Білет 7. Гісторыя Беларусі

1. Беларусь у міжваенны перыяд: асноўныя напрамкі станаўлення савецкага сацыялістычнага грамадства

Асаблівасці палітычнай сітуацыі ў Беларусі ў міжваенны перыяд. У 1921 г. падпісаннем Рыжскага мірнага дагавора завяршылася працяглая паласа войнаў (Першая сусветная, польскасавецкая) і замежнай ваеннай інтэрвенцыі, у якіх беларускі народ страціў болын за 1,5 млн чалавек. Беларускае насельніцтва, якое пражывала ў Заходняй Беларусі, апынулася ў складзе адноўленай Рэчы Паспалітай. Калі адна частка беларускага народа разам з брацкімі народамі СССР будавала сацыялізм і стварала новы ўклад жыцця ў БССР, то другая яго частка знаходзілася ў складзе Польшчы, дзе адчувала нацыянальны прыгнёт.

Важнай падзеяй у грамадска-палітычным жыцці Савецкай Беларусі стала ўваходжанне яе ў снежні 1922 г. у склад Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Утварэнне СССР адбылося на аснове добраахвотнага аб’яднання нацыянальных рэспублік і садзейнічала іх сацыяльна-эканамічнаму развіццю.

Перад Савецкай Беларуссю, як састаўной часткай СССР, паўстала пытанне аб выбары шляхоў сацыялістычнай мадэрнізацыі пры пераходзе ад аграрнага да індустрыяльнага этапу развіцця. Гэта можна было зрабіць з захаваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіраўніцтва, якія ўжываліся ў гады Грамадзянскай вайны і ўзброенай інтэрвенцыі замежных дзяржаў. Існаваў таксама варыянт, які ўлічваў матэрыяльную зацікаўленасць і мясцовую ініцыятыву з боку працоўных. Такі варыянт знайшоў сваё ўвасабленне ў правядзенні новай эканамічнай палітыкі.

Разам з замацаваннем сацыялістычных элементаў нэп прадугледжваў пэўную магчымасць некаторага развіцця і капіталістычных элементаў у гаспадарцы, але пад строгім кантролем савецкай дзяржавы. Гэтае адступленне рабілася для таго, каб выкарыстаць прадпрымальніцкую ініцыятыву і капіталы заможных пластоў насельніцтва ў мэтах аднаўлення гаспадаркі і насычэння рынка таварамі і наслугамі. Нэп быў толькі тактычным манеўрам камуністычнай партыі і савецкай дзяржавы ва ўмовах пасляваеннай разрухі. Ён не прадугледжваў змены стратэгічнага курсу з мэтай рэстаўрацыі капіталізму.

На мяжы 1920-1930-х гг. I. Сталін і яго акружэнне зрабілі пераход ад спробы выкарыстання рыначных адносін да цэнтралізаванага планавага кіраўніцтва эканомікай пры камандна-сілавых метадах кіравання грамадствам. На змену абмежаванай дэмакратызацыі палітычнага жыцця прыйшла жорсткая цэнтралізацыя ўсіх сфер дзейнасці грамадства. Улада апынулася сканцэнтраванай у руках партыйна-дзяржаўнага кіраўніцтва. Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў, прафсаюзы, кааперацыя, камсамол сталі своеасаблівымі «прываднымі рамянямі» манапольна кіруючай партыі балыпавікоў. Яна ўзяла курс на пабудову сацыялізму ў Савецкім Саюзе як асобна ўзятай дзяржаве свету.

У краіне ўсталяваўся палітычны рэжым, які характарызаваўся існаваннем аднапартыйнай гіалітычнай сістэмы і ўсеагульнай дзяржаўнай марксісцка-ленінскай ідэалогіі. Яна ўяўляла сабой сістэму прававых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядаў і ідэй, якія вызначаліся камуністычнай партыяй. Паступова сфарміраваўся культ асобы Сталіна — празмернае ўзвялічванне яго ролі, прыпісваіше яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей.

Развіццё БССР у гады сацыялістычнай рэканструкцыі народнай гаспадаркі і культурнай рэвалюцыі. Дзякуючы велізарнаму энтузіязму працоўных мас і напружанню сіл усяго народа была вырашана задача пераходу ад аграрнага да індустрыяльна-аграрнага грамадства. Гэта было зроблена ў гады першых пяцігодак. Яны ўяўлялі сабой форму цэнтралізаванага планавага сацыяльна-эканамічнага развіцця ў выглядзе дзяржаўных пяцігадовых гіланаў, складзеных на аснове рашэнняў камуністычнай партыі. Сродкам іх выканання былі фарсіраваная індустрыялізацыя (паскораны працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ваўсіх галінах народнай гаспадаркі, пераважнага развіцця гірамысловасці) і суцэльная калектывізацыя сельскай гаспадаркі (масавае аб’яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы)).

У 1920-я гг. паспяхова ажыццяўлялася палітыка нацыянальнадзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, якая атрымала назву «беларусізацыя». У 1930-я гг. у краіне была ліквідавана масавая непісьменнасць, створаны вышэйшыя навучальныя ўстановы. Пераўтварэнні ў галіне адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва атрымалі назву культурнай рэвалюцыі. У літаратуры і мастацтве стаў панаваць мастацкі метад сацыялістычнага рэалізму, які патрабаваў адлюстравання рэальнасцейжыцця, звязаных з будаўніцтвам савецкага сацыялістычнага ладу. У СССР сфарміраваўся новы тып асобы — савецкі чалавек. Калектывізм і патрыятызм савецкіх людзей, іх самаадданасць ідэі пабудовы сацыялізму пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі сталі прыкметамі жыцця беларускага народа.

