве пад Прохараўкай у час Курскай бітвы. За гады вайны вынес з поля бою на сваіх руках 128 параненых воінаў.

На ўсход і паўднёвы ўсход ад Мінска было завершана акружэнне болып як 100-тысячнай групоўкі праціўніка. Частка сіл тру­пы армій «Цэнтр» з яе шматлікай тэхнікай аказалася ў Мінскім «катле».

16 ліпеня 1944 г. у Мінску адбыўся паргызанскі парад, прысвечаны вызваленню сталіцы. А на наступны дзень таксама быў па­рад, але ў Маскве. Гэта быў «парад ганьбы» тых, хто жадаў заняволіць нашу краіну. Па вуліцы Горкага прайшлі калоны нямецкіх ваеннапалонных, захопленых у час баёў у Мінскім «катле».

У ходзе далейшага наступления савецкія войскі 28 лійеня вызвалілі Брэст. Нямецка-фашысцкія захопнікі былі выгнаны з беларускай зямлі.

2. Дасягненні бел а рус ка га мастацтва і спорту на міжнародным узроўні

Дасягненні мастацтва Беларусі. Прадстаўнікі беларускага мастацтва атрымалі прызнанне на міжнародным узроўні. У галіне літаратуры на 35 моў свету перакладзены кнігі народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава, які прысвяціў сваюд'ворчасць наказу суровай ваеннай праўды і маральных паводзін чалавека ў жорсткіх гістарычных умовах жыцця. Лаўрэатам прэстыжных замежных кніжных прэмій з’яўляецца беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч, чые мастацка-дакументальныя творы аб лёсах жанчын — удзельніц Вялікай Айчыннай вайны, матуль, якія страцілі сваіх сыноў у Афганістане, тых, хто пацярпеў ад Чарнобыльскай катастрофы, сталі даволі вядомымі ў свеце.

У галіне выяўленчага мастацтва шырока вядомы народны мастак БССР Гаўрыіл Вашчанка, чыя творчасць адлюстроўвае дзеячаў беларускай культуры, чарнобыльскую тэматыку, а ён сам прызнаны ў 1992 і 1994 гг. Міжнародным біяграфічным цэнтрам (Кембрыдж) «Чалавекам года», а ў 1993 г. — «Чалавекам XX стагоддзя». Вядомы па-за межамі Беларусі карціны бела­рускага мастака Аляксандра Ісачова, творы якога прысвечаны пераважна біблейскім сюжэтам. Прызнанне на Радзіме А. Ісачова адбылося ўжо пасля таго, як ён пайшоў з жыцця. Народны мастак БССР Аляксандр Кішчанка садзейнічаў адраджэнню мастац­тва габеленаў. Яго габелен «Чарнобыль» знаходзіцца ў будынку А АН у Нью-Ёрку. У Кнігу рэкордаў Гінеса ўнесены «Габелен стагоддзя», на якім А.Кішчанка адлгостраваў больш за 80 вядомых палітыкаў і дзеячаў культуры XX стагоддзя.

У галіне кінамастацтва стужка беларускага кінарэжысёра, на­роднага артыста БССР і СССР Віктара Турава «Праз могілкі», знятая яшчэ ў 1964 г., па рашэнні ЮНЕСКА ў 1994 г. увайшла ў лік 100 лепшых фільмаў свету аб вайне. Замацаванню міжнародных сувязей і аўтарытэту беларускага кіно служыць Мінскі міжнародны кінафестываль «Лістапад», які праводзіцца кожны год з 1994 г.

У галіне музыкі сусветную вядомасць набыла творчасць вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры» пад кіраўніцтвам народнага артыста БССР і СССР Уладзіміра Мулявіна. «Песня­ры» сталі першым савецкім вакальна-інструментальным ансам­блем, які выступіў у Амерыцы. Амерыканская прэса назвала іх групай, якая заслужыла, каб ёй апладзіравалі стоячы. Папулярнасцю па-за межамі краіны карыстаецца творчасць Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, які займаецца адраджэннем музычнай спадчыны і папулярызацыяй беларускай музыкі. Неад’емнай часткай музычнага жыцця краіны стаў Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянок! базар у Віцебску», які вядзе сваю гісторыю з 1992 г. Юнакі і дзяўчаты з Беларусі паспяхова выступаюць на дзіцячым конкурсе песні «Еўрабачанне», што дало магчымасць правесці яго ў 2010 г. у Мінску.

Лепшай балетнай пастаноўкай свету ў 1996 г. прызнаны балет «Страсці» («Рагнеда»), пастаўлены балетмайстрам Валянцінам Елізар’евым на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Дасягненні беларускіх спартсменаў у савецкі час. Беларускія спартсмены ўнеслі значны ўклад у развіццё савецкага спорту У 1956 г. беларусамі ў складзе каманды Савецкага Саюза бы­ла заваявана першая алімпійская ўзнагарода ў гісторыі БССР Чатырохразовымі алімпійскімі чэмпіёнамі станавіліся на трох Алімпіядах фехтавальшчыкі Віктар Сідзяк і Алена Бялова, імя якой занесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Тройчы ўздымаўся на вышэйшую прыступку алімпійскага п’едэстала чэмпіён XVIII, XIX, XX Алімпійскіх гульняў па вольнай барацьбе, неаднаразовы чэмпіён свету і СССР Аляксандр Мядзведзь. Ён прызнаны лепшым бардом вольнага стылю XX ст. і ўдастоены спецыяльнай узнагароды ЮНЕСКА «За высакароднасць у спорце».

