Білет 17. Гісторыя Беларусі

1. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы: палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя

Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця беларускага насельніцтва. Паводле Рыжскага мірнага дагавора ад 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы адышлі Гродзенская, усходнія раены Віленскай і заходнія раёны Мінскай губерняў. Акрэсленыя тэрыторыі атрымалі неафіцыйную назву «Заходняя Беларусь». У польскіх дакументах яны называліся «крэсы ўсходнія», што азначала ўсходнія ўскраіны Рэчы Паспалітай. На гэтай тэрыторыі ў 1931 г. пражывала 4,6 млн чалавек, большасць якіх складалі беларусы.

Палітычны рэжым, які быў устаноўлены ў выніку дзяржаўнага перавароту 1926 г. у Польшчы, у тым ліку Заходняй Беларусі, атрымаў назву «санацыя» («аздараўленне»). Гэта быў ваенна-аўтарытарны рэжым (рэжым асабістай улады, які абапіраўся на ваенную сілу) пад кіраўніцтвам начальніка дзяржавы Юзэфа Пілсудскага. На тэрыторыі Заходняй Беларусі дзейнічала польская тайная палітычная паліцыя, шматлікія суды і турмы. У 1934 г. па распараджэнні Ю. Пілсудскага быў створаны канцэнтрацыйны
лагер у Бярозе-Картузскай. Масавыя арышты, здзекі і катаванні былі звычайнай з’явай у Заходняй Беларусі. Усё гэта выклікала нянавісць народа да польскіх кіраўнікоў і ўздымала народ на барацьбу за свае правы.

Заходняя Беларусь з’яўлялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнаў Полыпчы, рынкам збыту і крыніцай таннай сыравіны і рабочай сілы. Адзінай з традыцыйных галін прамысловасці, якая набыла значнае развіццё, была дрэваапрацоўчая. Але гэта вяло да празмернага выкарыстання лясных багаццяў польскімі і замежнымі манаполіямі. У1919-1939 гг. натэрыторыі Заходняй Беларусі было высечана каля 600 тыс. га лесу. Асабліва моцна пацярпела Белавежская пушча.

Найболып буйнымі прадпрыемствамі былі запалкавая фабрыка ў Пінску, тытунёвая і фанерная фабрыкі ў Гродне, шклозавод «Нёман» у Лідскім павеце. Прамысловай прадукцыі ў Заходняй Беларусі выраблялася ў 9 разоў менш, чым у Савецкай Беларусі, хоць па тэрыторыі і колькасці насельніцтва яны былі амаль аднолькавымі. Рабочыя ў Заходняй Беларусі працавалі па 12-14 гадзін у суткі, а іх заработная плата была ніжэйшая, чым на ўласна польскіх землях.

У сельскай гаспадарцы была занята пераважная болыпасць насельніцтва — 85 %. Аднак памешчыкі, якіх было менш за 1 % ад усёй колькасці жыхароў, валодалі больш чым паловай усёй зямлі. Сяляне Заходняй Беларусі пакутавалі ад малазямелля і беззямелля, падатковага прыгнёту і чыноўніцкага самавольства. Польскі ўрад пачаў сяліць на «крэсах усходніх» каланістаў — асаднікаў (былых польскіх вайскоўцаў). Яны атрымлівалі бясплатна або за невялікі кошт зямельныя надзелы па 15-45 га невыкарыстоўваемых, дзяржаўных, сялянскіх і часткова памешчыцкіх зямель. У пачатку 1930-х гг. сярод сельскага насельніцтва Заходняй Беларусі сяляне-беднякі складалі каля 70 %, сераднякі — 23 %, заможныя сяляне, асаднікі, шляхта — больш чым 6 %. У шэрагу батрацкіх гаспадарак зямлі зусім не было.

Каб знізіць вастрыню аграрнага пытання, польскія ўлады праводзілі аграрныя пераўтварэнні. Ажыццяўлялася парцэляцыя — свабодны продаж праз зямельны банк невялікіх участкаў памешчыцкай і дзяржаўнай зямлі (парцэл), галоўным чынам асобам польскай нацыянальнасці, а таксама камасацыя — добраахвотнае і прымусовае высяленне сялян на хутары, што мела вынікам да 1939 г. прымусовае рассяленне каля 70 % сялянскіх гаспадарак.

