Білет 19. Гісторыя Беларусі

1. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР: геапалітычныя ўмовы і гістарычнае значэнне

Пачатак Другой сусветнай вайны. Напрыканцы 1930-х гг. у сувязі з агрэсіўным курсам нацысцкай Германіі ў Еўропе склалася новая геапалітычная сітуацыя. Савецкае кіраўніцтва, якое прытрымлівалася палітыкі калектыўнай бяспекі, праявіла гатоўнасць супрацоўнічаць у барацьбе супраць германскай агрэсіі з Вялікабрытаніяй і Францыяй. Аднак кіраўніцтва гэтых краін праводзіла палітыку прымірэння ў адносінах да фашысцкай Германіі. У гэтых умовах 23 жніўня 1939 г. у Маскве па ініцыятыве нямецкага боку быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе. Ён увайшоў у гісторыю пад назвай «пакта Рыбентропа — Молатава» па прозвішчах міністраў замежных спраў Германіі і СССР. Пакт быў дапоўненьі дадатковым сакрэтным пратаколам, паводле якога тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялілася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся «сферай інтарэсаў» СССР.

1 верасня 1939 г. Германія напала на Полынчу. Гэтай падзеяй пачалася Другая сусветная вайна. Ваўмовах наступлення германскіх войскаў на тэрыторыі Полылчы кіраўніцтвам СССР пачала ажыццяўляцца ідэя тэрміновай дапамогі беларускаму і ўкраінскаму народам, якія ў хуткім часе маглі апынуцца пад нямецкай акупацыяй.

Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Раніцай 17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу. Пачаўся вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну і Заходнюю Беларусь. Узброеных сутыкненняў паміж польскімі і савецкімі войскамі амаль не было. Асноўная частка насельніцтва Заходняй Беларусі — сяляне, рабочыя, рамеснікі, інтэлігенцыя — сустракалі Чырвоную Армію як вызваліцельніцу, нярэдка з кветкамі ў руках і хлебам-соллю. Мясцовае насельніцтва звязвала з прыходам Чырвонай Арміі надзеі на спыненне вайны і вяртанне дадому мабілізаваных у польскую армію жыхароў Заходняй Беларусі.

Да 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі Заходнюю Беларусь. Яны спыніліся на лініі Гродна — Ломжа — Брэст (у межах Беларусі). Гэтая мяжа і была замацавана Дагаворам аб дружбе і граніцы ад 28 верасня 1939 г. паміж Савецкім Саюзам і Германіяй. Гэты дагавор разам з сакрэтным дадатковым пратаколам да пакта Рыбентропа — Молатава аб’ектыўна аднаўляў нацыянальныя правы беларускага і ўкраінскага народаў, парушаныя ўмовамі Рыжскага міру 1921 г. Разам з тым да заходнебеларускіх этнічных зямель былі далучаны заходнія паветы Беластоцкага ваяводства з пераважна польскім насельніцтвам.

Устанаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Пасля ўваходжання Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь тут пачалося ўсталяванне савецкага ладу. Прайшлі выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, які адбыўся 28-30 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. Сход прыняў Дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Дэпутаты Народнага сходу звярнуліся ў Вярхоўны Савет СССР з просьбай аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Савецкага Саюза і ўз’яднанні яе з БССР. 2 лістапада 1939 г. гэта просьба была задаволена Вярхоўным Саветам СССР, а 14 лістапада 1939 г. — Вярхоўным Саветам БССР.

У выніку ўз’яднання з Заходняй Беларуссю тэрыторыя БССР павялічылася са 125,5 тыс. км2 да 225,7 тыс. км2, а насельніцтва вырасла прыкладна ў два разы і ў канцы 1940 г. склала больш за 10 млн чалавек. На далучанай тэрыторыі былі ўтвораны Баранавіцкая, Брэсцкая, Беластоцкая, Вілейская і Пінская вобласці. Па ініцыятыве I. Сталіна 10 кастрычніка 1939 г. было прынята рашэнне аб перадачы Вільні і Віленскага краю Лігве.

Гаспадарчыя і культурныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. Пры ўстанаўленні савецкай улады ў Заходняй Беларусі дзейнасць усіх палітычных партый, акрамя камуністычнай, была забаронена.

