Упр. 10. Прачытайце. Перадайце змест вершаванай казкі прозай. Чым адрозніваецца вершаваная мова ад празаічнай?

1.

Салаўёвы песні

  • Дубы-асілкі талакой
  • Стаяць над соннаю ракой,
  • Не спяць, ды не шапнуць і слоўка,
  • Бо побач заспяваў салоўка.
  • Не спала ў лесе і сава,
  • Хадзіла кругам галава.
  • Украсці песні ў салаўя Яна рашыла.
  • Толькі як?
  • Патрэбна ведаць,
  • Дзе
  • Хавае іх,
  • Куды кладзе.
  • Вачэй не зводзіла ўсю ноч,
  • Пад пень заглядвала,
  • Пад корч,
  • У вербалоз ля ручая —
  • Няма іх,
  • Песень салаўя.
  • А на калінавым кусце Спяваў салоўка ў цемнаце,
  • Спяваў у добры час.
  • Ад песні той якраз I запалілася зара.
  • Вось-вось і змрок сплыве.
  • Ну што рабіць саве?
  • Знайшла сваё жытло —
  • Схавалася ў дупло.
  • I там яна, бядачка,
  • Зайшлася дзікім плачам.

Р. Яўсееў.

Над соннаю ракой стаяць гуртам дубы-асілкі. Яны не спяць, ды не размаўляюць, бо побач спявае салавей.

Не спала і сава ў лесе. Яна вырашыла ўкрасці песні ў салаўя. Аднак як гэта зрабіць, яна не ведала. Трэба даведацца, дзе салавей хавае іх, куды кладзе. Сава не спала ўсю ноч. Яна заглядвала пад пень, пад корч, глядзела ў вербалозе ля ручая, аднак песень салаўя нідзе не было.

А салоўка спяваў усю ноч на калінавым кусце. Ад яго песні запалілася зара. Вось-вось ужо пачне світаць.

Што рабіць саве? Яна схавалася ў дупло і там, бядачка, зайшлася дзікім плачам.

Вершаваная мова рыфмаваная, яна мае пэўна рытм. Празаічная ж мова не рытмічна складзеная, а лагічна.