Разам з тым для савецкага грамадства былі характэрны дэфармацыі, да ліку якіх адносяцца забарона прыватнай ініцыятывы і прадпрымальніцкай дзейнасці, абмежаванне дэмакратычных пачаткаў у жыцці грамадства, парушэнне сацыялістычнай законнасці і палітычных правоў і свабод чалавека пры правядзенні рэпрэсій, нізкі ўзровень матэрыяльнага дабрабыту людзей.

2. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН

Савецкая стратэгія ў адносінах да ААН. Галоўнай зменай, якая адбылася ў знешнепалітычным жыцці БССР пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, стаў удзел у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Ужо ў ходзе абмеркавання пытання пра пасляваеннае ўладкаванне свету і стварэнне ААН урад СССР прапанаваў прызнаць паўнапраўнымі яе членамі побач з СССР усе саюзныя рэспублікі. Каб абгрунтаваць сваё імкненне мець у новай міжнароднай арганізацыі шматлікае прадстаўніцтва, савецкі ўрад у 1944 г. пайшоў на стварэнне ў кожнай рэспубліцы, у тым ліку ў БССР, міністэрстваў замежных спраў і абароны. Адпаведныя змяненні былі ўнесены ў Канстытуцыю СССР і канстытуцыі саюзных рэспублік.

Уключэнне БССР у склад краін — заснавальніц ААН. У красавіку 1945 г. міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін — заснавальніц гэтай арганізацыі. Гэтым рашэннем былі прызнаны вялікі ўклад БССР і УССР у разгром фашызму, панесеныя імі ў ходзе вайны каласальныя людскія ахвяры і матэрыяльныя страты. Для ўдзелу ў рабоце канферэнцыі была накіравана дэлегацыя на чале з народным камісарам замежных спраў БССР К. В. Кісялёвым. 3 удзелам дэлегацыі 26 чэрвеня 1945 г. адбылося падпісанне Статута ААН.

Кіраўніком савецкіх дэлегацый на канферэнцыях па стварэнні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і прыняцці яе Статута быў ураджэнец Гомельшчыны Андрэй Андрэевіч Грамыка. У 1946-1948 гг. ён займаў пасаду пастаяннага прадстаўніка СССР у Савеце Бяспекі ААН. Яму належыць галоўная роля ў вырашэнні пытання аб уключэнні БССР у склад дзяржаў — заснавальніц ААН, а яго подпіс стаіць пад Статутам ААН. У 1957-1985 гг. А. Грамыка быў міністрам замежных спраў СССР, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы.

У сувязі з выхадам БССР на міжнародную арэну ў якасці адной з дзяржаў — заснавальніц ААН, у 1951 г. быў зацверджаны новы

Дзяржаўны сцяг рэспублікі. Малюнак сцяга складаўся з дзвюх гарызантальна размешчаных палос. Верхняя паласа была чырвонага колеру, ніжняя — зялёнага. На чырвонай паласе ў левым верхнім рагу былі залатыя серп і молат і чырвоная зорка ў залатым абрамленні. Каля дрэўка вертыкальна размяшчаўся беларускі нацыянальны арнамент белага колеру на чырвоным фоне. Дзяржаўны сцягу такім выглядзе існаваў да 1991 г.

Выхад БССР на міжнародную арэну. Дэлегацыя БССР разам з дэлегацыямі СССР і УССР удзельнічала ў абмеркаванні пытанняў, якія выносіліся на штогадовыя сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Так, напрыклад, па прапанове дэлегацыі БССР у 1946 г. была прынята рэзалюцыя ААН «Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў». Гэта рашэнне мела важнае значэнне для Беларусі, паколькі наша краіна болып за ўсіх пацярпела ў гады Вялікай Айчыннай вайны, страціўшы кожнага трэцяга свайго жыхара ад рук фашысцкіх захопнікаў

На Парыжскай мірнай канферэнцыі ў ліпені — кастрычніку 1946 г. пры абмеркаванні тэрытарыяльных пытанняў дэлегацыя СССР дабівалася справядлівага пасляваеннага ўладкавання Еўропы. Так, яшчэ ў жніўні 1945 г. па ўмовах дагавора паміж СССР і Польшчай аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы Полыпчы былі перададзены 16 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Брэсцкай абласцей. Усталявалася існуючая цяпер дзяржаўная мяжа Беларусі і Польшчы.

Членства Беларусі ў складзе ААН адыгрывала станоўчую ролю. Разам з тым удзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку меў хутчэй фармальны характар: яна фактычна з’яўлялася часткай дэлегацыі СССР, сумесна з якой галасавала па ўсіх пытаннях, якія абмяркоўваліся. Гэта дапамагала Савецкаму Саюзу вырашаць пэўныя знешнепалітычныя задачы ва ўмовах, калі мэты саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі пасля паражэння нацысцкай Германіі аказаліся рознымі.

3. Раскрыццё зместу гістарычных паняццяў (тэрмінаў)

Раскрыццё зместу гістарычнага тэрміна «развіты сацыялізм».

У 1971 г. на XXIV з’ездзе КПСС адзначалася, што ў СССР пабудавана развітое сацыялістычнае грамадства. Такое грамадства разглядалася як найвышэйшае дасягненне сацыяльнага прагрэсу на шляху будаўніцтва камунізму. Была таксама зроблена выснова аб тым, што ў СССР узнікла новая гістарычная супольнасць — савецкі народ, у якую ўключалася і насельніцтва БССР Прынятая ў 1977 г. Канстытуцыя СССР і адпаведная Канстытуцыя БССР 1978 г., у шостым артыкуле якіх была афіцыйна замацавана кіруючая і накіроўваючая роля Камуністычнай партыі, атрымалі неафіцыйную назву «Канстытуцыя развітога сацыялізму».