Білет 2. Гісторыя Беларусі

1. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі: асаблівасці і вынікі пераўтварэнняў у грамадска-палітычнай і сацыяльна-эканамічнай сферах

Нарастанне супярэчнасцей у грамадстве. Кастрычніцкая рэвалюцыя. Вясной — летам 1917 г. у Расіі ва ўмовах няздольнасці Часовага ўрада вырашыць пытанні аб зямлі, вайне і міры нарастаў палітычны і эканамічны крызіс. Партыя балынавікоў гатова была пераадолець яго, але для гэтага ім трэба было ўзяць уладу ў свае рукі. Па ініцыятыве У. I. Леніна да восені 1917 г. быў распрацаваны курс на заваёву ўлады праз узброенае паўстанне.

25 кастрычніка 1917 г. рабочыя Петраграда і рэвалюцыйна настроеныя салдаты зверглі ўладу буржуазнага Часовага ўрада. 26 кастрычніка II Усерасійскі з’езд Саветаў абвясціў савецкую ўладу ў цэнтры і на месцах. Былі прыняты гістарычныя дэкрэты аб міры і зямлі. Прапаноўвалася неадкладна пачаць перамовы аб справядлівым і дэмакратычным міры без анексій і кантрыбуцый. Скасоўвалася памешчыцкая ўласнасць на зямлю без усялякага выкупу. З’езд утварыў Часовы рабоча-сялянскі ўрад — Савет Народных Камісараў на чале з У. I. Леніным.

У выніку кастрычніцкіх падзей 1917 г. адбыўся пераход улады да Саветаў рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў, што стала пачаткам Кастрычніцкай рэвалюцыі. Яна азначала пераход ад аднаго грамадска-палітычнага ладу да другога, што йбумовіла карэнныя змены ў жыцці грамадства. Як і Лютаўская 1917 г., а таксама першая расійская 1905-1907 гг., Кастрычніцкая рэвалюцыя стала адным з этапаў мадэрнізацыі грамадства на шляху яго паступовага пераходу ад аграрна-рамеснага да індустрыяльна-аграрнага этапу.

Пераход улады ў рукі Саветаў у Беларусі і на Заходнім фронце. Апоўдні 25 кастрычніка бальшавікі Мінска па вайсковым * радыё атрымалі паведамленпе аб перамозе ўзброенага паўстання ў Петраградзе. Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, у якім пераважалі балыпавікі, абвясціў сябе ўладай у горадзе.

Процідзеянне бальшавікам у Мінску аказаў Камітэт выратавання рэвалюцыі. Ён быў створаны з меншавікоў, эсэраў, бундаўцаў і прадстаўнікоў беларускіх нацыянальных арганізацый. Перавага сіл аказалася на баку Камітэта, Мінскі Савет рабочых дэпутатаў пайшоў з ім на перамовы. Але, калі ў Мінск прыбылі па-бальшавіцку настроеныя войскі і браніраваны поезд з Заходняга фронту, суадносіны сіл змяніліся на карысць балыпавікоў. 2 лістапада 1917 г. уладу ў Мінску канчаткова ўзяў у свае рукі 'Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) Заходняй вобласці і фронту, пад кантролем якога аказалася і Мінская губерня*

Пасля звяржэння Часовага ўрада барацьбу з балыпавікамі ўзначаліла Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага расійскай арміяй, якая размяшчалася ў Магілёве. Савецкі ўрад аб’явіў генерала М. М. Духоніна звергнутым з пасады выконваючага абавязкі Вярхоўнага галоўнакамандуючага. У Магілёў былі накіраваны балынавіцкія ўзброеныя сілы. 18 лістапада 1917 г. Стаўка была ліквідавана, а ўлада перайшла ў рукі ВРК.

Ва ўмовах Першай сусветнай вайны бальшавікі дзеля выканання сваіх планаў зрабілі стаўку на салдат Заходняга фронту, што праходзіў праз тэрыторыю Беларусі. Многія салдаты, змучаныя вайной, са спачуваннем сустрэлі першыя дэкрэты савецкай улады аб міры і зямлі. Бальшавікоў падтрымала асноўная частка сялян, што разлічвала на атрыманне зямлі памешчыкаў без выкупу ў выніку ліквідацыі памешчыцкага землеўладання.