Былі прыняты рашэнні аб канфіскацыі (прымусовым і дармовым адабранні ва ўласнасць дзяржавы) памешчыцкіх зямель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці (перадачы іх з прыватнай уласнасці ў дзяржаўную). На далучаных тэрыторыях тэхнічна рэканструяваліся старыя і пачалі будавацца новыя прамысловыя прадпрыемствы. У вёсцы памешчыцкія землі былі падзелены паміж сялянамі, а 30 тыс. сялянскіх двароў аб’яднаны ў калгасы. У пераважнай большасці сяляне (беднякі і частка сераднякоў) падтрымалі ідэю стварэння калгасаў. Аднак працэс калектывізацыі выклікаў супраціўленне з боку заможных сялян. Іх пакуль не раскулачвалі, а зямлі пакідалі столькі, колькі іх сем’і маглі апрацаваць уласнымі сіламі.

Было ліквідавана беспрацоўе, адчынена вялікая колькасць новых школ, бібліятэк, клубаў. Навучанне ў школах пераводзілася на родную мову. Разгарнулася падрыхтоўка спецыялістаў. Уводзілася бясплатнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва.

Разам з тым усталяванню савецкага грамадска-палітычнага ладу не спрыяў відавочна антыпольскі курс і слабае веданне мясцовай спецыфікі кіраўніцкімі кадрамі. На такія пасады прызначаліся адказныя работнікі, прысланыя з усходніх раёнаў Беларусі і іншых раёнаў СССР. Ажыццяўленне шэрагу мерапрыемстваў (штучная беларусізацыя, атэістычная прапаганда) адбывалася валявымі метадамі, фактычна без уліку мясцовых умоў, нацыянальных і рэлігійных традыцый. У выніку ліквідацыі прадпрыемстваў прыватнай вытворчасці і гандлю ўзніклі цяжкасці ў забеспячэнні таварамі першай неабходнасці. Усё гэта абумовіла незадавальненне савецкай уладай у пэўнай часткі населыііцтва Заходняй Беларусі.

2. Грамадска-палітычная сістэма Рэспублікі Беларусьу другой палове 1990-х гг. — пачатку XXI ст.

Кірункі фарміравання палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Згодна з Канстытуцыяй, прынятай 15 сакавіка 1994 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь, Парламент з’яўляўся адзіным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады. Прэзідэнт, выбары якога адбыліся ў 1994 г., абвяшчаўся кіраўніком дзяржавы і выканаўчай улады. Судовая ўлада была прадстаўлена судамі, у тым ліку і Канстытуцыйным Судом. Аднак функцыі розных галін улады аказаліся недакладна вызначанымі.

У сярэдзіне 1990-х гг. наспела неабходнасць дакладнага вызначэння паўнамоцтваў Прэзідэнта, Урада і Парламента, бо назіраўся пэўны дысбаланс узаемаадносін паміж рознымі галінамі ўлады. У Вярхоўным Савеце Рэспублікі Беларусь група дэпутатаў стала дабівацца абмежавання паўнамоцтваў Прэзідэнта. У той жа час сам Вярхоўны Савет аказаўся няздольным каардынаваць дзейнасць розных дзяржаўных структур. Важную ролю ў вырашэнні супрацьстаяння паміж заканадаўчай (Парламент) і выканаўчай (Прэзідэнт) галінамі ўлады адыграў рэспубліканскі рэферэндум, праведзены 24 лістапада 1996 г.

На галасаванне былі вынесены два праекты абноўленай Канстытуцыі, прапанаваныя адзін — Прэзідэнтам, другі — часткай дэпутатаў Вярхоўнага Савета (аграрыямі і камуністамі). Праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам, прадугледжваў пашырэнне яго паўнамоцтваў як кіраўніка дзяржавы. У альтэрнагыўным дэпутацкім праекце ўвогуле не прадугледжвалася пасада 11 рэзідэнта, інстытут прэзідэнцтва быў ліквідаваны і прапанавалася вяртанне да парламенцкай рэспублікі. За прыняцце новай рэдакцыі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дамаўненнямі, прапанаванымі Прэзідэнтам, прагаласавала 70,4 % выбаршчыкаў. Праект Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь подтрымала 7,9 % выбаршчыкаў. Болынасць (88,2 %) прагаласавала таксама за прапанову Прэзідэнта аб перанясенні Дня Незанжнасці Рэспублікі Беларусь (Дня Рэспублікі) з 27 на 3 ліпеня — дзень вызвалення Мінска ад гітлераўскіх захопнікаў.

