Білет 1. Гісторыя Беларусі

1. Беларусь напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.: сацыяльна-эканамічная і палітычная сітуацыя, беларускі нацыянальны рух

Палітычная і сацыяльна-эканамічная сітуацыя ў Беларусі і на Заходнім фронце летам — восенню 1917 г. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1917 г. прывяла да падзення самадзяржаўя ў Расіі. Аднак буржуазным Часовым урадам не былі вырашаны галоўныя, злабадзённыя сацыяльныя пытанні — аграрнае, нацыянальнае, аб спыненні ўдзелу Расіі ў Першай сусветнай вайне і заключэнні міру. Асабліва набалелым для Беларусі было пытанне аб міры. Насельніцтва краю пакутавала ад баявых дзеянняў і цяжару ўтрымання больш за паўтарамільённай арміі Заходняга фронту. Салдаты, якія ў сваёй болынасці былі сялянамі, мабілізаванымі ў расійскую армію, выказвалі незадаволенасць палітыкай Часовага ўрада па вядзенні вайны да канчатковай перамогі.

Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (балынавікоў) прытрымлівалася ідэі пабудовы сацыялізму рэвалюцыйным шляхам праз звяржэнне Часовага ўрада, устанаўленне пралетарыятам сваёй дыктатуры (неабмежаванай улады рабочага класа), ажыццяўленне сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. Бальшавікі прызнавалі права нацый на самавызначэнне аж да стварэння імі самастойнай дзяржавы. РСДРП(б) выступала за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання і перадачу ўсёй зямлі ва ўласнасць народа. У інтарэсах пралетарыяту бальшавікі прызнавалі карысным ператварэнне Першай сусветнай вайны, якую яны лічылі імперыялістычнай, у грамадзянскую. Бліжэйшай задачай бальшавікоў у Беларусі і на Заходнім фронце было здзяйсненне сацыялістычнай рэвалюцыі і пераход усёй улады да Саветаў.

Меншавікі, якія ўяўлялі сабой палітычны кірунак у РСДРП, лічылі сацыялізм справай далёкай будучыні. Яны выступалі за рэформы, у выніку якіх капіталізм паступова павінен быў пераўтварыцца ў грамадства сацыяльнай справядлівасці.

Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР, эсэры) лічыла, што Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. стварыла магчымасць для пераўтварэння буржуазнага грамадства ў сацыялістычнае? Іх праграма па аграрным пытанні прадугледжвала сацыялізацыю зямлі — пераход зямлі без выкупу з прыватнай уласнасці ў агульнанародную і ўраўняльнае надзяленне зямлёй тых, хто яе апрацоўвае. У нацыянальным пытанні эсэры выступалі за аўтаномію — шырокае ўнутранае самакіраванне, якое дазваляецца нацыі, што кампактна пражывае ў межах дзяржавы. Разам з меншавікамі эсэры падтрымлівалі палітыку Часовага ўрада па вядзенні вайны да пераможнага канца.

Партыя рэвалюцыйна-дэмакратычнага кірунку Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ) летам — восенню 1917 г. сваёй канчатковай мэтай абвясціла «ўвядзенне сацыялістычнага парадку праз развіццё класавай барацьбы і сацыяльную рэвалюцыю». БСГ выступала за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам для бясплатнага карыстання. Кіраўніцтва БСГ вясной — летам 1917 г. патрабавала для Беларусі аўтаноміі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі.

Перадумовы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Катастрафічнае становішча Расіі восенню 1917 г., разруха і наступаючы голад, жахі Першай сусветнай вайны абумовілі прыцягальнасць сацыялістычных ідэй. Болынасць рабочых і сялян падтрымала партыі сацыялістычнай арыентацыі і перш за ўсё бальшавіцкую партыю.

У час Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыўся пераважна мірны пераход улады ў рукі Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. Першымі законамі савецкай улады сталі дэкрэты аб міры і зямлі, якія былі прыняты II Усерасійскім з’ездам Саветаў. Болынасць працоўных, якія стаміліся ад вайны, разрухі і беззямелля, падтрымлівалі прапановы балыпавікоў аб пачатку мірных перамоў, заключэнні міру паміж ваюючымі бакамі без анексій і кантрыбуцый, аб перадачы зямлі Саветам сялянскіх дэпутатаў. Нездарма дзень 7 лістапада (25 кастрычніка па старым стылі), калі ў выніку ўзброенага паўстання ў Петраградзе быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла ў рукі Саветаў, абвешчаны святочным днём у Рэспубліцы Беларусь — Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі. Як і папярэднія расійскія рэвалюцыі, Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. стала адным з этапаў і сродкаў мадэрнізацыі беларускага грамадства і перадумовай афармлення самастойнай дзяржаўнасці.

