Білет 20. Гісторыя Беларусі

1. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны, абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі і іх вынікі

Асноўныя этапы і характар Вялікай Айчыннай вайны савецкага народа. 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкая Германія вераломна напала на СССР. Пачалася Вялікая Айчынная вайна савецкага народа, якая стала састаўной часткай Другой сусветнай вайны. Асноўныя этапы Вялікай Айчыннай вайны ахопліваюць наступныя перыяды. 3 22 чэрвеня 1941 г. да 18 лістапада 1942 г. у пачатковы перыяд вайны абарончыя баі Чырвонай Арміі, у тым ліку на тэрыторыі БССР, сталі важнай умовай зрыву плана «маланкавай вайны», разгрому гітлераўскіх войскаў у бітве пад Масквой і іх спыненні пад Сталінградам. 3 19 лістапада 1942 г. да 31 снежня 1943 г. у выніку перамогі войскаў Чырвонай Арміі ў Сталінградскай і Курскай бітвах, масавых дзеянняў партызан і падпольшчыкаў на акупіраванай тэрыторыі адбыўся карэнны пералом у вайне. 3 1 студзеня 1944 г. да 9 мая 1945 г. адбыўся разгром фашысцкага блока, выгнанне гітлераўскіх войскаў з тэрыторыі СССР, у тым ;ііку вызваленне БССР, а таксама вызваленне ад германскай акупацыі краін Еўропы і капітуляцыя Германіі. Дзень 9 мая 1945 г. стаў Днём Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Беларусы прымалі ўдзел ва ўсіх буйных бітвах Вялікай Айчыннай вайны, актыўна ўдзельнічалі ў партызанскай і падпольнай барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у еўрапейскім руху Супраціўлення. У гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі змагаліся 374 тыс. паргызан і 70 тыс. падпольшчыкаў, што складала каля 4,5 % ад даваеннай колькасці насельніцтва Беларусі. Такога ўздыму партызанскага і гіадпольнага руху не ведала ніводная краіна, бо нідзе рух Супраціўлення не налічваў у сваіх шэрагах больш за 1 % насельніцтва. Вялікая Айчынная вайна мела справядлівы і сапраўды айчынны характар і выявіла лепшыя рысы беларусаў — любоў да сваёй Радзімы, самаадданасць і добрасумленнасць.

Абарончыя баі ў Беларусі і іх вынікі. У адпаведнасці з планам «Барбароса», які быў названы гіа імені германскага караля і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыха I Барбаросы, І'ітлер ставіў стратэгічную задачу разграміць Савецкі Саюз у «маланкавай вайне» — хуткацечнай ваенцай кампаніі. Пры гэтым і і глераўскае камандаванне надавала асаблівае значэнне групе армій «Цэнтр», якая супрацьстаяла Чырвонай Арміі ў Беларусі. Яна павінна была дзейнічаць на галоўным стратэгічным напрамку — Маскоўскім — і знішчыць войскі ЗахАВА ўжо ў першых баях.

У першапачатковы перыяд вайны савецкія войскі вымушаны былі адступаць. Прычыны заключаліся ў тым, што асабовы склад Чырвонай Арміі рыхтаваўся галоўным чынам да наступальных дзеянняў, бо існавала думка аб будучай вайне як вайне хуткацечнай і на чужой тэрыторыі. Савецкія войскі не рыхтаваліся палежным чынам да абароны на заходнім напрамку, а магчымым пагірамкам абарончых дзеянняў вышэйшае кіраўніцтва краіны лічыла паўднёвы захад (Украіпу і Каўказ).

Па колькасці байцоў савецкія дывізіі саступдлі нямецкім. У СССР не было цалкам праведзена пераўзбраенне войскаў. У Заходняй асобай ваеннай акрузе (ЗахАВА) 83 % тэхнікі складалі састарэлыя танкі і самалёты, а новая тэхніка была яшчэ не асвоена. Узброеныя сілы, у тым ліку і тая іх частка, што размяшчалася ў БССР, былі аслаблены рэпрэсіямі, якія незадоўга да вайны пазбавілі Чырвоную Армію вопытных камандзіраў.

За тыдзень баёў каля батальёна гітлераўцаў знішчылі байцы пагранічнай зас.тавы лейтэнанта А. Кіжаватава, што знаходзілася ў Брэсцкай крэпасці. Гарнізон крэпасці пратрымаўся каля месяца, хоць нямецкае камандаванне планавала ўзяць крэпасць да сярэдзіны дня 22 чэрвеня. Сярод кіраўнікоў абароны крэпасці быў ураджэнец Віцебшчыны палкавы камісар Я. М. Фамін. Апошнія дні абароны крэпасці ў 20-х чыслах ліпеня авеяны легендамі. На яе сценах абаронцамі былі зроблены надпісы: «Умрем, но нз крепостн не уйдем!», «Я умпраю, но не сдаюсь! Прошай, Родпна».

