Білет 21. Гісторыя Беларусі

1. Германскі акупацыйны рэжым натэрыторыі Беларусіў гады Вялікай Айчыннай вайны

Акупацыйны «новы парадак». На акупіраванай тэрыторыі I х'ларусі нямецка-фашысцкія захопнікі ўводзілі «новы парадак», які быў накіраваны на ліквідацыю савецкагаладу, эксплуатацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў Беларусі, прыгнёт і знішчэнне людзей. Ідэйнай асновай такога парадку стала чалавеканенавісніцкая «расавая тэорыя» нацыстаў Згодна з ёй сцвярджалася перавага арыйскай расы над усімі іншымі народамі, неабходнасць пашырэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне.

Адносіны акупантаў да беларусаў былі вызначаны ў плане «Ост», згодна з якім прадугледжвалася 75 % рускіх, беларусаў, украінцаў фізічна знішчыць або выселіць, а астатнія 25 % анямечыць і ператварыць у рабоў. На кожнага чалавека «вышэйшай германскай расы» планавалася пакінуць па два прадстаўнікі «ніжэйшай расы».

Акупанты пачалі каланізацыю, германізацыю Беларусі, высяленне і знішчэнне яе народа. Яны рабавалі і палілі гарады і сёлы, праводзілі палітыку эканамічнага рабавання. У Германію вывозілася прамысловае абсталяванне, сыравіна, лес і жывёла.

Зачас акупацыі захопнікі правялі ў Беларусі больш за 140 карных экспедыцый. Пасля іх цэлыя раёны ператварыліся ў «зоны пустыні». 22 сакавіка 1943 г. па загадзе фашыстаў былі спалены жывымі ўсе жыхары вёскі Хатынь, паблізу Лагойска. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 76 дзяцей, самаму малодшаму з якіх было сем тыдняў. Назва «Хатынь» стала сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады вайны. Трагічны лёс Хатыні, спаленай разам з жыхарамі, падзялілі 627 вёсак, з якіх 186 так і не былі адноўлены пасля вайны.

Палітыка генацыду. Галоўным сродкам ажыццяўлення сваіх мэт акупанты зрабілі палітыку генацыду. Яна была накіравана на поўнае ці частковае знішчэнне груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, налітычных альбо рэлігійных прыкметах. Можна было стаць ахвярай генацыду па розных матывах: за прыналежнасць да камуністаў або яўрэяў, за любую непаслухмянасць акупацыйным уладам або з-за адрознення па расавай прыкмеце.

Яўрэйскае насельніцтва Беларусі зганялася ў спецыяльныя месцы пражывання — гета, якіх было створана звыш 110. Для абазначэння генацыду ў адносінах да яўрэйскага насельніцтва Еўропы выкарыстоўваецца гіаняцце Халакост (ад грэч. — спаленне, знішчэнне агнём). Усяго за гады Вялікай Айчыннай вайны ахвярамі Халакосту ў Беларусі сталі звыш 600 тыс. яўрэяў. Асоб неяўрэйскага паходжання, якія ў час Другой сусветнай і Вялікай Лйчыннай войнаў ратавалі яўрэяў, называюць Праведнікамі народаў свету. У Рэспубліцы Беларусь іх налічваецца больш за 700 (па стане на 1 студзеня 2013 г.).

У Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці. Адзін іх — Трасцянец — у сістэме лагераў фашысцкай Германіі займае сумнае чацвёртае месца пасля Асвенцыма (Аўшвіца), Майданека і Трэблінкі па колькасці знішчаных — 206 500 чалавек.

Беларускія остарбайтары. Падчас акупацыі з Беларусі на прымусовую працу ў Германію і захопленыя ёю краіны было выпезена амаль 385 тыс. чалавек, у асноўным моладзі, і найбольш дзеяздольнае насельніцтва, у гым ліку болып за 24 тыс. дзяцей. У Германіі гакіх людзей называлі «остарбайтарамі» — усходнімі рабочымі. ІІаводле няпоўных даных, пасля разгрому гітлераўскай Іёрманіі ў Беларусь вярнулася толькі 120 тыс. чалавек. Увоіуле на сучасных падліках беларускіх вучоных, да прымусовых прац прыцягвалася больш за 2 млн жыхароў Беларусі.

