Білет 8. Гісторыя Беларусі

1. Крэўская унія і яе наступствы для беларускіх зямель. Грунвальдская бітва

1. Прычыны збліжэння ВКЛ і Польшчы: пагроза з боку Тэўтонскага ордэна; патрэба моцнай каралеўскай улады для Польшчы;

2. Крэўская ўнія: умовы: прыняцце Ягайлам каталіцтва, жаніцьба Ягайлы на дачцэ; заключэнне ўніі ў Крэўскім замку, уключ. ВКЛ у склад Польшчы, выданне Ягайлам прывілея для феадалаў-католікаў, які не распаўсюджваўся на праваслаўных феадалаў.

3. Наступствы Крэўскай уніі: станоўчыя: павелічэнне абароназдольнасці краін, рост культурных і інш. сувязей паміж імі і краінамі Зах. Еўропы; адмоўныя: акаталічванне бел. народа, падтрымка катал. шляхты з боку ўлады.

4. Грунвальдская бітва: бітва паміж аб’яднанымі сіламі польска-літоўска-беларускага войска і Тэўтонскім ордэнам, паражэнне крыжакоў, павышэнне міжнароднага аўтарытэту ВКЛ і Польскага каралеўства.

2. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў 1920–1930-я гг.

1. Мерапрыемствы па адраджэнню бел. мовы і літар.: перавод навучання на бел. мову, перавод дзярж. апарату на бел. мову, вылучэнне беларусаў на дзярж. пасады, ствар. Інбелкульта (Ігнатоўскі), пазней рэарганізацыя ў Бел. акадэмію навук, з’яўленне 4 дзяржаўных моў.

2. Адукацыя і навука: ліквідацыя непісьменнасці дарослага насельніцтва, Я. Карскі “Беларусы”, дзейнасць О.Ю.Шміта, дзейнасць Чыжэўскага.

3. Літаратура: Ц.Гартны “Сокі цаліны”, Я.Колас “У глыбі Палесся”, “Дрыгва”, М.Лынькоў “Міколка-паравоз”, Я.Маўр “Палескія рабінзоны”.

4. Тэатр: станаўленне Беларускага дзярж. тэатра, Міровіч, дзейн. Батлейкі.

5. Кіно: Ю.Тарыч “Лясная быль”, адкрыццё кінастудыі мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь”.

6. Архітэктура: Лангбард (Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, галоўны корпус Акадэміі навук БССР, Бел. дзярж. тэатр оперы і балета).

7. Жывапіс: М. Філіповіч “Бітва на Нямізе”, “Ноч на Івана Купалу”; В.Волкаў “К.Каліноўскі”, І.Ахрэмчык “Падпісанне Маніфеста аб утвар. БССР”.

3. Тлумачэнне прычынна-выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі

Тлумачэнне прычынна-выніковай сувязі паміж паўстаннем 1863—1864 гг. і скасаваннем часоваабавязанага становішча сялян у беларускіх губернях

Ва ўмовах разгортвання паўстання, каб адцягнуць ад масавага ўдзелу ў ім сялян беларускіх губерняў, царскі ўрад вымушаны быў змяніць некаторыя ўмовы рэформы 1861 г. Часоваабавязанымі лічыліся былыя памешчыцкія сяляне, вызваленыя ад прыгоннага права, але абавязаныя адпрацоўваць ранейшыя павіннасці да поўнага выкупу зямлі. Паводле спецыяльных царскіх указаў з 1 мая 1863 г. у Гродзенскай, Віленскай і Мінскай губернях і з 1 студзеня 1864 г. у Віцебскай і Магілёўскай губернях такія часоваабавязаныя адносіны спыняліся. Сяляне незалежна ад згоды памешчыкаў пераводзіліся на абавязковы выкуп зямельных надзелаў, а памер выкупных плацяжоў зніжаўся на 20%. Гэтыя ўступкі самадзяржаўя істотна змякчалі ўмовы вызвалення сялян у Беларусі, каб схіліць іх настроі на карысць расійскіх улад.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!