Білет 11. Гісторыя Беларусі

1. Культура Беларусі ў ХIV – першай палове ХVІ ст. Фарміраванне беларускай народнасці

1. Адраджэнне: Францыск Скарына – гуманіст, асветнік, першадрукар, вучоны і пісьменнік, ураджэнец стараж. Полацка; выдаў у Празе “Псалтыр”, пазней выдаў “Малую падарожную кніжку” і “Апостал”; Мікола Гусоўскі стварыў паэму “Песня пра зубра”, была выдадзена ў Кракаве.

2. Архітэктура: абарончае будаўніцтва – пабудаванне замкаў у Лідзе, Крэве, Гродна. Пануючыя стылі архітэктуры: раманскі (царква-крэпасць у в. Сынкавічы Зельвенскі р-н); гатычны (Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь Баранавіцкі р-н).

3. Жывапіс: стварэнне фрэсак (роспіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы), абразоў, пашырэнне партрэтнага жанру, стварэнне сармацкіх (рыцарскіх) партрэтаў.

4. Фарміраванне беларускай народнасці: складванне асаблівасцей бел. мовы на аснове сярэднебеларускай групы гаворак; ужыванне насельніцтвам саманазваў (русіны, беларусцы, ліцвіны, палешукі).

5. Паходжанне назвы “Белая Русь”.

2. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі і палітыка генацыду мясцовага насельніцтва ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны

1. Увядзенне “новага парадку” на акупіраванай тэрыторыі Беларусі: “расавая тэорыя” нацыстаў, план “Ост” (75% беларусаў выселіць, 25 % анямечыць), правядзенне карных экспедыцый, знішчэнне Хатыні, усяго за час вайны было спалена 627 вёсак, 186 не аднавілася.

2. Палітыка генацыду (поўнае або частковае знішчэнне насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных прыкметах), высяленне яўрэяў у гета, Халакост у адносінах да яўрэяў, стварэнне лагераў смерці (Трасцянец каля Мінска займаў 4 месца па колькасці знішчаных больш 206 тыс. чал.), вываз людзей на прымусовую працу ў Германію (остарбайтэры).


3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры

Характарыстыка гістарычнай тэматыкі ў вершы М. Багдановіча «Слуцкія ткачыхі»

Ад родных нiў, ад роднай хаты
У панскi двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгiя часiны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокiя тканiны
На лад персiдскi ткуць яны.
…Цямнее край зубчаты бора...
I тчэ, забыўшыся, рука
Замiж персiдскага узора
Цвяток радзiмы васiлька.

Верш напісаны М. Багдановічам на працягу 1909—1912 гг. і адлюстроўвае гісторыю стварэння слуцкіх паясоў, якія сталі ўнікальнай мастацкай з’явай на тэрыторыі Беларусі ў ХVIII ст. дзякуючы дзейнасці Радзівілаў. Дарагія паясы для шляхты першапачаткова прывозілі з усходніх краін, у тым ліку з Персіі. Першая мануфактура па вырабе паясоў (персіярня) узнікла ў Нясвіжы, а затым была перанесена ў Слуцк. Тут быў распрацаваны новы тып пояса — слуцкі, які меў свае непаўторныя ўзоры і сімвалічныя матывы, у тым ліку адлюстроўваў цвяток васiлька. Літаратуразнаўцы называюць згадку аб слуцкіх ткачыхах «геніяльнай памылкай» паэта. Ткацтвам паясоў займаліся мужчыны, бо праца з’яўлялася фізічна цяжкай.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!