Асноўныя напрамкі нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Дзейнасць палітычных партый і арганізацый. На тэрыторыі Заходняй Беларусі разгарнуўся рух супраць польскага прыгнёту. У першай палове 1920-х гг. ён меў пераважна ўзброеную паргызанскую форму барацьбы. Ім кіравалі ў заходніх раёнах беларускія эсэры, а на ўсходзе — бальшавікі. Сярод найбольш вядомых кіраўнікоў партызанскага руху, які ўзначальвалі балыпавікі, былі В. 3. Корж і К. П. Арлоўскі. У сярэдзіне 1920-х гг. у нацыянальна-вызваленчым руху Заходняй Беларусі існавала некалькі палітычных кірункаў.

Кіраўніцтва Камуністычнай гіартыі Заходняй Беларусі (КПЗБ, створана ў 1923 г. у Вільні і дзейнічала ў 1923-1928 гг. як частка Польскай камуністычнай партыі) праводзіла курс на разгортванне партызанскага руху з мэтай змены палітычнай улады ў Заходняй Беларусі. Прадугледжвалася ліквідацыя памешчыцкага зехмлеўладання і перадача зямлі сялянам без выкупу. Старшынёй ЦК КПЗБ з’яўляўся I. Лагіновіч, а сакратаром ЦК КСМЗБ стала ў 1924 г. В. Харужая.

Беларуская сялянска-работніцкая грамада (БСРГ, дзейнічала ў 1925-1927 гг. пад арганізацыйным уплывам КПЗБ), як масавая палітычная арганізацыя, аб’ядноўвала больш за 100 тыс. чалавек. Праірама БСРГ прадугледжвала самавызначэнне Заходняй Беларусі, утварэнне рабоча-сялянскага ўрада, перадачу зямлі сялянам без выкупу, знішчэнне сістэмы асадніцтва. Узначальваў БСРГ вядомы беларускі вучоны, рэвалюцыянер і грамадскі дзеяч Б. Тарашкевіч.

У 1925 г. у Заходняй Беларусі склалася сітуацыя, якая магла прывесці да ўзброенага паўстання. Для яго прадухілення польскі ўрад увёў на тэрыторыю Заходняй Беларусі вялікую колькасць рэгулярных войскаў, дзейнічалі суды і карныя экспедыцыі, якія называліся пацыфікацыяй («уціхамірваннем»). У час пацыфікацый паліцэйскія разбуралі жыллё сялян, знішчалі іх маёмасць, учынялі масавыя збіванні насельніцтва. Вядучая роля ў правядзенні тэрору належала тайнай палітычнай паліцыі — дэфензіве. Яна шырока выкарыстоўвала метады правакацый, паклёпу, запалохвання і фізічных катаванняў.

Асаблівае значэнне ў другой палове 1920-х гг. набыла дзейнасць беларускіх дэпутатаў-паслоў у польскім сейме, аб’яднаных у Беларускі пасольскі клуб. Яны адстойвалі правы беларусаў шляхам унясення на разгляд парламента праектаў законаў, афіцыйных запытаў да службовых асоб.

3 сярэдзіны 1920-х гг. найбольш уплывовай сярод беларускіх дэмакратычных партый становіцца Беларуская хрысціянская дэмакратыя. У аснову яе дзейнасці была пакладзена тэорыя самабытнасці беларускай нацыі. Беларускі народ разглядаўся як бяскласавы, цалкам працоўны. Выстаўлялася патрабаванне самастойнасці беларускага народа на ўсіх яго этнаграфічных межах, аб’яднаных у незалежную дзяржаву, якая супрацьпастаўлялася БССР. БХД мела падтрымку сярод насельніцтва пераважна каталіцкага веравызнання.

