Білет 18. Гісторыя Беларусі

1. Палітыка расійскага ўрада ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Беларусь у час Айчыннай вайны 1812 г. Грамадска-палітычныя рухі

1. Палітыка царскага ўрада на бел. землях:ўціхамірванне шляхты, даваліся правы расійск. дваранст., захаванне зямельн. уладанняў бел. шляхце пры ўмове прысягі Кацярыне ІІ, існаван. на бел. землях ІІІ Статута ВКЛ, увядзенне падушнага падатку, рэкруцкай павіннасці, мяжы яўрэйскай аселасці. Полацкі царкоўны сабор, ліквідацыя ўніяцкай царквы, далучэнне ўніятаў да праваслаўных.

2. Айчынная вайна 1812 г. Падрыхтоўка праекта “плана Агінскага” па даручэнні Аляксандра І, які прадугледжваў аўтаномію ВКЛ у межах Расіі, не быў рэалізаваны. Пачатак ваенных дзеянняў на тэр. Беларусі, абарончыя баі пад Полацкам (Кульнеў), каля Магілёва (Раеўскі), абарона Бабруйскай крэпасці. Барадзінская бітва, захоп Масквы французамі, адступленне французаў восенню 1812 г., бітва каля вёскі Студзёнкі пад Барысавам, пераправа цераз Беразіну, вялікія страты франц. арміі.

3. Стан. Беларусі ў час Айчыннай вайны 1812 г.: польская і апаляч. шляхта спадзявал. на аднаўленне Напалеонам РП і ВКЛ, паступалі на службу ў франц. армію, загадам Напалеона быў утвор. Часовы ўрад ВКЛ. Незадавальненне белар. сялян палітыкай Напалеона (не вызваліў іх ад прыгону), рэквізіцыі і рабаўніцтва, бар-ба жыхароў в. Жарцы з напалеон. войскамі. Вынікі вайны. 

2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1950-х – 1980-я гг.

1. Навука: акадэмік Мацапура (займаўся распрац. тэхнал. механізав. асваення забалоч. зямель і ўборкі бульбы), Клімук і Кавалёнак (першыя бел. лётчыкі-касманаўты), Зяльдовіч (адзін з гал. ствар.ядзернага шчыта), Сухі (авіяканструктар).

2. Адукацыя: ствар. сярэдн. агульнаад. працоўн. політэхн. школы з вытворч. навуч., школы рабочай і сельск. моладзі, праф-тэхн. вучыл., быў заверш. пераход да ўсеагульн. сярэдн.адукацыі, у БССР дзейн. больш за 30 ВНУ.

3. Бел. літ.: А.Адамовіч дылогія “Партызаны” і “Хатын. аповесць”, “Я з вогненнай вёскі..”, В. Быкаў “Жураўліны крык”, “Альпійская балада”, “Знак бяды”, І. Мележ “Палеская хроніка”, У.Караткевіч “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, І.Шамякін “Трывожнае шчасце”, “Злая зорка”.

4. Жывапіс. М.Савіцкі - цыкл карцін “Лічбы на сэрцы”, карціна “Партызанская мадонна”.

5. Кіно: дзейнасць кінастудыі “Беларусьфільм”, ствар. дзіцяч. гісторыка-прыгодн. кінастужкі “Міколка-паравоз” і г.д. фільм “Белыя Росы”. Дзейн. кінарэжысёра Турава “Вайна пад стрэхамі” і “Сыны ідуць у бой”, дзейн. Пташука, ствар. фільмы паводле твораў Караткевіча, Шамякіна, Быкава.

6. Дзейн. вакальна- інструм. ансамб. пад кір. У.Мулявіна.

3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадска-гістарычным працэсам

Вызначэнне грамадска -гістарычнага працэсу, аб якім сведчыла скліканне І Усебеларускага з’езда ў снежні 1917 г.

Скліканне Усебеларускага з’езда адбылося ў снежні 1917 г. пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. пры ўмове прызнання прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага руху савецкай улады. Яно з’яўляецца прыкладам працэсу фарміравання беларускай дзяржаўнасці.

Дэлегаты з’езда прадстаўлялі як усе пласты беларускага насельніцтва, так і розныя палітычныя арганізацыі, якія дзейнічалі ў Беларусі. На з’ездзе разгарнулася вострая дыскусія наконт вызначэння формы беларускай дзяржаўнасці. Так, прыхільнікі Вялікай беларускай рады дабіваліся абвяшчэння Беларусі раўнапраўнай рэспублікай у складзе агульнарасійскай федэрацыі народаў і краёў. Дэлегаты ад Беларускага абласнога камітэта прапанавалі абласную аўтаномію Беларусі ў складзе Савецкай Расіі.

Удзельнікі з’езда прызналі ўсерасійскую савецкую ўладу. Аднак з’езд ігнараваў існаванне Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзаха), бо лічылі, што ён прадстаўляе не беларускі народ, а салдат Заходняга фронту.

Такім чынам, скліканне Усебеларускага з’езда і яго рашэнне аб утварэнні Усебеларускага Савета сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў як часовага органа краёвай улады сведчылі аб працэсе афармлення беларускай дзяржаўнасці, носьбітам якой з’яўляўся беларускі народ.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!