Білет 3. Гісторыя Беларусі

1. Беларусь ва ўмовах германскай акупацыі і Брэсцкага міру: супраціўленне насельніцтва і падзел тэрыторыі

Наступленне войскаў кайзераўскай Германіі. У адпаведнасці з Дэкрэтам аб міры савецкі ўрад прапанаваў неадкладна пачаць перагаворы аб заключэнні міру без анексій (гвалтоўнае далучэнне краіны або яе часткі да другой дзяржавы) і кантрыбуцый (грошы альбо матэрыяльныя каштоўнасці, што збіраюцца з дзяржавы, якая пацярпела паражэнне ў вайне). Германскі бок выставіў ва ўльтыматыўнай форме патрабаванні аб анексіі значнай часткі Савецкай Расіі, у тым ліку большай часткі Беларусі.

18 лютага 1918 г. германскія войскі пачалі наступленне на Заходнім фронце, хуткарухаючыся на ўсход. Астаткі былой царскай арміі былі небаяздольнымі. 21 лютага 1918 г. Савет Народных Камісараў Расійскай Савецкай Федэратыўнай Сацыялістычнай Рэспублікі (СНК РСФСР) прыняў дэкрэт «Сацыялістычная Айчына ў небяспецы!». У адпаведнасці з ім тысячы рабочых і сялян пайшлі ў рады Чырвонай Арміі. 22 лютага германскія войскі занялі Мінск. У пачатку сакавіка іх наступленне было спынена падраздзяленнямі створанай Чырвонай Арміі па лініі Полацк — Орша — Магілёў — Гомель.

У савецкай гісторыі 23 лютага 1918 г. святкавалася як Дзень Чырвонай Арміі. У гонар тагачасных падзей і ў якасці гістарычнай пераемнасці 23 лютага адзначаецца ў Рэспубліцы Беларусь як святочны дзень — Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

Брэсцкі мірны дагавор. Небяспека, якая ўзнікла для існавання савецкай улады ў выніку наступлення германскіх войскаў, прымусіла бальшавіцкі ўрад падпісаць мір на прадыктаваных нямецкім бокам умовах. Мірны дагавор быў заключаны 3 сакавіка 1918 г. у выніку перамоў у Брэст-Літоўску (цяперашні Брэст) паміж Савецкай Расіяй з аднаго боку і Германіяй, Аўстра-Венгрыяй, Балгарыяй, Турцыяй — з другога. Ад Савецкай Расіі анексіравалася тэрыторыя памерам каля 1 млн км2 з насельніцтвам больш за 50 млн чалавек і прадугледжвалася кантрыбуцыя ў памеры 6 млрд нямецкіх марак.

Тэрыторыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск — Свянцяны — Ліда — Пружаны — Брэст. Беларускія землі на ўсход ад вызначанай лініі заставаліся пад кантролем савецкай улады. Заходняя частка Беларусі (Гродзенская і частка Віленскай губерні) адыходзіла да германскага боку. Цэнтральная і ўсходняя часткі Беларусі (Мінская і частка Віцебскай і Магілёўскай губерняў да Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа) разглядаліся як тэрыторыя Савецкай Расіі, часова акупіраваная германскімі войскамі.

Устанаўленне германскага акупацыйнага рэжыму. На тэрыторыі Беларусі, акупіраванай германскімі войскамі, была ўстаноўлена германская ваенная адміністрацыя. Яна скасавала дэкрэты савецкай улады, дазволіла дзейнасць беларускіх нацыянальна-дэмакратычных партый. Акупанты перадалі фабрыкі і заводы іх былым уладальнікам. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Памешчыкам вярталіся іх былыя зямельныя ўладанні разам з інвентаром. У практыку ўвайшлі рэквізіцыі — прымусовае адчужэнне маёмасці, прадуктаў харчавання, кармоў на патрэбы германскай арміі.

У адносінах да мірных жыхароў з боку акупантаў рабіліся аблавы, людзей вывозілі ў Германію. Ствараліся канцэнтрацыйныя лагеры, нярэдкімі былі расстрэлы за выступленні супраць акупацыйных улад.

