Білет 23. Гісторыя Беларусі

1. Масавая народная барацьба супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў на тэрыторыі Беларусі: формы, метады, асаблівасці супраціўлення

Баявая дзейнасць партызанскіх фарміраванняў. Да сярэдзіны 1942 г. партызанскі рух прыняў такія маштабы, што ўзнікла неабходнасць стварэння адзінага каардынуючага цэнтра. 30 мая 1942 г. Дзяржаўны Камітэт Абароны прыняў рашэнне аб утварэнні пры Стаўцы Вярхоўнага Галоўнакамандавання Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР) пад кіраўніцтвам тагачаснага I Іершага сакратара Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі (балынавікоў) Беларусі Панцеляймона Кандратавіча Панамарэнкі. У верасні 1942 г. быў створаны Беларускі штаб партызанскага РУХУ (БШПР) пад кіраўніцтвам другога сакратара ЦК КП(б)Б I Іятра Захаравіча Калініна.

3 вясны 1942 г. пачаў складвацца новы від партызанскіх фарміраванняў брыгады. Яны ствараліся на аснове аб’яднання асобных партызанскіх атрадаў. Камісарам адной з іх стаў Пётр Міронавіч Машэраў. Будучы настаўнікам фізікі і матэматыкі перад вайной, ён стварыў і ўзначаліў Расонскае антыфашысцкае падполле, затым узначаліў Вілейскі падпольны абласны камітэт камсамола і двойчы быў паранены ў баях. П. Машэраў у 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза.

У партызанскіх брыгадах побач з дарослымі ваявалі хлопчыкі і дзяўчынкі. Прыкладам для піянераў усёй савецкай краіны стаў нодзвіг 14-гадовага Марата Казея — юнага разведчыка партызанскай брыгады, якая дзейнічала ў Мінскай вобласці. Ён гіадарваў сябе гранатай, калі апынуўся ў акружэнні ворага. Пасмяротна быў удастоены звания Героя Савецкага Саюза.

У ходзе барацьбы з ворагам у канцы 1943 г. партызанам удалося вызваліць і ўзяць на кантроль значную частку Беларусі — каля (>() Уо акупіраванай тэрыторыі. Гут ствараліся партызацскія зоны, першыя з якіх узніклі ўжо восенню 1941 г. Іх было больш за 20, у тым ліку Ушацкая і Полацка-Лепельская ў Віцебскай вобласці, Барысаўска-Бягомльская ў Мінскай вобласці, Клічаўская ў Маі ілёўскай вобласці. У партызанскіх зонах ішла падрыхтоўка да (>аявых аперацый, сяляне апрацоўвалі і засявалі зямлю, працавалі школы і бібліятэкі, размяшчаліся аэрадромы, што прымалі самалёты з Вялікай зямлі, знаходзілі прыстанішча тысячы мірных жыхароў.

«Рэйкавая вайна». Партызаны ўстанавілі пастаянны кантроль за рухам цягнікоў на важнейшых чыіуначных магістралях Брэст — Гомель, Мінск — Орша, Мінск — Бабруйск, Полацк — Віцебск. Яны нападалі на гарнізоны, што ахоўвалі чыгуначныя станцыі, узрывалі чыгункі і масты, выводзілі са строю паравозы і вагоны. Разгортвалася так званая «рэйкавая вайна» — акцыя партызан па масавым разбурэнні чыгунак з мэтай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных перавозак. У Беларусі яна праводзілася ў тры этапы.

Першы этап «рэйкавай вайны» праводзіўся ў пачатку жніўня 1943 г., калі савецкія войскі пачалі контрнаступление пад Курскам. Узрываліся рэйкі, пускаліся пад адхон ваенныя эталоны, разбураліся варожыя гарнізоны і г. д. У выніку на 40 % скараціліся перавозкі для фашысцкіх армій. Гітлераўскае камандаванне вымушана было аддаць загад разбіраць іншыя пуці ў шэрагу краін Еўропы, а рэйкі і шпалы перапраўляць на Усход. Другі этап «рэй­кавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў другой палове верасня — пачатку лістапада 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый. Трэці этап йачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі, і працягваўся да поўнага вызвалення Беларусь

Напярэдадні «рэйкавай вайны» адной з самых буйных дыверсій стаў падрыў падпольшчыкамі варожых эшалонаў на чыгуначнай станцыі Асіповічы ў ліпені 1943 г. Камсамолец Фёдар Крыловіч падклаў магнітныя міны пад цягнік з гаручым. У выніку выбуху былі цалкам знішчаны 4 эталоны, у тым ліку той, што перавозіў навейшыя нямецкія танкі «Тыгр».

