Білет 5. Гісторыя Беларусі

1. Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі і Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі: асаблівасці афармлення беларускай савецкай дзяржаўнасці

Утварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). У кіраўніцтве Расійскай Камуністычнай партыі (бальшавікоў) — РКП(б) панавала думка, што чалавецтва знаходзіцца напярэдадні сусветнай пралетарскай рэвалюцыі. Таму самавызначэнне нацый і стварэнне самастойных рэспублік разглядалася як непатрэбнае. Аднак надзеі на пралетарскія рэвалюцыі ні ў Польшчы, ні ў Германіі не спраўдзіліся. У Беларусі актывізаваўся рух за самавызначэнне, які ўвасобіўся ў скліканні Усебеларускага з’езда, а затым у абвяшчэнні БНР і яе незалежнасці. 'Гэтыя фактары абумовілі прыняцце бальшавіцкім кіраўніцгвам рашэння аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці на савецкай аснове.

Кіраўнікі Абласнога выканаўчага камітэта Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзаха) і Паўночна-Заходняй абласной арганізацыі РКП(б) выступалі супраць абвяшчэння Беларусі самастойнай савецкай рэспублікай, тірапаноўваючы вырашыць нацыянальнае пытанне ў Беларусі ў межах Заходняй вобласці, якая б уваходзіла ў склад РСФСР. Яны не прызнавалі існавання самастойнай беларускай нацыі і лічылі беларусаў «крыху сапсаванымі рускімі», якім патрэбна дапамагчы не ў стварэнні дзяржаўнасці, а ў «ліквідацыі некаторых этнаграфічпых асаблівасцей».

Кіраўніцтва Беларускага нацыянальнага камісарыята (Белнацкама) (на чале яго да мая 1918 г. быў А. Р. Чарвякоў) прапанавала ў якасці першапачатковай формы савецкай дзяржаўнасці Беларусі абласную аўтаномію ў складзе РСФСР.

Беларусы-камуністы, якія ў 1918-1919 гг. аб’ядноўваліся ў беларускія секцыі РКП(б), арганізаваныя з бежанцаў-беларусаў у розных гарадах Расіі (у кіраўніцтва ўваходзіў 3. X. Жылуновіч (Цішка Гартны)), падтрымалі пазіцыю Белнацкама па пытанні беларускай савецкай дзяржаўнасці.

30 снежня 1918 г. у Смаленску, які ў сувязі з германскай акупацыяй стаў цэнтрам Заходняй вобласці, была склікана VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б). Канферэнцыя прыняла рашэнне аб перайменаванні яе на I з’езд Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі (КП(б)Б). Быў сфарміраваны Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі на чале са 3. X. Жылуновічам. А ўвечары 1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест гэтага ўрада, якім абвяшчалася ўтварэнне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ).

У склад ССРБ увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай (куды ўваходзіў тады Гомель), а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерняў. У сувязі з утварэннем ССРБ Аблвыканкамзах 3 студзеня 1919 г. прыняў пастанову аб самароспуску і перадачы ўладных паўнамоцтваў ураду ССРБ. 5 студзеня 1919 г. урад ССРБ са Смаленска пераехаў у Мінск, які стаў сталіцай Савецкай Беларусі.

Першы Усебеларускі з’езд Саветаў. Утварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел). 16 студзеня 1919 г. бальшавіцкае кіраўніцтва ў Маскве прыняло рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў. Такое рашэнне было прадыктавана ў першую чаргу прычынамі эканамічнага характару. Ва ўмовах правядзення палітыкі «ваеннага камунізму» ў час Грамадзянскай вайны для савецкай улады асноўнай праблемай стала харчовая, звязаная з забеспячэннем Чырвонай Арміі харчаваннем. Таму для гаспадарчай дзейнасці было важным выкарыстанне гаспадарчых сувязей заходніх губерняў з цэнтрам (Масквой). Акрамя таго, у кіраўніцтве РКП(б) меркавалася, што калі іншыя тэрыторыі Беларусі будуць захоплены Полынчай, якая ў лютым 1919 г. пачала сваю інтэрвенцыю супраць РСФСР, то ў будучым далучаныя губерні змогуць стаць асновай для аднаўлення беларускай дзяржаўнасці.

