Білет 22. Гісторыя Беларусі

1. Падзеі рэвалюцый 1905–1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у Беларусі

1. Прычыны буржуазна-дэмакрат. рэвал.: захав.памешч. землеўлад., існав.самадзяржаўя, адсутнасць дэмакрат.правоў у грам.

2. Палітычныя сілы: урадавы лагер: армія і паліцыя (імкн.захаваць у краіне самадзяржаўе); буржуазна-ліберальны: кадэты (імкн. да ўвядз. у Расіі канстытуцыйнай манархіі з парламентам; акцябрысты (падтрымлів. Маніфест цара Мікалая ІІ); рэвалюцыйна-дэмакрат. лагер: бальшавікі (выступ. за ўсталяв.дыктат.пралетарыяту); Бунд(нац.арганіз.яўрэйск.рабочых), эсэры(выступалі за сацыялізацыю зямлі); БСГ(выступала за аўтаномію Беларусі ў складзе Расіі).

3. Асноўныя падзеі рэвалюцыі 1905-1907гг: “Крывавая нядзеля”, “Курлоўскі расстрэл”, правядз. выбараў у І і ІІ Дзярж.думу, роспуск іх, падаўленне рэвалюцыі.

4. Падзеі Лютаўскай рэвал. 1917 г: адрачэнне Мікалая ІІ ад прастола; ствар. у Беларусі Саветаў рабоч.і салдацкіх дэпутатаў, увядз. у Расіі двоеўладдзя: 1 бок - улада пралетарыяту і сялян, 2 бок – улада буржуазіі.Імкненне БСГ выраш. нацыян. пытанне, застал. невыраш.

2. Міжнароднае становішча і прыярытэты знешнепалітычнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь

1. Асноўныя прыярытэты знешняй палітыкі РБ: інтэграцыя ў сусветн.супольн. як раўнапраўнай, суверэннай і незалежнай дзярж.; садзейніч. будаўніцтву новай сусветнай і еўрап. сістэмы бяспекі, актыўны ўдзел у працы міжнар. Арганізацыі, імкн.да набыцця статусу нейтральнай дзяржавы. Падпісанне Заключн.акта Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і Парыжскай хартыі.

2. Дзейн. Бел. у ААН: атрымала дапамогу пасля аварыі на ЧАЭС, падпісала Дэкларац. тысячагод. ў Нью-Ёрку.

3. Развіцце інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй: дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўн. Белар. і Расіі; дагавор аб ствар. Супольн. Белар. і Расіі, 2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі; дагавор об стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.

4. Умацаванне сувязей з краінамі СНД: стварэнне Мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам, пераўтварэнне яго ў Еўразійскае эканамічнае супольніцтва, утварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза.

5. Супрацоўніцтва РБ з Саветам Еўропы і Еўрапейскім саюзам: Пагаршэнне адносін з Захадам пасля правядз. рэферэндуму 1996 г. Утварэнне аб’яднання “Усходняе партнерства”. Існаванне перспектывы гарманізацыі адносін РБ з Заходняй Еўропай.

3. Параўнанне пунктаў гледжання на адзін і той жа гістарычны факт

Параўнанне пунктаў гледжання на характар польска-савецкай вайны 1919—1920 гг.

1. Меркаванне кіраўніка Польскай дзяржавы Ю. Пілсудскага:

«Унутраная рэвалюцыя ў нас не існавала… яе патрэбна было прынесці звонку на вастрыні штыкоў… Савецкая Расія вяла з намі вайну пад лозунгам навязвання нам, палякам, свайго, гэта значыць савецкага ладу, і такую мэту яна назвала “рэвалюцыяй звонку”. Ужо ў 1918 г., незалежна ні ад каго, я паставіў сабе за мэту… сарваць любыя спробы зноў навязаць нам чужое, не самімі палякамі ўладкаванае жыццё… У 1919 годзе гэту задачу выканаў».

2. Меркаванне Галоўнакамандуючага войскамі Чырвонай Арміі на Заходнім фронце М. Тухачэўскага:

«Няма ніякага сумнення ў тым, што, калі б мы толькі вырвалі з рук польскай буржуазіі яе шляхецкую армію, то рэвалюцыя рабочага класа ў Польшчы стала б здзейсненым фактам. А гэты пажар не застаўся б абмежаваны польскімі рамкамі. Ён разнёсся б бурным патокам па ўсёй Заходняй Еўропе. І такі вопыт звонку Чырвоная Армія не забудзе».

Кіраўнік Польшчы лічыў справядлівым аднаўленне ў 1919 г. Польскай дзяржавы ў граніцах Рэчы Паспалітай 1772 г., у тым ліку за кошт далучэння этнічнай тэрыторыі Беларусі. Ю. Пілсудскім выкарыстаны аргумент прадухілення распаўсюджвання ў Польшчы ідэй сусветнай пралетарскай рэвалюцыі, для выспявання якой умоў не існавала. Гэту ідэю імкнуліся рэалізаваць на тэрыторыі Польшчы ў 1920 г. войскі Чырвонай Арміі, але гэтага ім зрабіць не ўдалося. Кіраўніцтва Савецкай Расіі, арганізуючы на першым этапе вайны абарону ад польскай інтэрвенцыі, на наступным этапе ваенных дзеянняў імкнулася да палітычнай мэты распаўсюджвання сусветнай рэвалюцыі на тэрыторыю Польшчы ваеннымі сродкамі.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!