Дзейнасць беларускіх калабарантаў. Каб зацвердзіць «новы парадак», акупанты сталі гіа іплях фарміравання акупацыйнай адміністрацыі і паліцэйскіх падраздзяленняў. Невялікая частка жыхароў Беларусі стала працаваць у органах нямецкай адміністрацыі, служыць у карных падраздзяленнях пад лозунгам барацьбы з бальшавікамі. Гітлераўцы прыцягвалі і розным чынам выкарыстоўвалі тых, хто быў праціўнікам савецкай улады, да правядзення акупацыйнай налітыкі. У тых умовах знайшліся і такія палітычныя сілы, якія станавіліся на шлях супрацоўніцтва з акупацыйнымі ўладамі. Такая з’ява агрымала назву калабарацыянізму.

3 мэтай стварэння сваёй апоры сярод насельніцтва акупацыйныя ўлады дазволілі тым, хто стаў з імі супрацоўнічаць, распаўсюджваць гістарычную сімволіку, арганізоўваць беларускія школы, тэатральныя і навуковыя ўстановы, выдаваць беларускія і азеты. Акупанты пайшлі і на стварэнне такіх прафашысцкіх арганізацый, як Беларуская цэнтралыіая рада, Беларус-кая народная жімапомач, Беларуская краёвая абарона, Саюз беларускай моладзі (СБМ). Уступіць у СБМ можна было ва ўзросце ад 10 да 20 гадоў і іры пісьмовым доказе арыйскага паходжання і жаданні служыць у захопнікаў. Кіраўніцтва СБМ падвяргала моладзь ідэалагічнай ішрацоўцы. Так, напрыклад, А. Гітлер прадстаўляўся як вызваліцель і сябра беларускага народа, а бальшавікі-камуністы — як яго смяротныя ворагі.

2. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Беларуская мадэльсацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі

Распрацоўка і рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця. У якасці нацыянальнай мадэлі развіцця Рэспублікі Беларусь вызначана сацыяльна арыентаваная рыначная эканоміка, якая павінна спалучаць перавагі рыначнай канкурэнцыі і эфектыўнай сістэмы сацыяльнай абароны, ідэі рыначнага самарэгулявання і дзяржаўнага кіравання. Такая мадэль развіцця мае свае рысы. Сярод іх — суіснаванне дзяржаўнага і прыватнага сектараў эканомікі; прыватызацыя як сродак пошуку тых, хто зацікаўлены ў доўгатэрміновым развіцці прадпрыемстваў з сацыяльнай абаронай іх працаўнікоў.

У эканамічнай палітыцы першапачаткова была зроблена стаўка на захаванне і мадэрнізацыю буйных прадпрыемстваў, што захаваліся з часоў СССР, а не на падтрыманне дробнага і сярэдняга бізнесу. Важнае значэнне мела дзяржаўнае фінансаванне буйных прамысловых прадпрыемстваў і калгасаў. Дзякуючы намаганням улады ўдалося прадухіліць абвальную прыватызацыю, а прыватны сектар эканомікі быў падпарадкаваны дзяржаўнаму рэгуляванню.

У другой палове 1990-х гг. рэалізоўвалася стратэгія эканамічнага развіцця, арыентаваная на аднаўленне пазіцый Беларусі ў эканамічнай галіне, дасягнутых яшчэ ў савецкі час. Для рэалізацыі гэтай стратэгіі выкарыстоўвалася, галоўным чынам, сістэма дырэктыўнага планавання, якая грунтавалася на вызначэнні дзяржавай планавых сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, рэгуляванні цэнаўтварэння і валютнага курса.

Быў распрацаваны курс на правядзенне эканамічнай інтэграцыі — збліжэння і аб’яднання ў адзінае цэлае ў эканамічнай сферы з краінамі СНД і ў першую чаргу з Расіяй. На долю Расіі прыходзілася палова знешнегандлёвага абароту Беларусі. Неабходнасць інтэграцыі для Беларусі была абумоўлена эканамічнымі і гістарычнымі абставінамі і накіроўвалася на аднаўленне постсавецкай эканамічнай прасторы дзеля захавання традыцыйных рынкаў збыту беларускай прадукцыі. Адным з рашаючых фактараў інтэграцыі з’яўлялася сыравінная энергбтычная залежнасць Беларусі.

У 1996 г. на першым Усебеларускім народным сходзе былі зацверджаны «Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага разміцця Рэспублікі Беларусь на 1996—2000 гады». Выкананне плана дазволіла пераадолець крызісныя тэндэнцыі ў эканоміцы і адпавіць у 2000 г. узровень вытворчасці прамысловай прадукцыі 1990 г. Разам з тым заставалася нявырашанай праблема структурнай перабудовы прамысловасці, дзе адбывалася вымыванне высокатэхналагічнай прадукцыі, павелічэнне долі стратных прадпрыемстваў, нарошчванне аб’ёмаў вытворчасці ва ўмовах лдсутнасці попыту на яе і затаварванне складоў.

