Білет 12. Гісторыя Беларусі

1. Індустрыялізацыя ў БССР: асаблівасці правядзення і вынікі

Асаблівасці і вынікі правядзення індустрыялізацыі ў БССР. У снежні 1925 г. на XIV з’ездзе Усесаюзнай Камуністычнай партыі (балыпавікоў) было прынята рашэнне аб правядзенні палітыкі сацыялістычнай індустрыялізацыі. Індустрыялізацыя ў БССР праходзіла як састаўная частка працэсу стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі СССР і перш за ўсё ў прамысловасці.

У першыя гады індустрыялізацыі ў рэспубліцы развіваліся харчовая, гарбарная, тэкстыльная і швейная прамысловасць, а таксама галіны прамысловасці па перапрацоўцы драўніны (лясная, дрэваапрацоўчая, папяровая) і мінеральнай сыравіны (паліўная, хімічная).

У 1928-1929 гг. быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі — пяцігодка. У ім прадугледжвалася стварэнне сельскагаспадарчага машынабудавання, будаўніцтва новых і пераабсталяванне старых прадпрыемстваў.

Індустрыялізацыя ў БССР, як і ў СССР, праходзіла фарсіраванымі (паскоранымі) тэмпамі пад лозунгам «Пяцігодку — за чатыры гады». У гады першай пяцігодкі ў 1928-1932 гг. былі пабудаваны і пачалі працаваць швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка імя КІМ (Камуністычнага Інтэрнацыянала моладзі) у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Бабруйскі і Гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, завод сельскагаспадарчых машын у Гомелі і інш.

У выніку другой і трэцяй пяцігодак (1933-1937; 1938-1941 гг., не завершана ў сувязі з пачаткам Вялікай Айчыннай вайны) прамысловасць рэспублікі папоўнілася Крычаўскім цэментавым, Магілёўскім аўтарамонтным заводамі, Мінскім радыёзаводам,

Рагачоўскім кансервавым заводам, кандытарскімі фабрыкамі «Камунарка» ў Мінску і «Спартак» у Гомелі, Барысаўскай макароннай і Мінскай каўбаснай фабрыкамі. Пры гэтым пераважала лёгкая прамысловасць, якая мела перапрацоўчы характар і была накіравана на выраб тавараў народнага спажывання.

У выніку фарсіраванай індустрыялізацыі БССР да канца 1930-х гг. ператварылася ў індустрыяльна-аграрную краіну, дзе ўсталявалася адзіная дзяржаўная форма ўласнасці на сродкі вытворчасці.

Формы працоўнай актыўнасці рабочага класа. Адным з метадаў прыцягнення рабочых да ўдзелу ў правядзенні індустрыялізацыі стала сацыялістычнае спаборніцтва за дасягненне лепшых эканамічных гіаказчыкаў. Яно развівалася ў такіх формах, як стаханаўскі рух (ад імя яго пачынальніка луганскага шахцёра А. Стаханава, які перавысіў норму здабычы вугалю за адну змену ў 14 разоў), ударныя брыгады, а ў канцы 1930-х гг. — шматстаночнае абслугоўванне, сумяшчэнне прафесій і інш. Сацыялістычнае спаборніцтва было ўспрынята працоўнымі з энтузіязмам, хоць яно і суправаджалася, як правіла, пераглядам норм выпрацоўкі ў бок павелічэння і зніжэннем платы за атрыманую прадукцыю.

2. Грамадска-палітычная сістэма БССР у другой палове 1960-х — першай палове 1980-х гг.: характэрныя рысы і асаблівасці

Грамадска-палітычная сістэма і яе характар. Камуністычная партыя Беларусі, у адпаведнасці з шостым артыкулам Канстытуцыі БССР 1978 г., абвяшчалася кіруючай і накіроўваючай сілай у грамадстве, ядром палітычнай сістэмы. Адзяржаўленне камуністычнай партыі суправаджалася яе хуткім колькасным ростам. У 1970-я гг. практычна не заставалася прадпрыемстваў, устаноў, калгасаў і саўгасаў, у якіх не было б партыйных арганізацый.

Першым сакрагаром ЦК КПБ, фактычна кіраўніком рэспублікі, у 1965-1980 гг. быў Пётр Міронавіч Машэраў. Ён зяўляўся адным з арганізатараў і кіраўнікоў патрыятычнагападполля і партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, атрымаў званне Героя Савецкага Саюза. У перыяд яго дзейнасці БССР дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік СССР, а яму было прысвоена таксама званне Героя Сацыялістычнай ГІрацы.

