Упр. 7. Прачытайце тэкст з адпаведнай інтанацыяй. Чаму ён мае такую назву? Вызначце форму маўлення і віды маўленчай дзейнасці, уласцівыя гэтаму тэксту. Абгрунтуйце сваё меркаванне.

1.

Бабуліны рукі

— Што ты малюеш, Кацюша?

— Бабуліны рукі.

— Што-о? Дзе ты іх бачыла?

— Бачыла. Мама сёння падавала на стол снеданне, дык бабуля паглядзела на яе рукі і кажа: «Якія, унучачка, у тваёй мамы прыгожыя рукі!» А я чамусьці зірнула на бабуліны, з уздутымі ператруджанымі венамі, з вузлаватымі пакрыўленымі пальцамі. Яны разгладжвалі на стале льняны саматканы абрус, які яна прывезла з вёскі (Паводле А. Капусціна).

  1. Што вы можаце сказаць пра бабулю Кацюшы?
  2. Чаму Кацюша вырашыла намаляваць бабуліны рукі?
  3. Да якой формы маўлення і якога віду маўленчай дзей-насці адносяцца вашы адказы?

Назва тэксту (загаловак) адлюстроўвае яго тэму.

Форма маўлення — вусная (героі тэксту размаўляюць). Віды маўленчай у форме размовы, дзе ўдзельнікі гаворкі па чарзе выказваюцца, задаюць пытанні ці даюць адказы на іх і слухаюць адзін аднаго.

1. Бабуля Кацюшы пражыла складанае жыццё, у якім было многа працы. Цяпер у бабулі ператруджаныя вены, вузлаватыя пакрыўленыя пальцы.

2. Кацюша вырашыла намаляваць бабуліны рукі, таму што яны ўразілі дзяўчынку тым, як многа рукі могуць расказаць пра чалавека, пра яго жыццё.

3. Нашы адказы адносяцца да вуснай форму маўлення, від маўленчай дзейнасці — гаварэнне.