У 2001 г. на другім Усебеларускім народным сходзе былі прыпяты асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001—2005 гг. Яе стратэгічная мэта была заяўлена як павышэнне дабрабыту і набліжэння да ўзроўню жыцця насельніцтва эканамічна развітых еўрапейскіх краін. Быў выкарыстаны лозунг «За моцную і квітнеючую Беларусь!».

Прынятая на трэцім Усебеларускім народным сходзе ў 2006 г. праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь па 2006-2010 гг. была накіравана на далейшы рост дабрабыту пасельніцтва на аснове павышэння канкурэнтаздольнасці эканомікі і стварэння дзяржавы, зручнай для жыцця людзей. Дэвізам пяцігодкі стаў наступны: «Дзяржава для народа». 2010 год быў абвешчаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Годам якасці. Гэта азначала, што асноўным прыярытэтам у выкананні планаў пяцігодкі сталі якасць тавараў і паслуг, якасць кіравання і якасць жыцця.

Па індэксе чалавечага развіцця (ахова і стан здароўя, стан адукацыі і ўзровень пісьменнасці) Беларусь у 2010 г. заняла 61-е месца, а па індэксе дабрабыту — 54-е месца сярод 182 краін свету.

Уплыў сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу. На шэрагу паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця адмоўна адбіўся сусветны фінансава-эканамічны крызіс, які выбухнуў у 2008 г.

Эканоміка Беларусі апынулася ў нажніцах рэзкага росту цэн па замежныя энерганосьбіты, ад якіх залежала, і неабходнасцю мадтрымкі аб’ёмаў вытворчасці і продажу айчынных тавараў на жспарт. Для гэтага ва ўмовах дэфіцыту ўласных сыравінных рэсурсаў іх прыходзілася набываць за кошт увозу нафты, газу, сыравіны і матэрыялаў, камплектуючага абсталявання з-за мяжы, што выклікала адмоўнае сальда (розніцу памііж коштам экспарту і імпарту) у знешнім гандлі. У кошце кожнага з беларускіх тавараў аказалася закладзена ў сярэднім каля 40 % імпартнай складаючай.

Ва ўмовах нестабільнасці валют была праведзена дэвальвацыя беларускага рубля — паніжэнне яго курса ў адносінах да замежных валют на 20 %, выкліканае дыспарытэтам (розніцай) цэн на тавары ўнутры краіны і па-за яе межамі, таму што Беларусь купляла за мяжой значна больш, чым прадавала на экспарт.

У сярэдзіне 2011 г. узнік востры дэфіцыт валюты, які насіў пераважна ўнутраны характар. Утварыўся відавочны дысбаланс паміж прадукцыйнасцю працы і памерамі заробкаў. Валютныя рэзервы краіны зменшыліся, склалася множнасць абменных курсаў валюты. Была праведзена яшчэ адна дэвальвацыя беларускага рубля ў адносінах да замежных валют у памеры 56 %. Ва ўмовах такой значнай дэвальвацыі абменнага курса беларускага рубля рэзка выраслі тэмпы інфляцыі, якая склала ў 2011 г. 109 %.

Прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Перспектывы сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2011-2015 гг. вызначаны ў праграме, прынятай на чацвёртым Усебеларускім народным сходзе ў 2010 г. Галоўнай мэтай абвешчана палягпнэнне ўмоў жыцця насельніцтва на аснове ўдасканалення сацыяльна-эканамічных адносін, прымянення інавацый, якія прадугледжваюць стварэнне і выкарыстанне новаўвядзенняў, і павышэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі.

Згодна з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь», прынятай у 2010 г., былі вызначаны правілы вядзення бізнесу, накіраваныя на фарміраванне канкурэнтнага асяроддзя, насычэнне рынка таварамі і паслугамі, зніжэнне падатковай нагрузкі на прадпрымальнікаў. 2011 год быў абвешчаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Годам прадпрымальніцтва. У гэтым годзе доля малога і сярэдняга прадпрымальніцтва складала каля 20 % ад валавога ўнутранага прадукту.

Прыярытэтнымі напрамкамі развіцця Беларусі вызначана развіццё чалавечага капіталу. Пад ім разумеецца сукупнасць ведаў, уменняў, навыкаў, якія выкарыстоўваюцца для задавальнення разнастайных патрэб чалавека і грамадства. Першаадкрывальпікам ролі чалавечага фактару ў развіцці эканомікі стаў Кузнец (лйман Сміт, ураджэнец Пінска, лаўрэат Нобелеўскай прэміі 1971 г. у галіне эканомікі.