Беларускі нацыянальны рух. У сакавіку і ліпені 1917 г. у Мінску прайшлі два з’езды беларускіх нацыянальных партый і арганізацый. Была створана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый (з кастрычніка 1917 г. - Вялікая беларуская рада), якая стала адзіным кіруючым органам беларускага нацыянальнага руху. Асноўным праграмным патрабаваннем рады было дасягненне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай Федэрацыі.

У снежні 1917 г. быў скліканы Усебеларускі з’езд. Яго дэлегаты спрабавалі вырашыць пытанне аб утварэнні беларускай дзяржаўнасці з шырокім прадстаўніцтвам усіх пластоў насельніцтва. Гэтыя спробы ў рэшце рэшт скончыліся абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у этнаграфічных межах пражывання беларускага этнасу. Такія дзеянні разыходзіліся з пазіцыяй бальшавіцкага кіраўніцтва, якое імкнулася да рэалізацыі ідэі сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі. У выніку рэальная беларуская дзяржаўнасць была ўтворана на савецкай аснове ў выглядзе Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ).

Фарміраванне беларускай дзяржаўнасці адбывалася ў цяжкіх умовах. Працягвалася Першая сусветная вайна. Заходняя частка Беларусі была акупіравана германскімі войскамі, якія ўсталявалі там уласную адміністрацыю і законы. Унутры Савецкай Расіі пачалася Грамадзянская вайна за ўладу паміж рознымі палітычнымі сіламі. Яна ўскладнілася ўзброенай інтэрвенцыяй замежных дзяржаў — іх умяшаннем ва ўнутраныя справы Савецкай Расіі. Адным з кірункаў інтэрвенцыі стала ў 1919-1920 гг. польска-савецкая вайна, калі баявыя дзеянні праходзілі на тэрыторыі Беларусі.

Пагроза інтэрвенцыі з боку Польшчы прымусіла савецкі ўрад утварыць Сацыялістычную Савецкую Рэспубліку Літвы і Беларусі (Літбел). Яе тэрыторыя выкарыстоўвалася ў якасці пагранічнай зоны паміж буржуазным Захадам і Савецкай Расіяй. Пасля вызвалення Беларусі ад польскіх інтэрвентаў была зноў абвешчана савецкая ўлада і незалежнасць Савецкай Беларусі. Аднак па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора значная частка тэрыторыі Беларусі адышла да Полыпчы.

2. Народная гаспадарка БССР у другой палове 1940-х — першай палове 1950-х гг.: пераадоленне наступстваў вайны і выхад на новы ўзровень развіцця

Аднаўленне і развіццё прамысловасці і транспарту. У выніку вайны і злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў Беларусь страціла звыш паловы свайго нацыянальнага багацця. Былі спалены і зруйнаваны 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак, 10 338 заводаў і фабрык. Вялікія страты панеслі ўсе віды транспарту і сувязі. Пасля вайны вялікая колькасць сем’яў страціла жыллё і вымушана была туліцца ў рознага роду прыстанішчах. Не хапала тавараў першаснага ўжытку. Да 1947 г. захоўвалася картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары. Па картачках можна было атрымаць («атаварыць») штодзень па 450 г хлеба, а кожны месяц — па 900 г цукру і па 2 кг мяса (ці рыбы).

У верасні 1946 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон аб пяцігадовым плане аднаўлення і развіцця народнай гаспадаркі рэспублікі на 1946-1950 гг., які з’яўляўся састаўной часткай агульнасаюзнага плана чацвёртай пяцігодкі. БССР, як адна з саюзных рэспублік, атрымала шмат станкоў, металу, будаўнічых матэрыялаў, прадуктаў харчавання, адзення, абутку, медыкаментаў з агульнасаюзных крыніц. Дапамогу Беларусі ў аднаўленні гаспадаркі аказвалі іншыя рэспублікі СССР, якія пазбеглі гітлераўскай акупацыі. Асаблівасцю працэса аднаўленіш стала тое, што ён адбываўся на ўсёй тэрыторыі БССР, якая была акупіравана ў гады вайны, і пачаўся з цяжкай прамысловасці.

Курс на апераджальны рост цяжкай прамысловасці. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе былі не толькі адноўлены старыя галіны прамысловасці, але і створаны шэраг новых: аўтамабільная, трактарная вытворчасць, дарожных машын і будаўнічых механізмаў. Аўтамабільны і трактарны заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі рэспублікі. Машынабудаванне і металаапрацоўка сталі вядучымі галінамі беларускай эканомікі.

