Упр. 4. Разгледзьце малюнак. Паразважайце над тым, што ён адлюстроўвае. Падрыхтуйце невялікае паведамленне на тэму «Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства».

1.

Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства

Мова — найважнейшая ўмова існавання чалавечага грамадстваю Дзякуючы мове людзі могуць абменьвацца думкамі, дамаўляцца паміж сабой, усталёўваць разнастайныя адносіны. Мова дазваляе апісваць навакольны свет, прыроду, захоўваць гісторыю, матэрыяльную і духоўную культура народа. Такім чынам, праз мову чалавек атрымлівае інфармацыю ад продкаў і перадае яе нашчадкам. Без ведання мовы чалавек не зможа ў поўнай меры адчуць сваёй сувязі з сям'ёй і Радзімай.