Фарміраванне Абласнога выканаўчага камітэта і Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. Пасля кастрычніцкіх падзей пачалося фарміраванне адзінай структуры органаў улады і кіравання. Яшчэ ў чэрвені 1917 г. былаўтворана Заходняя вобласць як часовае аб’яднанне губерняў з мэтай цэнтралізаваць У Мінску кіраўніцгва мясцовымі Саветамі. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. Заходняя вобласць стала адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, у якую ўвайшлі Віленская, Віцебская, Магілёўская і Мінская губерні. У сувязі з германскай акупацыяй у лютым 1918 г. цэнтр вобласці быў перанесены ў Смаленск. У верасні 1918 г. Заходняя вобласць была перайменавана ў Заходнюю камуну, якую ліквідавалі ў сувязі са стварэннем Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі.

3 26 лістапада 1917 г. да 2 студзеня 1919 г. на тэрыторыі Віленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і не акупіраваных германскімі войскамі частках Віленскай і Смаленскай губерняў дзейнічаў першы вышэйшы заканадаўчы орган савецкай улады — Абласны выканаўчы камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыканкамзах). Адным з яго кіраўнікоў быў А. Ф. Мяснікоў. У склад Аблвыканкамзаха ўваходзілі ў асноўным прадстаўнікі партыі балыпавікоў. Для вырашэння найболып важных пытанняў у лістападзе 1917 г. быў створаны Савет Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту. СНК з’яўляўся выканаўчым органам савецкай улады ў Беларусі, а пасля красавіка 1918 г. яго функцыі перайшлі да Аблвыканкамзаха. Першым кіраўніком СНК стаў К. I. Ландэр.

Першыя пераўтварэнні ў сацыяльна-эканамічнай сферы. Адным з першых мерапрыемстваў савецкай улады было правядзенне нацыяналізацыі прамысловасці — перадачы прадпрыемстваў з прыватнай у дзяржаўную ўласнасць. Уводзіўся 8-гадзінны рабочы дзень.

Праводзіўся ў жыццё Дэкрэт аб зямлі. Згодна з ім было ліквідавана памешчыцкае землеўладанне. Адбывалася перадача былой памешчыцкай зямлі ў распараджэнне Саветаў сялянскіх дэпутатаў, якія з’яўляліся органамі дзяржаўнага кіравання.

У 1918-1920 гг. ва ўмовах Грамадзянскай вайны і ўзброенай ваеннай інтэрвенцыі замежных дзяржаў супраць Савецкай Расіі партыя балыпавікоў у сацыяльна-эканамічнай галіне праводзіла палітыку «ваеннага камунізму». Яе цэнтральным элементам стала ўвядзенне харчразвёрсткі, што ўяуляла сабой сістэму нарыхтовак сельскагаспадарчай прадукцыі, згодна з якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве ўсе лішкі прадукцыі, у першую чаргу збожжа, якое прызначалася для забеспячэння Чырвонай Арміі. Вельмі часта сяляне прымушаны былі здаваць дзяржаве не толькі лішкі прадукцыі, а нават і тое, што неабходна было ім для ўласнага спажывання. Элементам камуністычных пачаткаў стала ўвядзенне ўсеагульнай працоўнай павіннасці па прынцыпе «хто не працуе, той не есць», ураўняльнага прынцыпу аплаты працы, бясплатных камунальных паслуг.

2. БССР у першае пасляваеннае дзесяцігоддзе: кірункі і асаблівасці аднаўлення

Сацыяльна-эканамічнае аднаўленне краіны пасля вайны. 3 саюзных рэспублік найбольшыя страты (адносца агульнай колькасці насельніцтва) у гады Вялікай Айчыннай вайны панесла Беларусь: загінуў амаль кожны трэці яе жыхар. Колькасць насельніцтва знізілася да 6,3 млн у 1945 г. Рэспубліка страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця. Была разбурана большасць гарадоў, спалены тысячы сёл, амаль перасталі дзейнічаць прамысловасць, транспарт, сувязь, у цяжкім становішчы знаходзілася сельская гаспадарка.

Пасляваеннае аднаўленне БССР уключала ў сябе пераадоленне ваенных разбурэнняў і вяртанне да мадэлі развіцця грамадства, якая вызначылася ў даваенны перыяд. Гэтая мадэль развіцця была звязана з паступовым фарміраваннем індустрыяльнага грамадства. Рысы, характэрныя для станаўлення такога тыпу грамадства, выявіліся ў гады першай пасляваеннай (чацвёртай па ліку) пяцігодкі ў апераджальных тэмпах аднаўлеріня і развіцця цяжкай прамысловасці ў параўнанні з лёгкай. У БССР асабліва высокімі тэмпамі развіваліся машынабудаванне і электраэнергетыка.

