Білет 4. Гісторыя Беларусі

1. Гаспадарчае жыццё і ўзнікненне гарадоў на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – сярэдзіне ХІІІ ст.

1.Зараджэнне гарадоў: прычыны пераўтвар. гарадзішчаў у гарады: аддзяленне рамяства ад земляробства; размяшчэнне рамеснікаў у месцах паблізу крыніц сыравіны; развіццё абмену. Будаўніцтва гарадоў на ўзвышшах. Асноўныя часткі горада: дзядзінец, пасад. Дзейнасць рынкаў.

2. Першыя летапісныя ўпамінанні аб гарадах: Полацк (862); Тураў, Заслаўе, Віцебск – Х ст.; Брэст, Мінск, Пінск – ХІ ст.; Гомель, Гродна – ХІІ ст.

3. Паходжанне назваў гарадоў: ад назваў рэк (Полацк, Мінск, Віцебск, Пінск, Слуцк); ад імён князёў (Тураў, Заслаўе, Браслаў, Барысаў); паданні пра Брэст, Гомель.

4. Гаспадарчае жыццё гараджан: заняткі рамяством (кавальства, ганчарства, гарбарства, бондарства, прадзіва, ткацтва); гандаль: шлях “з варагаў у грэкі”.

2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел у стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі

1. Пераход да новай эканамічнай палітыкі: ліквідацыя харчразвёрсткі, увядзенне харчпадатка, увядзенне савецкага чырвонца.

2. Уплыў нэпа на развіццё гаспадаркі: дазвол арэнды зямлі; ужыванне наёмнай працы; свабодны выбар форм землекарыстання; павелічэнне колькасці хутароў (асаблівасць правядзення нэпа на Беларусі); “прышчэпаўшчына”; будаўніцтва Белар. Дзярж. Раён. электрастанцыі ў Аршанскім р-не.

3. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР: план “аўтанамізацыі” Сталіна, прапанова Леніным стварэння федэрацыі; І Усесаюзны з’езд Саветаў, утв. СССР, ствар. вышэйш. заканад. органа ЦВК СССР (Чарвякоў).

4. Узбуйненне БССР: першае узбуйненне (+16 паветаў); другое ўзбуйненне (+2 паветы). 

3. Характарыстыка сацыяльна-эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту

Характарыстыка геапалітычнага становішча Беларусі, якое склалася ў выніку падзей восені 1939 г., з апорай на гістарычную карту

У выніку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі і рашэння Народнага сходу Заходняй Беларусі яна была ўключана ў склад СССР і ўз’яднана з БССР. У выніку ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР яе тэрыторыя павялічылася з 125,6 да 225,6 тыс. км2, а насельніцтва — з 5,6 да 10,3 млн чалавек. На далучанай тэрыторыі было ўтворана 5 абласцей — Баранавіцкая, Брэсцкая, Беластоцкая, Вілейская і Пінская. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР да зволіла аднавіць гістарычную справядлівасць у адносінах да па дзеленага дзяржаўнымі межамі (згодна з умовамі Рыжскага мірнага дагавора 1921 г.) беларускага народа.

Присоединяйтесь к Telegram-группе @superresheba_11, делитесь своими решениями и пользуйтесь материалами, которые присылают другие участники группы!