Адважна змагаліся ў небе Беларусі лётчыкі. Вядомы подзвіг намесніка камандзіра эскадрыллі знішчальнага палка А. С. Данілава, які раніцай 22 чэрвеня 1941 г. уступіў у адзінаборства з дзевяццю «месершмітамі», збіў два з іх і тараніў трэцяга. Каля Радашковіч здзейсніў гераічны подзвіг камандзір эскадрыллі капітан М. Ф. Гастэла. Са згоды экіпажа камандзір накіраваў палаючы самалёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. М. Ф. Гастэла пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. У 1996 г. званне Героя Расійскай Федэрацыі было прысвоена камандзіру эскадрыллі А. С. Маславу, які разам са сваім экіпажам здзейсніў у абарончых баях у Беларусі такі ж подзвіг, як і Гастэла.

У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра I. М. Русіянава, якая праз два месяцы стала першай гвардзейскай у Чырвонай Арміі. Абаронцы сталіцы ўпершыню ў гады вайны выкарысталі так званую «шкляную артылерыю». Гэта бутэлькі з гаручай сумессю для барацьбы з танкамі. На Захадзе іх празвалі «кактэйлем Молатава». Нягледзячы на ўпартае супраціўленне, ужо на шосты дзень вайны фашысты захапілі Мінск.

Надзвычай напружаны характар насілі баі ў раёне Магілёва. Абарона горада, якой кіраваў генерал-маёр М. Ц. Раманаў, працягвалася 23 дні. У ліку адважных абаронцаў вызначыўся стралковы полк пад камандаваннем палкоўніка С. Ф. Куцепава. Толькі за адзін дзень баёў яго байцы знішчалі 39 фашысцкіх танкаў. Аб гэтых баях пісьменнік Канстанцін Сіманаў расказаў у рамане «Жывыя і мёртвыя».

У пачатку ліпеня 1941 г. пад Сянно на Віцебшчыне адбыўся Лепельскі контрудар войск Чырвонай Арміі з шырокім выкарыстаннем танкавых злучэнняў як з савецкага, так і з нямецкага боку. Гітлераўскія войскі адчулі на сабе магутнасць новых савецкіх танкаў Т-34. Ворага ўдалося адкінуць на 40 кіламетраў і нрыпыніць на 4 дні яго рух на Маскву.

Пад Оршай нечаканы ўдар нанесла ворагу батарэя рэактыўных мінамётаў «кацюш», якой камандаваў капітан I. А. Флёраў. Апынуўшыся ў акружэнні, батарэя здзейсніла больш як 100-кіламетровы марш па варожых тылах. Па загадзе камандзіра артылерысты ўзарвалі сакрэтную на той час баявую тэхніку, каб яна не дасталася ворагу, а самі з боем выйшлі з акружэння. У 1995 г. гераічна загінуўшаму I. А. Флёраву было пасмяротна прысвоена званне Героя Расійскай Федэрацыі.

2. Асновы дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь і дзяржаўнай ідэалогіі: выбар мадэлі кіравання і арыенціраў развіцця

Асновы дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь. Канстытуі іыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., стварыла новую мадэль кіравання, пры якой адбылася значная персаніфікацыя ўлады ў асобе Прэзідэнта, які з’яўляецца кіраўніком дзяржавы і цэнтрам прыняцця палітычных рашэнняў. Прэзідэнт займае асобае месца ў сістэме раздзялення ўлады: ён выконвае функцыю пасрэдніка. Разам з тым кіраўнік краіны валодае шырокім колам паўнамоцтваў у галіне выканаўчай улады. У Канстытуцыі прадугледжаны ўдзел Прэзідэнта ў ажыццяўленні заканадаўства. Гн атрымаў права заканадаўчай ініцыятывы, што азначае права выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу законаў і з’яўляюцца абавязковымі для выканання на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Прадстаўнічы і заканадаўчы орган дзяржаўнай улады — Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь. За парламентам замацаваны функцыі абмеркавання і прыняцця законаў, дзяржаўнага бюджэту. Нацыянальны сход складаецца з дзвюх палат — Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Выбранне дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ажыццяўляецца ўсім насельніцгвам рэспублікі, якое валодае выбарчымі правамі і падзяляецца па адпаведныя акругі. Савет Рэспублікі з’яўляецца палатай тэрытарыяльнага прадстаўніцтва. Яго члены выбіраюцца ад абласцей, г. Мінска, а таксама назначаюцца Прэзідэнтам.