Супраціўленне насельніцтва Беларусі акупантам. Барацьбой супраць акупантаў кіравалі бальшавікі, беларускія эсэры і іншыя партыі. Балынавікі дзейнічалі галоўным чынам ва ўсходніх раёнах Беларусі. Яны стваралі партызанскія атрады ў прыфрантавой паласе з мэтай аблегчыць становішча войскаў Чырвонай Арміі. Беларускія эсэры сталі на шлях арганізацыі сялянскіх дружын і партызанскіх атрадаў, асабліва ў Гродзенскай і Мінскай губернях.

Савецкая ўлада ўвесь перыяд германскай акупацыі захоўвалася ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета. Гэтая мясцовасць лічылася паргызанскай зонай і атрымала ў гісторі»іі назву «Рудабельская рэспубліка». Партызаны ахоўвалі тэрыторыю воласці ад германскіх акупантаў, нападалі на чыгуначныя станцыі, абозы, разбуралі масты.

Вызваленне Беларусі ад германскіх акупантаў. У жніўні 1918 г. Германія, якая знаходзілася на мяжы паражэння ў Першай сусветнай вайне, падпісала дадатковы дагавор з Савецкай Расіяй, у адпаведнасці з якім у верасні — лістападзе 1918 г. пачала выводзіць свае войскі з тэрыторыі Беларусі паміж Дняпром і Бярэзінай. На змену ім рухаліся войскі Чырвонай Арміі. 10 снежня Чырвоная Армія заняла Мінск.

У лістападзе 1918 г., пасля паражэння аўстра-германскага блока ў Першай сусветнай вайне, перамогі Лістападаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі і падзення кайзераўскага рэжыму ў Германіі, савецкі ўрад скасаваў Брэсцкі мір. Да сярэдзіны лютага 1919 г. савецкая ўлада зноў усталявалася амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

2. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у другой палове 1940-х — першай палове 1950-х гг.: асаблівасці пасляваеннага становішча

Месца камуністычнай партыі ў грамадска-палітычнай сістэме ў БССР. У пасляваенныя гады ў БССР, як і ва ўсім Савецкім Саюзе, поўнасцю захавалася савецкая грамадска-палітычная сістэма. Яна вызначалася існаваннем толькі адной камуністычнай партыі, якая ажыццяўляла як палітычныя, так і адміністрацыйныя функцыі. Першым сакратаром ЦК КП(б)Б у 1938-1947 гг. з’яўляўся Панцеляймон Кандратавіч Панамарэнка, які ў 1942-1944 гг. быў начальнікам Цэнтральнага штаба партызанскага руху. У 1944-1948 гг. П. К. Панамарэнка займаў пасаду Старшыні Савета Народных Камісараў БССР, перайменаванага ў 1946 п у Савет Міністраў. Гэты выканаўчы орган дзяржаўнай улады ажыццяўляў практычную рэалізацыю рашэнняў, якія зыходзілі ад ЦК КП(б)Б і Вярхоўнага Савета БССР.

У адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР 1937 г. Саветам дэпутатаў працоўных належалі галоўныя функцыі дзяржаўнага кіраўніцтва і арганізацыі грамадскага жыцця. У 1947 г. адбыліся першыя ў пасляваенныя гады выбары ў вышэйшы заканадаўчы орган дзяржаўнай улады рэспублікі Вярхоўны Савет БССР, якія мелі безальтэрнатыўны характар. Старшынёй Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР у 1948 г. быў абраны Васіль Іванавіч Казлоў. 3 яго актыўным удзелам у 1950-1960-я гг. праводзілася ўдасканаленне работы Саветаў у Беларусі, вынікам чаго стала павышэнне ролі Вярхоўнага і мясцовых Саветаў БССР у палітычным, эканамічным і культурным жыцці рэспублікі.

У грамадскім жыцці моладзі гэтых гадоў вызначальную ролю адыгрываў Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі. ЛКСМБ у 1945 г. быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга за мужнасць, праяўленую камсамольцамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Першыя пасляваенныя кіраўнікі камсамола Беларусі Кірыла Трафімавіч Мазураў (1946-1947) і Пётр Міронавіч Машэраў (1947-1954) сталі вядомымі палітычнымі дзеячамі. Камсамол аб’ядноўваў большасць маладых людзей, якія працавалі або вучыліся, і ў 1948 г. налічваў больш за 260 тыс. чалавек.