У час правядзення «рэйкавай вайны» ў красавіку 1944 г. здзейсніў подзвіг 17-гадовы падрыўнік Мікалай Гойшык. У час чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі. Тады Мікалай кінуўся з мінай пад эталон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага.

Партыйнае і камсамольска-маладзёжнае падполле. У 1943 г. мінскія падпольшчыкі разам з партызанамі ажыццявілі аперацыю па забойстве генеральнага камісара (гаўляйтара) Беларусі В. Кубэ, падклаўшы яму ў ложак міну. Удзельнікі гэтай аперацыі Алена Мазанік, Марыя Осіпава і Надзея Траян сталі Героямі Савецкага Саюза. Нямецка-фашысцкія акупанты ахрысцілі Мінск «страляючым горадам».

Шырокую вядомасць атрымала дзейнасць падпольнай камсамольскай арганізацыі «Юныя мсціўцы» ў пасёлку Обаль Віцебскай вобласці, якую ўзначаліла Ефрасіння Зянькова. Удзельнікі Обальскага камсамольска-маладзёжнага падполля здзейснілі 21 дыверсію. Пасля выканання чарговага задания была схоплена фашыстамі юная Зіна Партнова. У час допыту яна застрэліла нямецкага афіцэра, была закатавана. Пасля вайны гэтым дзяўчатам пасмяротна прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

Антыфашысцкая барацьба ў заходніх раёнах Беларусі. На гэрыторыі Заходняй Беларусі існавалі падпольныя арганізацыі і групы, дзейнасцю якіх кіраваў эмігранцкі ўрад Полынчы, што знаходзіўся ў Лондане. Пасля заключэння ў жніўні 1941 г. ваеннага дагавора паміж СССР і гэтым урадам аб сумеснай барацьбе супраць фашыстаў польскія трупы на Беларусі аб’ядноўваюцца ў адзіную ваенную структуру над назвай Армія Краёва (АК). Яна выступала за аднаўленне польскай дзяржавы ў даваенных межах. Вясной 1943 г. СССР прыпыніў дыпламатычныя адносіны з эмігранцкім урадам Полынчы. 3 разрывам адносін АК разгарнула баявыя дзеянні супраць савецкіх партызан і падполынчыкаў. Яе кіраўнікі зыходзілі з таго, што Заходняя Беларусь павінна быць толькі польскай, сталі на шлях масавага вынішчэння тут нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі.

Масавае супраціўленне мірнага насельніцтва. Супраць захопнікаў вяло барацьбу цывільнае (грамадзянскае) насельніцтва акупіраванай тэрыторыі Беларусь Мірныя жыхары, поруч з шырокім супраціўленнем ваенным, эканамічным і палітычным мерапрыемствам акупацыйных улад, аказвалі дапамогу партызанам. Яны папаўнялі армію партызан людзьмі, забяспечвалі іх адзеннем, прадуктамі і медыкаментамі, клапаціліся аб параненых, збіралі, рамантавалі і перадавалі ў атрады зброю і боепрыпасы, будавалі абарончыя ўмацаванні і аэрадромы, выконвалі ролю сувязных, разведчыкаў і праваднікоў. Гэта былі так званыя скры­тый партызанскія рэзервы. Так, напрыклад, у партызанскім руху ў якаёці сувязнога прыняў удзел 99-гадовы дзед Талаш.