У 1930-я гг. у сувязі з сусветным эканамічным крызісам абвастрылася эканамічная барацьба. Прайшлі забастоўкі на нрамысловых прадпрыемствах буйных гарадоў Заходняй Беларусі. У 1935 г. выбухнула наўстанне нарачанскіх рыбакоў. Дырэкцыя дзяржаўных лясоў, ва ўпраўленне якой было перададзена возера Нарач, забараніла свабодную лоўлю рыбы. У выніку сяляне-рыбакі страцілі адзіную крыніцу свайго існавання. Каля 5 тысяч сялян прыазёрных вёсак, абураныя забаронай, захапілі рыбныя ўчасткі. Барацьба працягвалася аж да верасня 1939 г.

У 1930-я гг. у сувязі з прыходам да ўлады ў Германіі фашыстаў у Польшчы разгарнулася барацьба за стварэнне адзінага дэмакратычнага антыфашысцкага фронту. У 1935 г. КПЗБ распрацавала курс на супрацоўніцтва з прадстаўнікамі нацыяналыіа-дэмакратычнага кірунку ў вызваленчым руху. Дзякуючы гэтаму ўзрос аўтарытэт КПЗБ. Але ў 1938 г. КПЗБ была распушчана па рашэнні Выканкама Камуністычнага Інтэрнацыянала (Камінтэрна — міжнароднага аб’яднання камуністычных партый розных краін, які быў створаны па ініцыятыве У. I. Леніна для ажыццяўлення ідэі сусветнай пралетарскай рэвалюцыі і існаваў у 1919-1943 гг.). Падставай для гэтага стала лжывае абвінавачванне ў тым,/што кіраўнікі КПЗБ з’яўляліся агентамі польскай палітычнай паліцыі.

2. Тэатральнае, музычнае і выяўленчае мастацтва БССР у другой палове 1950-х — 1980-я гг.: адлюстраванне нацыянальна-культурных асаблівасцей і гістарычнага мінулага

Тэатральнае мастацтва. Пачынальнікам новага этапу ў развіцці беларускай сатырычнай камедыі стаў Андрэй Макаёнак. Вялікую цікавасць у гледачоў выклікалі яго камедыі «Святая прастата», «Лявоніха на арбіце». Ён стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР за п’есу «Трыбунал» і камедыю «Табдетку пад язык».

Як і раней, вядучым быў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Найболын значнымі работамі купалаўцаў сталі спектаклі па п’есах Івана Чыгрынава «Плач перапёлкі», Аляксея Дударава «Радавыя». У гэтых творах аўтары паказалі не толькі гераізм людзей у гады Вялікай Айчыннай вайны, але і тое, якой цаной была заваявана перамога. У Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэагры імя Якуба Коласа ў Віцебску быў пастаўлены спектакль «Снежныя зімы» паводле рамана Івана Шамякіна. У Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР імя М. Горкага ажыццявілі пастаноўкі «Вяртанне ў Хатынь» паводле аповесці Алеся Адамовіча, «Пайсці і не вярнуцца» паводле аповесці Васіля Быкава і інш.

Музычнае мастацтва. Кампазітар Анатоль Багатыроў на аснове народных песень стварыў арыгінальную шматчасткавую кампазіцыю «Беларускія песні». Аляксей Туранкоў напісаў оперу «Яснае світанне», прысвечаную тэме ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР. У Дзяржаўным гэатры музычнай камедыі БССР была пастаўлена першая беларуская аперэта «Паўлінка» Юрыя Семянякі. Яму належыць таксама опера «Зорка Венера», прысвечаная жыццю і творчасці М. Багдановіча, якая разам з операй Дзмігрыя Смольскага «Францыск Скарына» ўнесла свой уклад у нацыянальна-культурнае адраджэнне беларускага грамадства.

Станаўленню песеннай творчасці ў рэспубліцы садзейнічаў вакальна-інструментальны ансамбль «Песняры» пад кіраўніцтвам пароднага артыста БССР і СССР Уладзіміра Мулявіна. Шырокай папулярнасцю карысталіся апрацоўкі беларускімі кампазітарамі народных несень. «Песняры» сталі першым савецкім вакальна-інструменталь'ным ансамблем, які выступіў у Амерыцы, а амерыканская прэса назвала іх групай, якая заслужыла, каб ёй апладзіравалі с гоячы.

