Білет 15. Гісторыя Беларусі

1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ — першай палове ХVІІ ст.

1. Кнігадрукаванне. Сымон Будны (заснаваў друкарню ў Нясвіжы, выдаў першую на тэр. Белар. друкав. кнігу на старабел. літар. мове “Катэхізіс”), Васіль Цяпінскі “Евангелле”, Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец “Апостал”, выданне ІІІ Статута ВКЛ на старабел. мове ў Віленскай друкарні на сродкі братоў Мамонічаў, Мялецій Сматрыцкі “Граматыка славенска”.

2. Архітэктура: узвядзенне палацава-паркавага ансамбля ў Нясвіжы, з’яўленне архітэкт. стылю барока, першы архіт. помнік гэтага стылю касцёл Божага Цела ў Нясвіжы, будаўн. кальвінісцкіх збораў, першы быў адкр. у Берасці.

3. Тэатр: распаўсюджванне батлейкі.  

2. БССР у другой палове 1950-х гг. — першай палове 1960-х гг. Змены ў грамадска-палітычным жыцці, фарміраванне прамысловага і сельскагаспадарчага комплексаў

1. Змены ў грам-паліт. жыцці пасля смерці Сталіна: спыненне рэпрэсій, выступленне Хрушчова з дакладам аб выкрыцці культа асобы Сталіна, рэабілітацыя нявінна асуджаных, дзейнасць Саветаў дэпутатаў працоўных пад непасрэдным кіраўніцтвам Кампартыі, выбары ў Саветы на безальтэрн. аснове, зацвярдж. Дзярж. гімна БССР (1955), словы М.Клімковіча, музыка Н.Сакалоўскага.

2. Фармір. прамыслов. і сельгас. комплексаў: развіццё цяжкай прамысловасці (пачаўся выпуск першых кар’ерных самазвалаў, выліч. машын, халадзільнікаў); развіццё хімічнай прамыслов., дзейнасць ЛКСМБ (праца моладзі на новабудоўлях, выезд на цаліну). Узнікненне новых гарадоў, развіццё жыллёвага будаўніцтва. Развіццё сельскай гаспадаркі: першапачатковы ўздым с/г, пераўтвар. некат. калгасаў ў буйныя шматгалін. гаспадаркі (“Рассвет”, кір. Арлоўскі), ажыццяўл. меліярацыі, пагарш. станов. сельск. гаспад. у пач. 1960-х гг., вырошчванне кукурузы незалежна ад прыродна-кліматычных ўмоў, скарач. кольк. коней, вядзенне падсобн. с/г. практычна забаранялася.  

3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі

Суаднясенне працэсу ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР і знешнепалітычнай сітуацыі ў Еўропе ў канцы 1930-х гг.

У сувязі з агрэсіўным курсам нацысцкай Германіі і палітыкай прымірэння агрэсара, якую праводзілі Вялікабрытанія і Францыя ў адносінах да Германіі, у Еўропе ў 1930-я гг. склалася новая палітычная сітуацыя. У гэтых умовах 23 жніўня 1939 г. у Маскве па ініцыятыве нямецкага боку быў падпісаны савецка-германскі дагавор аб ненападзе. Ён увайшоў у гісторыю пад назвай «пакта Молатава — Рыбентропа» па проз вішчах міністраў замежных спраў СССР і Германіі. Пакт дазволіў СССР выйграць пэўны час, неабходны для ўмацавання бяспекі. Дадатковыя сакрэтныя пратаколы, падпісаныя да пакта, падзялілі «сферы ўплыву» Германіі і СССР ва Усходняй Еўропе.

1 верасня 1939 г. Германія напала на Польшчу. Гэтай падзеяй пачалася Другая сусветная вайна. Ва ўмовах наступлення германскіх войскаў па тэрыторыі Польшчы кіраўніцтвам СССР пачала праводзіцца ідэя дапамогі беларускаму і ўкраінскаму народам, якія знаходзіліся з 1921 г. у складзе Польшчы. 17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі савецка-польскую мяжу, падышлі да абумоўленай з нямецкім кіраўніцтвам мяжы і спынілі рух германскіх войскаў далей на ўсход. Адбылося ўз’яднанне заходніх беларускіх зямель з БССР.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!