3 рашэннем аб далучэнні да РСФСР Віцебскай, Магілёўскай і Смаленскай губерняў не пагадзілася большая частка членаў Часовага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале са 3. X. Жылуновічам, якія лічылі падзел рэспублікі немэтазгодным і недапушчальным. Аднак іх неаднаразовыя звароты ў ЦК РКП(б) з прапановай адмяніць рашэнне аказаліся безвыніковымі.

2-3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з’езд Саветаў. Наз’ездзе старшыня Усерасійскага Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Я. М. Свярдлоў абвясціў пастанову «Аб прызнанні незалежнасці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі», была вызначана тэрыторыя ССРБ у складзе Мінскай і Гродзенскай губерняў, прынята першая Канстытуцыя ССРБ. Згодна з Канстытуцыяй вышэйшая ўлада ў рэспубліцы належала з’езду Саветаў, а ў перыяд паміж з’ездамі — Цэнтральнамў Выканаўчаму Камітэту.

З’езд вырашыў пытанне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Літвы і Беларусі (Літбел). Літбел стваралася праз аб’яднанне Сацыялістычных Савецкіх Рэспублік Літвы і Беларусі на тэрыторыі Віленскай, Мінскай, Гродзенскай і часткі Ковенскай губерняў з насельніцтвам каля 4 млн чалавек. Яе адміністрацыйным цэнтрам стала Вільня. Створанае ў лютым 1919 г. гэтае штучнае дзяржаўнае ўтварэнне фактычна праіснавала да ліпеня 1919 г. Тэрыторыя Літбел служыла ў якасці пагранічнай зоны паміж Польшчай і Савецкай Расіяй. Ідэя стварэння Літбел не была прынята 3. X. Жылуновічам. Сучасныя гісторыкі лічаць Літбел прыкладам так званай буфернай дзяржавы, тэрыторыя якой выкарыстоўвалася ў мэтах недапушчэння вырашэння канфлікту паміж іншымі краінамі ўзброеным шляхам.

Стварэнне ССРБ і Літбел стала вынікам фарміравання на савецкай аснове беларускай дзяржаўнасці. Гэтыя ўтварэнні разглядаюцца сучаснай беларускай гістарычнай навукай як нацыянальныя формы дзяржаўнасці.

2. Развіццё літаратуры і мастацтва БССР у другой палове 1940-х—першай палове 1950-х гг.: асаблівасці і тэмы творчасці

Умовы развіцця беларускай літаратуры. У галіне літаратуры і мастацтва пісьменнікі і мастакі павінны былі паказваць у сваіх творах пазітыўныя з’явы. А той, хто спрабаваў адысці ад такіх ідэалагічных межаў, непазбежна трапляў у лік «фармалістаў» і «нацыяналістаў». Ад пісьменнікаў гіатрабавалася прытрымлівацца ў сваёй творчай дзейнасці прынцыпу партыйнасці. Гэта азначала, што дзеячы культуры павінны былі кіравацца ідэалогіяй камуністычнай партыі. Літаратурныя героі абавязкова падзяляліся на станоўчых і адмоўных, з асуджэннем апошніх як носьбітаў аджыўшага, што перашкаджае руху наперад. Непажаданых для ўлады пісьменнікаў надверглі рэпрэсіям.

Тэма вайны і адлюстраванне мірнага жыцця ў творах беларускіх пісьменнікаў. Беларуская літаратура пасляваенных гадоў была прысвечана пераважна мінулай вайне. Асэнсаваннем вайны стаў раман «Млечны Шлях» Кузьмы Чорнага. У ім — роздум пісьменніка пра лёс народа ў час вайны. Найболын поўна ваенныя падзеі выяўлены ў рамане-эпапеі Міхася Лынькова «Векапомныя дні». Адзін з галоўных герояў рамана Канстанцін Заслонаў паўстае і як рэальная асоба, і як легендарны герой. Увагу чытачоў прыцягнулі творы Івана Шамякіна. Яго раман «Глыбокая плынь» стаў нершым беларускім «партызанскім» раманам. Вызваленню БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, у тым ліку падзеям аперацыі «Баграціён», прысвечаны раман Івана Мележа «Мінскі напрамак». У ім паказаны рэальныя гістарычныя асобы, у прыватнасці камандуючы 3-м Беларускім фронтам I. Д. Чарняхоўскі.