Гаспадарчыя дзеячы — Героі Беларусі. За выключныя заслугі Ў рэалізацыі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны шэраг грамадзян быў удастоены звання Героя Беларусі. (-ярод іх — генеральны дырэктар вытворчага аб’яднання «БелАЗ» ІІавел Марыеў. «БелАЗ» уваходзіць у лік вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар’ернай тэхнікі.,Заводу належыць каля 30 % сусветнага рынку кар’ерных самазвалаў. У 2013 г. тут і >ыў распрацаваны і выраблены самы вялікі ў свеце самазвал грузагіадымальнасцю 450 тон.

Званне «Герой Беларусі» атрымаў таксама генеральны кансі руктар гіа аўтамабільнай тэхніцы Рэспублікі Беларусь Міхаіл Бысоцкі, які атрымаў на Захадзе паважлівае імя Майкл Грузавік. Ён стварыў шэсць пакаленняў магістральных аўтапаяздоў « МАЗ», якія адпавядаюць патрабаванням міжнародных стандартаў і прызначаны для выкарыстання на транскантынентальных і ранспартных калідорах.

Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Пётр Пракаповіч удастоены звання Героя Беларусі зазначны ўклад у забеспячэнне ўстойлівых тэмпаў эканамічнага росту ў Беіарусі. Узмацнілася пакупніцкая здольнасць нацыянальнай валюты, калі па выніках 1994 г. інфляцыя складала болыш за 2200 %, то яе паказчык у 2010 г. знізіўся да 6,8 %.

Першым Героем Беларусі сярод прадстаўнікоў аграрнай сферы стаў Міхаіл Карчміт — старшыня сельскагаспадарчага вытворчага клаператыва «Аіракамбінат “Сноў”» Нясвіжскага раёна, які стаў сапраўднай візітоўкай аграпрамысловага комплексу нашай краіны.

На працягу 22 год з 1972 да 1995 г. узначальваў аграпрамысловы калгас-камбінат «Прагрэс» Аляксандр Дубко, які стаў Героем сацыялістычнай ГІрацы. Ён працаваў таксама старпіынёй Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. За выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам А. Дубко быў удастоены звання Героя Беларусі (пасмяротна).

Званне Героя Беларусі атрымаў старшыня сельскагаспадарчага і-ы гворчага кааператыва «Прагрэс-Верцялішкі» Гродзенскага раёпа Васіль Равяка, які на аснове дасягненняў свайго славутага пасярэдніка А. Дубко вывеў прадпрыемства ў лік лепшых у краіне.

Сярод аграрыяў, удастоеных звання Героя Беларусі, быў старшыня сельскагаспадарчага прадпрыемства «Кастрычнік» Гродзенскага раёна Віталь Крамко, які ўзначальваў прадпрыемства 25 гадоў. Яго любімай фразай была «Усё пачынаецца ад зямлі». У яго быў адзін клопат — каб зямля радзіла і працаўнікі жылі ў дастатку.

3. Характарыстыка творчасці дзеяча культуры

Народны пісьменнік Беларусі Васіль Уладзіміравіч Быкаў, будучы ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, прысвяціў сваю творчасць пераважна ваеннай тэме, тэме партызанскай і падпольнай барацьбы беларускага народа. У яго творах «Жураўліны крык», «Альпійская балада», «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца» паказаны звычайны чалавек ва ўмовах вайны, для якога штодзённы гераізм стаў нормай паводзін, перадумовай перамогі над ворагам. Паказ суровай ваеннай праўды і псіхалогіі чалавека на вайне не заўсёды супадаў з афіцыйным адлюстраваннем згодна з прынцыпам партыйнасці і метадам сацыялістычнага рэалізму. У творах пісьменніка праз паводзіны простага чалавека паказваецца маштаб усенароднай барацьбы ў абарогіу свабоды, гонару і жыцця. У аповесці «Жураўліны крык» адлюстраваны некалькі гадзін з жыцця групы савецкіх салдат, якія засталіся выконваць загад, разумеючы, што для гэтага патрэбна ахвяраваць уласным жыццём. I курлыканне жураўлёў, якія ляцяць на зімоўку ў цёплыя краі, сімвалізуе адразу і развітанне з жыццём, і яго працяг, дзякуючы стрыманню ворага.