«Цудам з коскамі» называлі балелыпчыкі беларускую гімнастку Вольгу Корбут — чэмпіёнку XX і XXI Алімнійскіх гульняў, якая ў 1972 г. была прызнана лепшай спартсменкай свету.

Спартыўныя дасягненні алімпійцаў Рэспублікі Беларусь. Упершыню Рэспубліка Беларусь была прадстаўлена самастойнай нацыянальнай камандай на XXVI Алімпійскіх гульнях у 1996 г. Залатыя медалі тады заваявала Кацярына Хадатовіч (акадэмічнае веславанне, байдарка-адзіночка). Яна была таксама прызёрам яшчэ трох Алімпійскіх гульняў, лепшай спартсменкай Беларусі ў 1996! 1999 гг.

Шасціразовым пераможцам Алімпіяды 1992 г. па спартыўнай гімнастыцы стаў Віталь Шчэрба, які на наступнай Алімпіядзе

іаваяваў яшчэ чатыры бронзавыя медалі. Як уладальнік шасці (ллатых медалёў, заваяваных на адной Алімпіядзе, занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. В. Шчэрба з’яўляецца 14-разовым чэмпіёнам свету, у тым ліку ва ўсіх дысцыплінах спартыўнай гімнастыкі V асабістым і камандным першынстве, а таксама на ўсіх шасці і імнастычных снарадах. Прызнаны лепшым спартсменам свету ў 1991-2000 гг.

У 2001 г. лепшай спартсменкай Беларусі была прызнана Яніна Карольчык — чэмпіёнка XXVII Алімпійскіх гульняў па штурханні ядра. На XXVIII Алімпійскіх гульнях у 2004 г. беларуска Юлія I Іесцярэнка заваявала залаты медаль у бегу на 100 м, які лічыцца адным з самых прэстыжных відаў жаночай лёгкай атлетыкі. На Ллімпійскіх гульнях 2008 г. тры сусветныя ракорды ў цяжкай атлетыцы ўстанавіў беларускі штангіст Андрэй Арамнаў.

На XXX Алімпійскіх гульнях 2012 г. у Лондане два новыя сусветныя ракорды ўстанавіў беларускі стралок Сяргей Мартынаў. Тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая ўгіершыню ў гісторыі беларускага тэніса ў 2012 г. стала першай ракеткай свету, разам і Максімам Мірным змагла перамагчы гаспадароў тэніснага кор­та. Упершыню ў гісторыі суверэннай Беларусі ў плаванні, дзе піколі не было алімпійскіх узнагарод, чэмпіёнка свету 2011 г. у плаванні на 100 м вольным стылем Аляксандра Герасіменя занаявала адразу два сярэбраныя медалі.

Першае ў гісторыі суверэннай Беларусі золата на XXI зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 г. атрымаў фрыстайліст Аляксей I рышын, для якога гэта Алімпіяда стала чацвёртай. Яго дасягненне паўтарыў Антон Кушнір на зімовай Алімпіядзе 2014 г. у Сочы. Золата ў лыжнай акрабатыцы заваявала Ала Цупер, для якой гэта Алімпіяда была пятай. Таксама ў Сочы першай у гісторыі зімовых мідаў спорту трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, якая атрымала тры залатыя медалі ў асабістых лыжных гонках на адной Алімпіядзе, стала Даря Домрачава. За свой спартыўны подзвіг беларуская біятланістка была ўдастоена звания «Герой Беларусі».

3. Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі (працэсамі)

Раскрыццё прычынна-выніковай сувязі паміж палітыкай польскіх улад у «красах усходніх» і разгортваннем нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусь Прычыны разгортвання барацьбы супраць польскіх улад у Заходняй Беларусі былі наступнымі. Пры ваенна-аўтарытарным рэжыме асабістай улады пал кіраўніцтвам начальніка Польскай дзяржавы Юзафа Шлсудскага, які атрымаў назву «санацыя» («аздараўленне»), на тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала польская тайная палітычная паліцыя, шматлікія суды і турмы, быў створаны канцэнтрацыйны лагер у Бярозе-Картузскай. Масавыя арышты, здзекі і катаванні выклікалі нянавісць народа да польскіх кіраўнікоў. У выніку кур­су польскіх улад на паланізацыю ў 1938/39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ніводнай беларускай школы. Не 'Дазвалялася карыстацца беларускай мовай у дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання. Адной з праяў нацыянальнага ўціску стала парушэнне права на свабоду веравызнання і рэлігійная нецярпімасць польскіх улад да праваслаўнай болынасці беларускамоўнага насельніцтва. Аграрная палітыка польскіх улад была накіравана на эксплуатацыю сялянства, якое ў Заходняй Беларусі пакутавала ад малазямелля і беззямелля, а колькасць сялян-беднякоў сярод сельскага насельніцтва Заходняй Беларусі складала ў пачатку 1930-х гг. каля 70 %. Рабочыя ў Заходняй Беларусі працавалі па 12-14 гадзін у суткі, а іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласна польскіх землях.