Бессмяротны подзвіг здзейснілі жыхары палескай вёскі Навіны (цяпер Салігорскі раён) браты Міхаіл і Іван Цубы. Карнікі, уварваўшыся ў вёску, схапілі братоў і загадалі ім паказаць дарогу ў партызанскі лагер. Міхаіл Цуба адразу адмовіўся і тут жа на вачах брата быў застрэлены. 70-гадовы Іван Дуба завёў фашыстаў у гібельную дрыгву. Фашысты па-зверску забілі патрыёта. Подзвіг братоў Цубаў паўтарыў 12-гадовы хлопчык Ціхан Баран.

2. Стварэнне і развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі і навукі ў Рэспубліцы Беларусь

Развіццё нацыянальнай сістэмы адукацыі. У 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў закон «Аб адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь», згодна з якім кожнаму грамадзяніну гарантавалася магчымасць атрымання адукацыі, якая адпавядала б яго патрабаванням і здольнасцям. У 1999 г. урадам Беларусі была прынята Працэама развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2010 г. Пачаўся паступовы пераход базавай школы на 10-гадовы тэрмін абавязковага навучання. У 2008 г. у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі» адбыліся змены, звязаныя з пераходам агульнай сярэдняй адукацыі да 11-гадовага тэрміну навучання замест 12-гадовага.

У 2011 г. уступіў у сілу Кодэкс аб адукацыі. Гэты дакумент стварае механізм заканадаўчага рэгулявання пытанняў, якія звязаны з функцыянаваннем усіх узроўняў адукацыі. Так, у агуль­най сярэдняй адукацыі замацаваны 11-гадовы перыяд навучання і 10-бальная шкала ацэньвання ведаў.

Пры рэалізацыі прынцыпу бесперапыннай адукацыі — «Адукацыя не на ўсё жыццё, адукацыя праз усё жыццё», дынамічна развіваецца вышэйшая адукацыя, яна стала масавай. Калі ў 1990 г. на кожныя 10 тыс. насел ьніцтва Беларусі прыходзілася 185 студэнтаў, то ў сярэдзіне 2011 г. — 467, што з’яўляецца адным з самых высокіх паказчыкаў у Еўропе і свеце. Паступова ствараюцца перадумовы для далучэння Беларусі да Балонскага працэсу, арыентаванага на збліжэнне і гарманізацыю сістэм вышэйшай адукацыі краін Еўропы з мэтай стварэння адзінай адукацыйнай прасторы. Удзельнікамі гэтага працэсу з’яўляюцца 47 краін, у тым ліку Расія, Украіна, Малдова, Грузія, Арменія, Азербайджан, Казахстан.

Росту адукацыйнага патэнцыялу краіны садзейнічае дзейнасць 4,6 тыс. бібліятэк. У 2006 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё Нацыя­нальнай бібліятэкі Беларусі, якая ўяўляе сабой найбуйнейшы інфармацыйны і культурны цэнтр. Яна з’яўляецца своеасаблівым сімвалам (брэндам) сучаснай Беларусі. Яе фонд налічвае 9 млн кніг, якія унесены ў электронны каталог. Падобныя каталогі (па с гане на 2011 г.) маюць голькі 20 % нацыянальных бібліягэк свету, л на постсавецкай прасторы ён ёсць у адкрытым доступе ў інтэрпэце толькі на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусь

Развіццё беларускай навукі. Асаблівая ўвага надаецца распрацоўцы прыярытэтных навуковых кірункаў, якія садзейнічаюць развіццю навукова-тэхнічнага прагрэсу. Для гэтага ў Нацыянальпай акадэміі навук Беларусі арганізаваны інстытуты: хіміі новых матэрыялаў, малекулярнай і атамнай фізікі, аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі, нрацуе адзін з лепшых на постсавецкай прасторы Цэнтр святлодыёдных і оптаэлектронных тэхналогій. I (энтр сістэм ідэнтыфікацыі налгідзіў вытворчасць інтэгральных мікрасхем для рэалізацыі метаду радыёчастотнай ідэнтыфікацыі, які ў хуткім будучым заменіць штрыхавы код, што выкарысгоўваецца ў гандлі, транспарце, медыцыне, сацыяльнай сферы ўжо на працягу 30 год.