Выканаўчым органам дзяржаўнай улады з’яўляецца Урад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. У сваёй дзейнасці ён падпарадкаваньі Прэзідэнту і адказны перад Парламентам. Урад складаецца з Прэм’ер-міністра, намеснікаў Прэм’ер-міністра і міністраў.

Судовая ўлада належыць судам і ажыццяўляецца незалежна ад заканадаўчай і выканаўчай улады. Судовая сістэма Рэспублікі Беларусь уключае Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь, а таксама абласныя, раённыя (гарадскія) суды. Кантроль за канстытуцыйнасцю прававых актаў у дзяржаве ажыццяўляе Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь.

Неад’емным элементам мадэлі кіравання сталі Усебеларускія народныя сходы, праведзеныя ў 1996, 2001, 2006, 2010 гг. Яны лічацца ўвасабленнем гістарычнага вопыту сярэдневяковых народных веча ў Полацку і Тураве, а таксама з’яўляюцца формай справаздачы ўлады перад народам і кантролю грамадзянамі дзейнасці дзяржаўнага кіраўніцтва.

Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы. Ідэалогія беларускай дзяржавы — гэта сукупнасць ідэй і ідэалаў, якія адлюстроўваюць нацыянальна-гістарычныя традыцыі і каштоўнасці беларускага народа, адпавядаюць мэтам і асаблівасцям развіцця беларускага грамадства. Прававой асновай ідэалогіі беларускай дзяржавы з’яўляецца Канстытуцыя Рэснублікі Беларусь.

Палітычнай асновай ідэалогіі лічацца прынцып падзелу ўлады, палітычны плюралізм і народаўладдзе. Ідэалогія беларускай дзяржавы будуецца на гірынцыпе адзінства нацыі як палітычнай супольнасці, якая мае ўласную суверэнную дзяржаўнасць і згуртавана адзінствам мэты пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі.

Эканамічную аснову ідэалогіі беларускай дзяржавы складае беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, заснаваная на такіх паняццях, як праца і ўласнасць. Прынцыпамі ідэалогіі беларускай дзяржавы з’яўляюцца сацыяльная справядлівасць і салідарнасць. Ва ўмовах пераходу да рынкавых адносін захаваліся дзяржаўная ўласнасць і моцная сацыяльная палітыка дзяржавы, што не дапусціла моцнага маёмаснага і сацыяльнага расслаення, рэалізацыі лозунга «Няхай выжывае мацнейшы».

Светапоглядную аснову ідэалогіі беларускай дзяржавы складае агульнанацыянальная (нацыянальна-дзяржаўная) ідэя, якая грунтуецца на ўсведамленні народам сваёй дзяржаўнасці і першаснасці нацыянальных інтарэсаў. Сціслыя вызначэнні агульнанацыянальнай ідэі, якія прапануюць сучасныя беларускія даследчыкі, гучаць так: «Мова. Нацыя. Дзяржава», «Бацькаўшчына.

Вера. Справядлівасць», «Радзіма. Праца. Духоўнасць», «Свабода. Росквіт. Дабрабыт», «Свабода. Справядлівасць. Незалежнасць».

Сацыяльна-гуманістычная аснова ідэалогіі беларускай дзяржаны прадугледжвае рэалізацыю прынцыпаў сацыяльнай справядіівасці і сацыяльнай роўнасці, апору на развіццё чалавечага пагэнцыялу і прагрэс грамадства.

Культурна-гістарычная аснова ідэалогіі беларускай дзяржаны абапіраецца на гістарычныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і нацыянальныя формы беларускай дзяржаўнасці ў XX ст., на духоўнасць і самабытнасць беларускага народа, яго міралюбства і талерантнасць, працавітасць і гіачуццё абавязку, сначуванне і ўзаемадапамогу, патрыятызм і грамадзянскасць.

Геапалітычная аснова ідэалогіі беларускай дзяржавы грунтугцца на прынцыпе нейтралітэту, міжнародным супрацоўніцтве і нацыянальнай бяспецы.

3. Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў творы беларускага мастацтва

Характарыстыка гістарычнай падзеі, якая адлюстравана на карціне В. Волкава «Мінск. 3 ліпеня 1944 года», і вызначэнне адносін мастака да гэтай падзеі.

Адлюстраваныя на карціне сцэны сустрэчы жыхарамі Мінска салдат Чырвонай Арміі як вызваліцеляў ад нямецка-фашысцкіх іахопнікаў характарызуюцца радасным настроем мастака, які сам быў сведкам гэтай падзеі і паказаў велічнасць перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Аўтар карціны перадаў пачуццё шчасця простых людзей, пры гэтым надаўшы свайму налатну рысы трыумфальнасці. Па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 24 лістапада 1996 г. дзень вызвалення Мінска ад і ітлераўскіх захопнікаў атрымаў статус Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі).