Білет 13. Гісторыя Беларусі

1. Станаўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI — XVIII ст.

1.Станаўл. фальваркава-паншчыннай сістэмы гаспадарання: правядз. аграрнай рэформы Жыгімонта ІІ Аўгуста (“валочная памера”), стварэнне фальваркаў, увядзенне валокі, адпрацоўка паншчыны.

2. Рост гарадоў: дзяленне гарадоў і мястэчак на дзяржаўныя, прыватнаўласніцкія і царкоўныя, атрыманне гарадамі магдэбургскага права.

3. Развіццё гандлю: правядзенне кірмашоў, стварэнне купцамі сваіх аб’яднанняў – гільдый, існаванне гасцінцаў.

4. Развіццё рамяства: узнікненне цэхаў, выраб шэдэўра для атрымання звання майстра, стварэнне мануфактур, першыя мануфактуры – Урэцкая і Налібоцкая шкляныя мануфактуры, узніклі ў пач. ХVІІІ ст., ствар. мануфактур у Слуцку і Нясвіжы па вырабу шаўковых паясоў, ткацкай мануфактуры ў Карэлічах (славілася габеленамі). 

2. Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй

1. Уступленне Чырвонай Арміі на тэр. Беларусі восенню 1943 г.: вызваленне Камарына, Гомеля, Мазыра. Удзел у вызваленні 1-1 Польскай дывізіі імя Т. Касцюшкі. Распрацоўка Белар. наступ. аперацыі “Баграціён” , удзельнічалі сілы 1-га, 2- га, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалт. франтоў , пачатак наступлення 23.06.1944 , на трэці дзень вызвалены Віцебск, потым Орша; подзвіг экіпажа танка пад камандваннем Рака пры вызваленні Барысава. Прыняцце ўдзела ў вызвал. Беларусі франц. Авіяпалка “Нармандыя-Нёман”. Вызваленне Мінска, Колычаў, знішчэнне фашыстаў у “мінскім катле”, партызанскі парад у Мінску, “парад ганьбы” ў Маскве, канец аперацыі “Баграціён” 28.08.1944, вызваленне Брэста.

2. Уклад ураджэнцаў Бел. ў Перамогу.: на франтах ВАВ змагаліся 1 млн 300 тыс. белар., у абароне Масквы і Ленінграда ўдзельн. ураджэнцы Гомельшчыны браты Лізюковы, снайпер Смалячкоў (знішч. 125 гітлераўцаў), подзвіг Гараўца (збіў у адным баі на Курскай дузе 9 варожых самалётаў), лётчык Коўзан (здзейсн. 4 паветр. Тараны і застаўся жывы), подзвіг Пятра Купрыянава(закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота), подзвіг Тусналобавай-Марчанкі (медсястра), позвіг Лук’яновіча (выратаваў нямецкую дзяўчынку пры штурме Берліна), служба урадж. Зах. Беларусі ў Польскім корпусе генерала Андэрса, удзел беларусаў у франц. руху Супраціўлення (Кажамякін), бар-ба беларусаў у фашысцкіх лагерах (Маневіч). 

3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё

Характарыстыка творчасці Ф. Багушэвіча

Творчасць Францішка Багушэвiча (1840—1900) лічыцца вяршыняй беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. Ужо ў 16-гадовым
узросце ён прыняў удзел у стварэннi Вiленскага музея старажытнасцей. Аўтар двух паэтычных зборнікаў: «Дудка беларуская» і «Смык
беларускі», надрукаваных у канцы ХІХ ст. пад псеўданімамі «Мацей Бурачок» і «Сымон Рэўка з-пад Барысава». Галоўны герой твораў
паэта — беларускі селянін, якога абдзялілі зямлёй пры скасаванні прыгоннага права, абдзірае казна, крыўдзяць суд і царскія чыноўнікі,
але ён не скарыўся і захаваў сваю чалавечую годнасць. Ф. Багушэвіч глядзеў на беларускую мову як для нас святую, ад Бога дадзеную
і лічыў яе асновай існавання нацыі. У прадмове да «Дудкі беларускай» пісаў: «Братцы мілыя, дзеці Зямлі-маткі маёй! Вам ахвяруючы працу
сваю, мушу з вамі пагаварыць трохі аб нашай долі-нядолі, аб нашай бацькавай спрадвечнай мове, каторую… “мужыцкай” завуць, а завецца яна “беларускай”. Шмат было такіх народаў, што страцілі наперш мову сваю, так, як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе,
а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!..»

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!