Вынікі ўмацавання палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Умацаванню стабільнасці ў краіне садзейнічала правядзенне ў 2001 г. прэзідэнцкіх выбараў на альтэрнатыўнай аснове. У іх прынялі ўдзел тры кандыдаты на дадзеную пасаду. 75,6 % выбаршчыкаў аддалі свае галасы за А. Р. Лукашэнку, які быў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь на другі тэрмін.

Сведчаннем умацавання прэзідэнцкай улады сталі вынікі р « публіканскага рэферэндуму 17 кастрычніка 2004 г. Пытанне, ікое было вынесена на агульнанароднае абмеркаванне: «Ці дачыляеце Вы першаму Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь А. Р Лукашэнку ўдзельнічаць у якасці кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Іх ларусь у выбарах Прэзідэнта і ці прымаеце частку першую іргыкула 81 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у наступнай рэдакцыі: “Прэзідэнт выбіраецца на пяць год непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь на аснове ўсеагульнага, свабоднага, роўнага і прамога выбарчага правапры тайным галасаванні”?». 79,4 % выбаршчыкаў ад ліку грамадзян, якія былі ўнесены ў спісы для галасавання, гіадтрымалі дадзеную прапанову. На аснове вынікаў г.іласавання з артыкула 81-га Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь была выключана яго другая частка: «Адна і тая ж асоба можа быць рэзідэнтам не больш за два тэрміны».

На прэзідэнцкіх выбарах 2006 г., у якіх прынялі ўдзел чатыры клндыдаты на пасаду Прэзідэнта, 83 % выбаршчыкаў прагаласавалі за А. Р Лукашэнку.

У нрэзідэнцкіх выбарах 2010 г. удзельнічала 10 кандыдатаў 11 л пасаду кіраўніка дзяржавы. 79,6 % выбаршчыкаў аддалі свае глласы за дзеючага Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні. На 1 студзеня 2011 г. у Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый, 36 прафесіянальных саюзаў, звыш 2300 грамадскіх аб'яднанняў. Большасць існуючых партый значнага ўплыву на палітычнае жыццё краіны не маюць. Сярод дзеючых партый можна ўмоўна вылучыць некалькі палітычных кірункаў.

Найболынымі па колькасці членаў з’яўляюцца партыі камуністычнага кірунку — Камуністычная партыя Беларусі (КПБ), Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ) і інш. Камуністычная партыя Беларусі абвясціла сябе пераемніцай КПСС — КПБ і вызначыла свае мэты і задачы. Яны заключаюцца ў пабудове камунізму, арыентацыі на сацыялістычны іплях развіцця, які вядзе да стварэння бяскласавага грамадства сацыяльнай справядлівасці, адраджэнні на добраахвотнай аснове дзяржаўнага саюза савецкіх народаў. Паміж дзвюма камуністычнымі партыямі ідуць спрэчкі па пытаннях палітычнага і сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны. Разам з тым іх прыхільнікі ў сваёй болынасці падтрымліваюць асноўныя напрамкі цяперашняй дзяржаўнай палітыкі і развіццё інтэграцыйных працэсаў з Расіяй.

Сацыял-дэмакратычны кірунак прадстаўляюць Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) і інш. Гэтыя партыі выступаюць за пераадоленне крызісных з’яў у эканоміцы, сацыяльную абарону інтарэсаў розных груп насельніцтва.

Ліберальны кірунак складаюць Аб’яднаная грамадзянская нартыя і інш. АГП выступае за прыярытэт прыватных інтарэсаў, мінімізацыю ролі дзяржавы ў эканамічным жыцці грамадства, шырокамаштабную прыватызацыю дзяржаўнай уласнасці, у знешнепалітычнай сферы арыентуецца на Захад.