Набыў вядомасць ансамбль «Сябры». Яго мастацкім кіраўніком і вядучымсалістам стаў Анатоль Ярмоленка, выканаўца многіх знакамітых песень беларускіх кампазітараў. Сярод іх «Алеся» кампазітара Ігара Лучанка. За больш чым 35-гадовую кампазітарскую дзейнасць ён стварыў шэраг сачыненняў: музычныя кантата «Курган» і паэма-легенда «Гусляр» на вершы Я. Купалы. Вялікую
папулярнасць набылі песні на музыку кампазітара Эдуарда Ханка. Сярод іх — «Вы шуміце, бярозы», «Лягу, прылягу», «Ці тое япічэ будзе», «Малінаўка», «Я ў бабулі жыву».

Жывапіс. Тэма барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў стала вызначальнай у творчасці Міхаіла Савіцкага. Будучы ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і вязнем фашысцкіх канцлагераў, ён адлюстраваў іх жахі ў цыкле карцін «Лічбы на сэрцы», які адкрываецца аўтапартрэтам «Вязень 32825». Хрысціянскія матывы знайшлі ўвасабленне ў карціне «Мадонна Біркенаў», на якой адлюстраваны вобраз маці з дзіцём, якія лунаюць над комінам крэматорыя ў канцлагеры Асвенцым. Вобраз маці-партызанкі ўпершыню ў савецкім мастацтве створаны мастаком у цыкле «Беларусь партызанская», у прыватнасці карціне «Партызанская мадонна».

Сваімі творамі мастакі папоўнілі культурны фонд Беларусі. Карціны Леаніда Шчамялёва «Ііавала. 22 чэрвеня 1941 года», «Першы дзень міру», «Край мой Міншчына» — гэта ўвасабленне памяці пра гераічнае мінулае краіны і адлюстраванне сучаснасці. Надзвычайнай разнастайнасцю вызначаюцца палотны мастака Мая Данцыга. Ён аўтар шэрагу карцін, на якіх паказана будаўніцтва Салігорска. Многія з яго палотнаў прысвечаны Мінску.

Своеасаблівае месца заняў у беларускім жывапісе Аляксандр Ісачоў. Творы мастака прысвечаны пераважна біблейскіхм сюжэтам і выкананы ў тэхніцы вельмі працаёмкага і карпатлівага гладкага нісьма. Прызнанне да мастака прыйшло ўжо пасля таго, як ён пайшоў з жыцця, а болынасць яго карцін знаходзіцца па-за межамі Беларусі.

Кіно. ПІырокай папулярнасцю ў гледачоў карысталіся фільмы кінастудыі «Беларусьфільм». У сярэдзіне 1950-1960-х гг. на экранах з’явіліся вядомыя дзіцячыя гісторыка-прыгодніцкія кінастужкі «Міколка-паравоз», «Дзяўчынка шукае бацьку», «Паланэз Агінскага». У кінафільме «Гадзіннік спыніўся апоўначы» расказваецца пра аперацыю падполынчыкаў па ліквідацыі фашысцкага гаўляйтара Кубэ. У 1970-1980-я гг. кожны год вынускалася да 70 мастацкіх, дакументалыіых і навукова-папулярных стужак. Сярод іх вельмі папулярны фільм «Белыя Росы», шматсерыйны тэлефільм «Дзяржаўная граніца».

Кінамастаком з яркім нацыянальным абліччам стаў народны артыст БССР і СССР Віктар Тураў. Асноўная тэма яго карцін —

дзяцінства, абпаленае вайной, напрыклад у дылогіі «Вайна пад стрэхамі» і «Сыны ідуць у бой» па аднайменных раманах А. Адамовіча. Мастацкая кінастужка «Праз могілкі», знятая рэжысёрам у 1964 г., па рашэнні ЮНЕСКА праз 30 гадоў, у 1994 г., увайшла ў лік 100 лепшых фільмаў свету пра вайну. Паводле трылогіі I. Мележа «Палеская хроніка» В. Туравым створана кінаэпапея з дзвюх стужак: «Людзі на балоце» і «Подых навальніцы». Яго карціна «Я родам з дзяцінства» 1966 г. была названа кінакрытыкамі ў 1995 г. лепшым фільмам за ўсю гісторыю беларускага кінематографа.