У гэты час плённа працаваў Якуб Колас. У 1947 г. выйшлаяго паэма «Рыбакова хата», за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР. Аў 1954 г. пісьменнік завяршыў работу над трылогіяй «На ростанях». Сааўтарам сцэнарыя фільма «Першыя выпрабаванні» паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях» стаў беларускі паэт Аркадзь Куляшоў. Ён атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР за паэму «Новае рэчышча», прысвечаную мірнай працы першых пасляваенных гадоў.

Беларускі тэатр. Музычнае жыццё. Выяўленчае мастацтва. У 1945 г. у Купалаўскім тэатры была пастаўлена п’еса Алеся Кучара «Заложнікі» пра М. П. Шмырова (Бацьку Міная) і яго сям’ю. У Купалаўскім тэатры служылі артысты, якія праславілі беларускае тэатральнае мастацтва. Адна з іх — Стэфанія Станюта, якая працавала тут з 1932 да 2000 г., сыграўшы каля 200 роляў.

Буйной мастацкай з’явай стала сатырычная камедыя Андрэя Макаёнка «Выбачайце, калі ласка!». У ёй выкрываліся недахопы тагачаснай сельскай рэчаіснасці. Вяршыняй творчасці Кандрата Крапівы лічыцца п’еса «Мілы чалавек». Пасляваеннаму жыццю вёскі была таксама прысвечана яго камедыя «Пяюць жаваранкі».

У 1944 г. адкрыў сезон Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР. Гледачы ўбачылі оперу Яўгена Цікоцкага «Алеся», якая ў новай рэдакцыі стала называцца «Дзяўчына з Палесся». У 1940-1950-я гг. ставіліся опера «Надзея Дурава» Анатоля Багатырова, прысвечаная гераіні Айчыннай вайны 1812 г., опера «Кастусь Каліноўскі» Дзмітрыя Лукаса і інш.

Тэма вайны цікавіла ў гэтыя гады і мастакоў Беларусі. Мастак Яўген Зайцаў стварыў глыбока эмацыянальнае палатно «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе». Адлюстраваннем гераічнагадуху савецкага народа ў гады вайны з’явілася карціна «За родную Беларусь» Уладзіміра Сухаверхава. Моманту сустрэчы насельніцтвам Мінска воінаў Чырвонай Арміі прысвечана пала'тно Валянціна Волкава «Мінск. 3 ліпеня 1944 года».

3 ліпеня 1954 г. на тагачаснай Круглай плошчы ў Мінску быў адкрыты манумент Перамогі ў гонар воінаў Савецкай Арміі і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

3. Параўнальная характарыстыка падзей (працэсаў) гісторыі Беларусі па прапанаваных або самастойна вызначаных прыкметах

Параўнальная табліца «Асноўныя рысы грамадска-палітычнагажыцця ў БССР» з высновай абяго асаблівасцях:

Прыкметы для параўнання Другая палова 1950-х — першая палова 1960-х гг. Другая палова 1960-х — першая палова 1980-х гг.
З’явы, якія сведчылі аб дэмакратызацыі Асуджэнне культу асобы Сталіна і правядзенне частковай рэабілітацыі неабгрунтаваных ахвяр сталінскіх рэпрэсій у час хрушчоўскай «адлігі», калі Першым сакратаром ЦК КПБ быў К. Т. Мазураў Адмаўленне ад нерэальных планаў будаўніцтва камунізму да пачатку 1980-х гг. у перыяд, калі Першым сакратаром ЦК КПБ быў П. М. Машэраў
З’явы, якія сведчылі аб захаванні савецкай грамадска-палітычнай сiстэмы Існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы. Прыняцце ў 1961 г. неабгрунтаванага (валюнтарысцкага) курсу на будаўніцтва камунізму Замацаванне кіруючай і накіроўваючай ролі Камуністычнай партыі Беларусі ў адпаведнасці з артыкулам 6 Канстытуцыі БССР 1978 г., у выніку чаго КПБ стала «дзяржавай у дзяржаве»

Асаблівасцю грамадска-палітычнага жыцця ў БССР з’яўлялася ўзмацненне ролі Камуністычнай партыі Беларусі, якое адбывалася ва ўмовах дастаткова стабільнага эканамічнага развіцця, калі яшчэ не праявіліся крызісныя з’явы. На аснове павышэння жыццёвага ўзроўню насельніцтва фарміраваліся станоўчыя адносіны беларусаў да палітыкі камуністычнай партыі. Для беларускага грамадства былі характэрнымі сімпатыі да ідэй сацыялізму.