У 2000 г. лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па фізіцы стаў ураджэнец Беларусі Жарэс Алфёраў. Яго вынаходніцтвы ў галіне сучасных інфармацыйных тэхналогій, у прыватнасці вынаходжанне хуткіх транзістараў, лазерных дыёдаў, інгэгральных мікрасхем-«чыпаў», дазволілі зрабіць звычайнымі такія рэчы, як іірайгравалыіік кампакт-дыскаў, пульт дыстанцыйнага кіравання, сонечныя батарэі, мабільныя тэлефоны.

У 2007 г. адбыўся I з’езд вучоных Беларусі, на якім былі падведзены вынікі развіцця навукі і вызначаны яе задачы ў аспекце ныканання Дзяржаўнай праграмы інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2007-2010 гг. Інавацыя ўяўляе сабой комплексны мэтанакіраваны гірацэс стварэння, распаўсюджвання і выкарыстанпя новаўвядзенняў з пераўтварэннем іх у прадукцыю з новымі спажывецкімі якасцямі і вывядзеннем яе на рынак для камерцыйнага ныкарыстання. Сярод вынікаў інавацыйнага развіцця — распрацоўка суперкамп’ютара «СКІФ», які ўваходзіць у сусветны рэйтынг самых высокапрадукцыйных вылічальных сістэм, і стварэнне Парка высокіх тэхналогій (ГІВТ), прызначанага для ўкаранення інфармацыйных гэхналогій і эксгіарту праграмнага забеспячэння за межы краіны. Заказчыкамі праграмнага прадукту ПВТ з’яўляюцца кампаніі 50 краін свету, а выпрацоўка на аднаго ііраграмісга самая высокая ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

РэСпубліка Беларусь стала касмічнай дзяржавай. У 2012 г. з касмадрома Байканур адбыўся паспяховы запуск беларускага касмічнага апарата, наша краіна прыступіла да стварэння самастойнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. У гэтым жа годзе да міжнароднай касмічнай станцыі стартавала чарговая экспедыцыя на чале з камандзірам карабля ўраджэнцам Беларусі Алегам Навіцкім.

Значных поспехаў дзякуючы сучасным навуковым распрацоўкам дасягнула беларуская медыцына, у прыватнасці ў галіне транспланталогіі. У Беларусі праводзяцца аперацыі, якія робяцца ў адзінкавых краінах, выкарыстоўваецца распрацаванае ў ПВТ гіраграмнае забеспячэнне, прызначанае для вядзення рэгісграў донараў касцявога мозга і ствалавых клетак. Створаны эксперыментальныя ўзоры лазераў, прызначаныя для лячэння хвароб вачэй, якія не саступаюць лепшым сусветным аналагам. Значны ўклад у развіццё беларускай медыцыны зрабіў народны ўрач Беларусі, які мае аб гэтым пасведчанне за № 1, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ігнацій Пятровіч Антонаў. Сваю медыцынскую кар’еру ён пачаў у час Вялікай Айчыннай вайны, будучы санінструктарам танкавага батальёна. За гады вайны ён вынес з поля бою на сваіх руках 128 параненых воінаў, пасля вайны займаўся навукай, на працягу 36 гадоў узначальваў Беларускі навукова-даследчы інстытут неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі.

Вялікую культурную і навуковую каштоўнасць маюць даследаванні вучоных-гуманітарыяў. Сярод іх — «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі» (у 6 тамах), «Беларусы» (у 8 тамах), «Вялікае Княства Літоўскае» (у 3 тамах), «Гісторыя беларускага мастацтва» (у 6 тамах) і інш.

3. Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў)

Раскрыццё зместу тэрміна «буферная дзяржава».

У лютым 1919 г. на Першым Усебеларускім з’ездзе Саветаў было прынята рашэнне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел). Гэта дзяржаўнае ўтварэнне праіснавала да ліпеня 1919 г. і характарызуецца як буферная дзяржава, тэрыторыя якой служыла ў якасці пагранічнай зоны паміж Полынчай і Савецкай Расіяй для адмежавання РСФСР ад Рэчы Паспалітай з мэтай прадухілення адкрытай вайны паміж імі.