Гістарычныя падзеі сталі адной з тэм у творчасці прадстаўніка старэйшага пакалення беларускіх кінарэжысёраў Міхаіла Пташука. Ім зняты кінастужкі паводле твораў I. Шамякіна «Вазьму твой боль», У. Караткевіча «Чорны замак Альшанскі». Нягледзячы на моцнае патрабаванне з боку самых высокіх партыйных структур, рэжысёр не выразаў з фільма «Знак бяды» па творы В. Быкава сцэну раскулачвання.

Скульптура. Тэма Вялікай Айчыннай вайны стала галоўнай у творчасці скульптара Анатоля Анікейчыка. Подзвігу беларускіх партызан прысвечаны створаны ім мемарыяльны комплекс «Прарыў» ва Ушацкім раёне. Уражвае яго скульптурны комплекс «Праклён фашызму» на месцы спаленай вёскі Шунеўка Докшыцкага раёна.

Сусветна вядомым стаў адкрыты ў 1969 г. мемарыяльны архітэктурна-скульптурны ансамбль «Хатынь», створаны як напамін аб спаленых у гады вайны і не адноўленых пасля яе беларускіх вёсках. Прататыпам помніка «Няскоранаму чалавеку» ў Хагыні стаў Іосіф Камінскі — адзіны сведка трагедыі спаленых разам з вёскай жыхароў. Адным з аўтараў комплексу быў скульптар Сяргей Селіханаў — адзін з аўтараў Манумента Перамогі ў Мінску. Мастацкай выразнасцю вызначаюцца мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой», «Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі» пад Мінскам, мемарыяльны комплекс савецка-польскай баявой садружнасці ў в. Леніна Горацкага раёна.

ГІадзеяй у мастацкім жыцці Беларусі стала адкрыццё ў 1975 г. у Жодзіне манумента ў гонар маці-патрыёткі Настассі Фамінічны Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія ўдзельнічалі ў барацьбе з ворагам у гады Вялікай Айчыннай вайны. Адзін з іх — Пётр — паўтарыў подзвіг А. Матросава, закрыўшы сваім целам страляючы варожы кулямёт.

3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента

Вызначэнне назвы гістарычнага дакумента і характарыстыка абставін яго стварэння:

«...Арганізаваны рабочы клас і працоўнае сялянства Беларусі... абапіраючыся на волю працоўных мас, нраяўленую на I з’ездзе Саветаў Беларусі ў лютым 1919 г., ...абвяшчаюць незалежную Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Беларусі... усе законы і гіастановы польскай акупацыйнай улады аб аднаўленні прыватнай уласнасці ў Беларусі адмяняюцца.

Асноўныя палажэнні аб арганізацыі народнагаспадарчага жыцця, абвешчаныя 1 студзеня 1919 г. у Маніфесце Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі, аднаўляюцца ў поўнай ступені...

Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Беларусі вызначае сваю заходшою мяжу па этнаграфічнай мяжы паміж Беларуссю і прымыкаючымі да яе буржуазнымі дзяржавамі. Мяжа Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі з Савецкай Расіяй і Украінай вызначаецца свабоднымі выражэннямі волі беларускага народа на павятовых і губернскіх з’ездах Саветаў у поўнай згодзе з урадамі РСФСР і УССР...».

Дадзены гістарычны дакумент уяўляе сабой Дэкларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі, прынятую 31 ліпеня 1920 г. у вызваленым ад польскіх інтэрвентаў Мінску. Гэта Дэкларацыя азначала другое абвяшчэнне ССРБ пасля першага абвяшчэння, якое адбылося 1 студзеня 1919 г. у выніку прыняцця Маніфеста Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі.