Білет 9. Гісторыя Беларусі

1. Барацьба за вялікае княжанне і змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХV – першай палове ХVІ ст.

1. Барацьба за вялікае княжанне паміж Вітаўтам і Ягайлам, Востраўскае пагадненне, Гарадзельская ўнія; княжанне Свідрыгайлы (абапіраўся на феадалаў праваслаўнага веравызнання), незадавальненне феадалаў-католікаў, абвяшчэнне Жыгімонта вялікім князем, часовы раскол ВКЛ, грамадзянская вайна паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам, перамога Жыгімонта.

2. Дзяржаўны лад ВКЛ: пры Вітаўту неабмежаваная манархія, пры Казіміры і Аляксандру ўлада абмежавана радай (пазней паны-рада), у склад якой уваходзілі канцлер, маршалак, падскарбі, гетман; дзейнасць вальнага сойма ў ВКЛ, пераўтварэнне ВКЛ у саслоўна-прадстаўнічую манархію. Кіраванне Жыгімонта І Старога, “залаты век” ВКЛ, прыняцце І Статута ВКЛ.

2. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны

1. Пачатак Другой сусветнай вайны: напад Германіі на Польшчу; вызваленчы паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь, яе вызваленне, устанаўленне мяжы Гродна – Ломжа – Брэст, далучэнне да Беларусі заходніх паветаў Беластоцкага ваяводства.

2. Усталяванне савецкай улады: выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, прыняцце Дэкларацыі аб устанаўленні сав. улады ў Зах. Беларусі, забарона дзейнасці ўсіх партый акрамя камуністычнай, прыняцце рашэнняў аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці, прыняцце рэзалюцыі “Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР”, прыняцце рашэння аб перадачы Вільні і Віленскага краю Літве.

3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы

Характарыстыка дзейнасці П. М. Машэрава

Заслужаны аўтарытэт сярод беларусаў мае ўраджэнец Віцебшчыны партыйны і дзяржаўны дзеяч БССР Пётр Міронавіч Машэраў. Яго маладосць прыйшлася на 1930-я гг., калі падчас ста лінскіх рэпрэсій беспадстаўна быў арыштаваны яго бацька. У гады Вялікай Айчыннай
вайны П. М. Машэраў стаў адным з арга ні за тараў і кіраўнікоў патрыятычнага падполля і партызанскага руху ў Беларусі. У 1942 г. акупантамі
была ўзята ў заложнікі і расстраляна яго маці. Сам ён двойчы быў паранены ў баях. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза. Прайшоў
працоўны шлях ад настаў ні ка сярэдняй школы да Першага сакратара Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі ў 1965—1980 гг.
Герой Сацыялістычнай Працы. П. М. Машэраў карыстаўся вялікай павагай сярод насельніцтва за прастату ў абыходжанні, даступнасць,
дэмакратычнасць, атрымаў імідж рэфарматара ў гады брэжнеўскай стагнацыі. Імкнуўся адстойваць сваю пазіцыю па пытаннях развіцця рэспублікі і дабрабыту яе жыхароў. У перыяд яго дзейнасці БССР дасягнула значных поспехаў у стварэнні індустрыяльнага патэнцыялу, стала адной з высокаразвітых рэспублік СССР.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!