Асаблівасці ўнутрыпалітычнага жыцця ў БССР. У БССР улада з пэўным недаверам ставілася да насельніцтва, што пражывала на акупіраванай тэрыторыі. Насцярожанымі былі адносіны таксама да грамадзян, якія падвергліся рэпатрыяцыі, гэта значыць былых ваеннапалонных, грамадзянскіх палонных, бежанцаў і перасяленцаў, якія вярталіся на Радзіму. У пачатку 1946 г. у Беларусі пражывала больш за 300 тыс. грамадзян БССР, якія былі рэпатрыіраваны з Германіі і акупіраваных ёю краін. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва лічыла, што гітлераўская прапаганда на акупіраванай тэрыторыі і сярод тых, хто быў вывезены ў Германію, паспела сфарміраваць у часткі насельніцтва антысавецкі настрой і недавер да камуністычнай партыі.

Своеасабліва складвалася пасляваенная сітуацыя ў заходнім рэгіёне Беларусі. Прымусовае стварэнне калгасаў выклікала антыкалгасныя настроі сярод уладальнікаў аднаасобных сялянскіх гаспадарак, якія складалі болып за 80 % насельніцтва. Распальванню польскіх нацыяналістычных насгрояў сярод насельніцтва заходніх і часткова ўсходніх раёнаў садзейнічалі нрыхільнікі Арміі Краёвай, якія працягвалі змагацца супраць савецкай улады за аднаўленне Польшчы ў межах 1939 г.

У 1947 г. у заходнім рэгіёне Беларусі органамі дзяржбяспекі былі выкрыты нелегальныя гіатрыятычныя арганізацыі. Сярод іх — пастаўская і глыбоцкая групы «Саюза беларускіх патрыётаў», «Чайка» ў Слоніме, «Саюз вызвалення Беларусі» ў Баранавіцкай вобласці. Удзёльнікамі гэтых арганізацый былі ў асноўным настаўнікі і навучэнцы. Іх мэты заключаліся ў абароне нацыянальных правоў і свабод, захаванні і развіцці роднай культуры і мовы. Прыхільнікі гэтых арганізацый былі асуджаны за антысавецкую дзейнасць.

Узаемаадносіны дзяржавы і рэлігійных канфесій. У гады Вялікай Айчыннай вайны духавенства падтрымала ўсенародную барацьбу супраць ворага. У дзяржаўнай палітыцы болын прыкметнымі сталі тэндэнцыі верацярпімасці. Гэта праявілася ў павелічэнні праваслаўных прыходаў, колькасці цэркваў і святароў. Для падрыхтоўкі святароў у 1947 г. была адчынена Мінская духоўная семінарыя ў Жыровічах. На тэрыторыі рэспублікі дзейнічалі тры манастыры: мужчынскі — у Жыровічах, жаночыя — у Полацку і Гродне. Негатыўнае стаўленне ўлады да каталіцкай канфесіі, якая дзейнічала пераважна ў заходніх абласцях Беларусі, выяўлялася ў паступовым закрыцці касцёлаў і арыштах ксяндзоў. Іх абвінавачвалі ў падтрымцы дзейнасці Арміі Краёвай і варожых адносінах да савецкай улады.

3. Суаднясенне падзей (працэсаў) гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі

Сінхранізацыя «рэйкавай вайны» на тэрыторыі Беларусі з заключным этапам Вялікай Айчыннай вайны.

«Рэйкавая вайна» — акцыя партызан па масавым разбурэнні чыгунак з мэгай дэзарганізацыі нямецкіх ваенных гіеравозак. На акупіраванай тэрыторыі Беларусі праводзілася ў тры этапы. Першы этап «рэйкавай вайны» пачаўся ў жніўні 1943 г., калі савецкія войскі распачалі контрнаступленне пад Курскам. Узрываліся рэйкі, пускаліся пад адхон ваенныя эшалоны, разбураліся варожыя гарнізоны. У выніку на 40 % скараціліся перавозкі для фашысцкіх армій. Гітлераўскае камандаванне вымушана было аддаць загад разбіраць пуці ў шэрагу краін Еўропы, а рэйкі і шпалы перапраўляць на Усход. Другі этап «рэйкавай вайны» пад назвай «Канцэрт» праводзіўся ў верасні — лістападзе 1943 г., калі Чырвоная Армія ўступіла на тэрыторыю БССР. Праціўнік вымушаны быў падвоіць колькасць дывізій для аховы сваіх камунікацый. Трэці этап пачаўся ў ноч на 20 чэрвеня 1944 г., напярэдадні Беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён», і працягваўся да поўнага вызвалення Беларусі.