Упр. 5. Прачытайце. Што перадае загаловак: тэму ці асноўную думку?

1.

Мэта і адрасат

Чалавек заўсёды гаворыць з пэўнай мэтай: каб аб нечым паведаміць, запытаць пра нешта, уздзейнічаць на іншых. Яго выказванне заўсёды некаму адрасуецца, як кажуць, мае адрасата. Здараецца, праўда, што чалавек гаворыць сам сабе. Але і ў такіх выпадках у думках ён звяртаецца да некага, уяўляе яго, адказвае за яго.

Пры дапамозе слова чалавек фарміруе думкі і перадае іх. Толькі чалавек можа распавядаць пра падзеі, што адбываліся ў мінулым ці будуць яшчэ адбывацца. Жывёлы ж перадаюць і ўспрымаюць толькі сігналы. I гэтыя сігналы сітуацыйныя, канкрэтныя.

Валоданне мовай — гэта ўласцівасць чалавека.

Вусна перадайце змест тэксту згодна з планам:

  1. Мэта і адрасат маўлення.
  2. Чалавек перадае думкі, жывёла — сігналы.

Загаловак передае тэму тэкста.

1. Чалавек заўсёды гаворыць з пэўнай мэтай: каб паведаміць, запытаць, уздейнічаць на іншых.

2. З дапамогай слова чалавек фарміруе думкі і перадае іх. Ён можа распавядаць пра мінулыя ці будучыя падзеі. А жівёлы перадаюць толькі сітуацыйныя, канкрэтные сігналы.