У першай палове 1950-х гг. было пераадолена адставанне лёгкай прамысловасці. Ствараліся новыя прадпрыемствы, сярод якіх Віцебскі дыванова-плюшавы камбінат і шаўкаткацкая фабрыка, Мінскі і Гродзенскі тонкасуконныя камбінаты.

Працоўны подзвіг беларускага народа. Сярод перадавікоў і наватараў вытворчасці вызначыліся сталявар Мінскага аўтамабілыіага завода Дзмітрый Барашкін і мінскі муляр Дзяніс Булахаў, якія сталі Героямі Сацыялістычнай Працы і ганаровымі грамадзянамі Мінска. Удасканаленне Д. Барашкіным сталеплавільнай нечы дало магчымасць атрымаць за адну плаўку болын за 6 тон вадкага металу. Рацыяналізатары ўнеслі дзясяткі тысяч прапаноў па ўдасканаленні тэхнікі і прылад працы, эканоміі сыравіны і зберажэнні энергарэсурсаў.

Меры па аднаўленні сельскай гаспадаркі. Калектывізацыя ў заходніх абласцях Беларусі. У час вайны была разрабавана маёмасць калгасаў і саўгасаў, сельскагаспадарчая тэхніка — поўнасцю знішчана. Прадукцыйнасць працы ў адноўленых калгасах і саўгасах ва ўсходніх абласцях Беларусі заставалася надзвычай нізкай. Сеяць калгаснікам, пераважна жанчынам і падлеткам, даводзілася ўручную. Цяглавай сілай былі толькі коні.

Не існавала эканамічнага стымулу ў калгаснікаў, якія працавалі за працадні (адзінка ўліку працы калгаснікаў і размеркавання даходаў па працы ў калгасах у 1930-1966 гг.). Абмяжоўваўся гандаль прадукцыяй, вырашчанай на прысядзібных участках. Сялянам прыходзілася жыць за кошт таго, што яны мелі з агародаў.

Адначасова з аднаўленнем ва ўсходніх абласцях калгасна-саўгаснай вытворчасці адбывалася калектывізацыя сельскай гаспадаркі заходніх абласцей, уз’яднаных з БССР у 1939 г., якая праводзілася ў сціслыя тэрміны, вельмі часта з выкарыстаннем прымусовых метадаў. Заможныя гаспадаркі былі ліквідаваны, у афіцыйных дакументах іх гаспадары прылічваліся да кулакоў. Больш за 10 тысяч заможных сем’яў выслалі ў Сібір і Казахстан.

Матэрыяльнае становішчанасельніцтва. За першыя пяць пасляваенных гадоў у рэспубліцы было пабудавана болып за 4,2 млн метраў жылой плошчы. У 1949 г. завяршылася перасяленне сельскіх жыхароў з зямлянак ва ўласныя дамы. У снежні 1947 г. была адменена картачная сістэма з яе нарміраваным размеркаваннем прадуктаў. Адначасова была праведзена грашовая рэформа. У выніку ў некалькі разоў у абарачэнні скарацілася грашовая маса, што спыніла інфляцыю і рост цэн. Аднак у працэсе замены грошай пэўныя страты панеслі і працоўныя, паколькі яна праводзілася ў разліку 10 руб. старых на 1 руб. новых. У 1949-1950 гг. двойчы адбылося зніжэнне рознічных цэн на прамысловыя і харчовыя тавары, што забяспечыла значны рост рэалыіай заработнай платы рабочых і служачых.

3. Характарыстыка творчасці дзеяча культуры

Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч быў адным з кіраўнікоў і заснавальнікаў легальнай масавай культурна-асветніцкай арганізацыі ў Заходняй Беларусі — Таварыства беларускай школы (ТБШ), якое існавала ў 1921-1937 гг. ТБШ выступала супраць паланізацыі, дабівалася адкрыцця беларускіх народных школ, клубаў-чытальняў, бібліятэк, выпуску беларускіх газет, падручнікаў, кніг у тых раёнах Заходняй Беларусі, дзе беларускамоўнае насельніцтва складала 25 % і болей. Б. А. Тарашкевіч яшчэ ў 1918 г. падрыхтаваў першы падручнік для вучняў «Беларуская граматыка для школ», які перавыдаваўся 6 разоў. Прапанаваны Б. А. Тарашкевічам варыянг беларускай граматыкі, што атрымаў назву тарашкевіцы, дзейнічаў з 1918 па 1939 г. і стаў асновай літаратурных нормаў сучаснай беларускай мовы.