Упр. 9. Прачытайце. У якіх прыказках маецца на ўвазе пісьмовая форма маўлення, у якіх — вусная, а ў якіх — абедзве формы маўлення?

1.

1. Конь вырвецца — дагоніш, а слова сказанае не вернеш. 2. Слова не верабей: выпусціш — не зловіш. 3. Пачутае слова можна забыць, а запісанае будзе вечна жыць. 4. Рана загоіцца, а злое слова — ніколі. 5. Хто ў другіх пытае, той і розум мае. 6. Кніга маўчыць, ды вучыць, як трэба жыць.

Пісьмовая форма маўлення маецца на ўвазе ў прыказках: 3. Пачутае слова можна забыць, а запісанае будзе вечна жыць. 6. Кніга маўчыць, ды вучыць, як трэба жыць.

Пра вусную форму маўлення размова ідзе ў наступных прыказках: 1. Конь вырвецца — дагоніш, а слова сказанае не вернеш. 2. Слова не верабей: выпусціш — не зловіш.

У іншых маюцца на ўвазе абедзве формы маўлення: 4. Рана загоіцца, а злое слова — ніколі. 5. Хто ў другіх пытае, той і розум мае.