У сувязі з неабгрунтаванасцю курсу на будаўніцтва камунізму, прынятага ў 1961 г., была распрацавана канцэпцыя «развітога сацыялізму». У 1971 г. на XXIV з’ездзе КПСС адзначалася, што ў СССР пабудавана развітое сацыялістычнае грамадства. Такое грамадства разглядалася як вышэйшае дасягненне сацыялыіага прагрэсу. Была таксама зроблена выснова аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць — савецкі народ з такімі агульнымі прыкметамі, як савецкі патрыятызм і камуністычная ідэалогія.

Удзел насельніцтва БССР у грамадска-палітычным жыцці краіны. Асноўнай формай грамадскага жыцця людзей з’яўляўся іх удзел у выбарах і рабоце Саветаў народных дэпутатаў, партыйных, прафсаюзных, камсамольскіх і іншых грамадскіх арганізацый. Камсамол Беларусі ў 1972 г. аб’ядноўваў у сваіх радах болын за 1 млн маладых людзей. Жыхары БССР удзельнічалі ў масавых сходах, мітынгах, грандыёзных вулічных шэсцях, прысвечаных святкаванню Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі і Першага мая, Дня Перамогі і вызвалення БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 вялікай урачыстасцю адзначаліся ленінскія дні, знамянальныя даты ў гісторыі КПСС, выбары Саветаў народных дэпутатаў, прыняцце новай Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г.

Адлюстраваннем пачуцця савецкага патрыятызму сталі адносіны болынасці беларускага насельніцтва да ўводу савецкіх войскаў у Афганістан у 1979 г., што ўспрымалася як выкананне інтэрнацыянальнага абавязку. У складзе Абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Афганістане служыла каля 30 тыс. беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі.

Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных канфесій. Другая гіалова 1960-х — першая палова 1980-х гг. характарызаваліся далейшым наступам дзяржавы на рэлігійнае жыццё. Прыярытэтным кірункам у дзейнасці КПБ з’яўлялася атэістычная работа. Яе тэарэтычным абгрунтаваннем стала палажэнне аб стварэнні ў СССР да 1970-х гг. «развітога сацыялізму». Магчымасць рэлігійнага жыцця ў такім грамадстве не прадугледжвалася. Таму праводзіліся мерапрыемствы па закрыцці цэркваў, касцёлаў, малітвенных дамоў, скасаванні дзеючых рэлігійных абшчын.

3 сярэдзіны 1980-х гг. усё большая колькасць вернікаў стала адкрыта выступаць у абарону сваіх правоў на свабоду веравызнання. Актывізавалася дзейнасць рэлігійных абшчын і святароў. Нягледзячы на масавую атэістычную прапаганду, колькасць вернікаў пачала паступова расці. Гэта сведчыла аб укараненні ў насельніцтва рэлігійнай свядомасці.

3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента

Тлумачэнне адносін партыйнай улады да насельніцтва Заходняй Беларусі на аснове аналізу вытрымкі са справаздачы сакратара ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнкі ў ЦК ВКП(б) аб праведзенай рабоце ў заходніх абласцях БССР (1946 г.):

«...Уключыўшы значную тэрыторыю заходніх абласцей рэспублікі ў склад Усходняй Прусіі, немцы спрабавалі, абапіраючыся на польскія нацыяналістычныя і кулацкія элементы, стварыць для свайго панавання палітычную базу... распальвалі нацыянальную варожасць паміж палякамі і беларусамі...

У заходніх абласцях захаваліся сур’ёзныя палітычныя наступствы нямецкай акупацыі...

Насельніцтва Заходняй Беларусі толькі на кароткі тэрмін пасля ўз’яднання было далучана да сацыялістычнага будаўніцтва і не прайшло школы перавыхавання, не прайшло этапаў класавай барацьбы супраць памешчыкаў, капіталістаў і кулакоў, якія прайшлі працоўныя ўсходніх абласцей у гады рэвалюцыі, Грамадзянскай вайны і ў гады калектывізацыі...».

Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва з пэўным недаверам ставілася да насельніцтва Заходняй Беларусі, што пражывала на акупіраванай тэрыторыі і было ўключана ў склад БССР толькі восенню 1939 г. Улада лічыла, што пражыванне з 1921 г. у складзе Рэчы Паспалітай, а таксама гітлераўская прапаганда на акупіраванай тэрыторыі спрыялі фарміраванню ў часткі насельніцтва антысавецкіх настрояў і недаверу да камуністычнай партыі. Улічваўся фактар, звязаны з распальваннем польскіх нацыяналістычных настрояў сярод насельніцтва заходніх раёнаў Беларусі, чаму садзейнічалі прыхільнікі Арміі Краёвай, якія працягвалі змагацца супраць савецкай улады за аднаўленне Полыпчы ў межах 1939 г.