Білет 10. Гісторыя Беларусі

1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у XIV — сярэдзіне XVI ст.

1. Сацыяльная структура насельніцтва бел. зямель: прадстаўлена саслоўямі, прывіліяваныя саслоўі – шляхта і духавенства, непрывіліяваныя саслоўі – мяшчане і сяляне; шляхта – пануючае саслоўе, апора князя, валодалі зямлёй і сялянамі; сяляне – саслоўе зямлекарыстальнікаў, пахожыя (вольныя)і непахожыя (прыгонныя). Павіннасці сялян: паншчына (цяглыя), дзякла (даннікі), чынш (асадныя).

2. Запрыгоньванне сялян: дакументы, якія аформілі запрыгоньванне: прывілей Казіміра; Судзебнік Казіміра, І Статут ВКЛ, ІІ Статут ВКЛ, ІІІ Статут ВКЛ.

3. Рост гарадоў і гарадскога насельніцтва: павелічэнне колькасці мястэчак, будаўніцтва каменных замкаў у Лідзе, Крэве, Гродне, Навагрудку, Нясвіжы, Міры; рамяство – галоўны занятак гараджан, аб’яднанне рамеснікаў у цэхі; развіццё гандлю, пашырэнне колькасці рынкаў; наданне гарадам права на самакіраванне (магдэбургскае права).

2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі

1. Пачатак ВАВ: напад на СССР 22 чэрвеня 1941 года; абарона Брэсцкай крэпасці (пагранічная застава Кіжаватава), пратрымаліся каля месяца; подзвіг лётчыка М.Ф. Гастэлы, пасмяротна ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза, А.С.Маслаў паўтарыў подзвіг Гастэлы, удастоены звання Героя Расійскай Федэрацыі ў 1996 г.; абарона Мінска (100-я стралковая дывізія пад камандаваннем Русіянава (стала першай гвардзейскай дывізіяй праз два месяцы)); упершыню была выкарыстана “шкляная артылерыя” або “кактэйль Молатава”, Мінск быў захоплены на 6 дзень вайны; абарона Магілёва, 23 дні (стралковы полк пад камандаваннем Куцепава); выкарыстанне пад Оршай першых рэактыўных мінамётаў “кацюш” (камандаванне батарэяй ажыццяўляў Флёраў, удастоены звання Героя Расійскай Федэрацыі ў 1995 г.). Абарончыя баі паспрыялі зрыву плана “ маланкавай вайны”.

3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах

Параўнанне сацыяльна-эканамічнага развіцця Савецкай Беларусі і анексіраванай Польшчай Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гг.

Характарыстыка індустрыяльнага развіцця звязана з правядзеннем паскоранай індустрыялізацыі ў БССР і пераўтварэннем Заходняй Беларусі ў аграрны прыдатак прамысловых раёнаў Польшчы, рынак збыту прадукцыі, крыніцу таннай сыравіны і рабочай сілы.

У сельскай гаспадарцы ў БССР ажыццяўлялася палітыка суцэльнай калектывізацыі, якая абумовіла перавод сялянскай гаспадаркі з індывідуальнай у калектыўную. Разам з тым парушаліся прынцыпы добраахвотнасці і паступовасці ў стварэнні калгасаў і правядзенні раскулачвання, што прывяло да дэфармацыі законнасці і страты эканамічнага эфекту. У Заходняй Беларусі больш за 80% насельніцтва займалася сельскай гаспадаркай ва ўмовах, калі амаль палова зямельнага фонду належала буйным памешчыкам, якія складалі менш за 1% жыхароў сельскай мясцовасці, а польскімі ўладамі праводзілася палітыка насаджэння асаднікаў (польскіх каланістаў) і эксплуатацыі сялян-беднякоў, якія складалі каля 70% сельскага насельніцтва.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!