Вайна, а затым усеагульны ўдзел насельніцтва ў пасляваенным адраджэнні рэспублікі прывялі да змены сацыяльнай структуры насельніцтва. Узнік вялікі попыт на рабочыя рукі ў гарадах і гарадскіх пасёлках, якія адбудоўваліся і хутка разрасталіся. Шмат рабочых патрабавалася для аднаўлегшя чыгункі, іншых відаў транспарту. Гэтая праблема вырашалася за кошт прыцягнення рабочай сілы з вёскі. Ізаляванасць і пэўная замкнёнасць сялянскага жыцця былі парушаны. Трэба заўважыць, што калгаснае сялянства не мела пашпартоў і без дазволу кіраўніцтва калгасаў не магло пакінуць вёску і пераехаць у горад. У другой палове 1950-х гг. умовы атрымання пашпартоў калгаснікамі былі аблегчаны.

Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця. Аднаўлялася савецкая грамадска-палітычная сістэма, якая ўстанавілася яшчэ ў 1920-1930-я гг. і характарызавалася поўным кантролем дзяржавы над грамадскім жыццём, панаваннем дзяржаўнай уласнасці на сродкі вытворчасці, укараненнем марксісцка-ленінскай ідэалогіі. Для грамадска-палітычнага жыцця краіны было характэрна існаванне аднапартыйнай сістэмы, прадстаўленай Камуністычнай партыяй (бальшавікоў) Беларусі.

Развіццё культуры. Працэс пасляваеннага аднаўлення меў сваёй састаўной часткай далейшае павышэнне ролі навукі і адукацыі. У сціслыя тэрміны аднаўлялася работа навучальных устаноў, што стварыла ўмовы для забеспячэння высокакваліфікаванымі кадрамі ўсіх галін эканомікі БССР.

Пасля вайны захаваўся партыйна-дзяржаўны курс 1930-х гг. у літаратуры і мастацтве. Творчасць пісьменнікаў, як і ўсіх дзеячаў культуры, была пастаўлена ў жорсткія рамкі патрабаванняў улады, звязаных з прынцыпам партыйнасці і метадам сацыялістычнага рэалізму.

3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента

Вызначэнне асаблівасцей грамадска-палітычнага жыцця ў БССР праз азнаямленне з вытрымкай з даклада Першага сакратара ЦК КПБ П. М. Машэрава на пазачарговай дзявятай сесіі Вярхоўнага Савета БССР, прысвечанай вынікам усенароднага абмеркавання праекта Канстытуцыі (Асноўнага Закона) БССР у 1978 г.:

«С первого м до последнего дня этой важной полнтнческой кампаннн труженнкн городов н сёл проявлялн высокую актпвность, подлннную запнтересованность в том, чтобы Основной Закон БССР провозглашал н закреплял все напболее сушественные п важные стороны нашмх достнженнй н завоеванпй в братской семье советскнх народов, обеспечнвал новые возможностн для экономнческого н соцнального прогресса республпкн...

...Рабочне н колхозннкн, ннтеллнгенцня республнкн все свон помыслы н стремлення связывают с мудростью н деятельностью родной Коммуннстнческой партнн, созндательной снлой ее внутренней н внешней полнтнкн. Коммуннсты, весь белорусскнй народ с особым удовлетвореннем воспрннялп положенне новой Констнтуцнн БССР о том, что “руководяшей н направляюшей снлой советского ободества, ядром его полптпческой спстемы, государственных ц обшественных органнзацнй является Коммуннстнческая партня Советского Союза”».

Асаблівасцю грамадска-палітьгчнагажыцця ў БССР з’яўлялася існаванне аднапартыйнай палітычнай сістэмы, пры якой Камуністычная партыя Беларусі, у адпаведнасці з шостым артыкулам Канстытуцыі БССР 1978 г., абвяшчалася кіруючай і накіроўваючай сілай у грамадстве і ядром палітычнай сістэмы. Такім чынам адбывалася адзяржаўленне КПБ з поўным кантролем з яе боку ўсіх сфер жыцця грамадства.