Да нацыянальна-дэмакратычнага кірунку адносіцца Партыя Беларускі Народны Фронт (БНФ). У сваёй дзейнасці яна прытрымліваецца ідэі нацыянаЛьна-культурнага адраджэння беларусаў. Частка прыхільнікаў гэтай паргыі вызначаецца антыкамуністычнай накіраванасцю. У эканамічнай галіне прапануецца рэфармаванне па ліберальных рэцэптах «шокавай тэрапіі» і шырокая прыватызацыя. У знешнепалітычнай галіне выкарыстоўваецца ідэя аказання ціску Захаду на Беларусь.

Актыўна ўдзельнічае ў палітычных кампаніях рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «Белая Русь», утворанае ў 2007 г. Яно па стане на 2011 г. налічвае ў сваіх радах болып за 130 тыс. чалавек і ператварылася ва ўстойлівую палітычную структуру. Гэтае лб’яднанне садзейнічае дасягненню грамадскай згоды ў справе пабудовы моцнай і квітнеючай Беларусі, а таксама сацыяльна сіі равядлівага грамадства, заснаванага на патрыятьгчных і маральпа-духоўных каштоўнасцях беларускага народа.

У 2002 г. быў утвораны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), які з’яўляецца пераемнікам лепшых традыцый камсамол Беларусі і самым буйным аб’яднаннем моладзі, якое падтрымліваецца дзяржаўнай уладай Беларусі. Мэта БРСМ заключаецца ў стварэнні ўмоў для ўсебаковага развіцця моладзі і раскрыцця яе творчага патэнцыялу. Па стане на 2010 г. рады БРСМ налічвалі каля 500 тыс. чалавек.

Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных канфесій. Больш цесмыя адносіны ў дзяржавы склаліся з Беларускай праваслаўнай царквой, якая займае першае месца па колькасці вернікаў і прычодаў. Кіраўніцтва ёю ажыццяўляе Сінод на чале з Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Філарэтам (са снежня 2013 г. Паўлам). За свой шматгадовы ўклад у духоўнае адраджэнне беларусаў, умацаванне дружбы і братэрскіх сувязей паміж народамі, развіццё міжканфесійнага дыялогу Міграпаліт Філарэт удастоены звання «Герой Беларусі».

Адным са старэйшых пастыраў Беларускай праваслаўнай царічвы быў протаіерэй Віктар Бекарэвіч, які царкоўную дзейнасць плчаў яшчэ ў 1935 г. 3 1960 па 2002 г. узначальваў прыход на Ваенных могілках у Мінску, будучы настаяцелем храма святога благавернага вялікага князя Аляксандра Неўскага.

Актыўна дзейнічае такая традыцыйная канфесія, як рымскакаталіцкая. У вытокаў яе адраджэння ў Беларусі стаяў першы беларускі кардынал Казімір Свёнтак. Ён пачаў сваю службу ў 1939 г., з 1954 г. служыў святаром у Пінску. У 1991-2006 гг. узначальваў Мінска-Магілёўскую епархію. Дзякуючы яго намаганням вернікам быў вернуты касцёл Святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску, пачала працу Пінская вышэйшая духоўная семінарыя. У 1994 г. Папа Рымскі надаў яму сан кардыпала, а ў 2004 г. прысудзіў тытул «Сведка веры», якім валодаюць іолькі некалькі чалавек у свеце.

У стадыі абмеркавання знаходзіцца праект пагаднення паміж Беларуссю і Святым прастолам, што дазволіць нашай краіне ў поўнай меры супрацоўнічаць з Рымска-каталіцкай царквой.

Наладжванню канфесійнага праваслаўна-каталіцкага дыялогу спрыяе дзейнасць цяперашняга мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча.

3. Суаднясенне гістарычнай падзеі ў Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам

Вызпачэнне грамадска-гістарычнага працэсу, аб якім сведчылі: скліканне Усебеларускага з’езда ў снежні 1917 г.; абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і яе незалежнасці; стварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі; стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі; другое абвяшчэнне ССРБ. Дадзеная сукупнасць гістарычных фактаў сведчыла аб працэсе фарміравання беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове. Пералічаныя дзяржаўныя ўтварэнні (ці спроба іх абвяшчэння) разглядаюцца сучаснай беларускай гістарычнай навукай як нацыянальныя формы беларускай дзяржаўнасці, носьбітам якіх з’яўляўся беларускі народ.