Упр. 3. Прачытайце. Вызначце тып тэксту і яго асноўную думку.

Мова непадзельна звязана з жыццём народа, які яе стварыў і карыстаецца ёю.

У мове праз слова і думку адлюстроўваецца прырода айчыны, яе палі і лугі, яе лясы і рэкі, яе даліны і горы, дасягненні народнай гаспадаркі, навукі, тэхнікі і культуры, увесь ход гістарычнага развіцця народа, яго погляды, сляды перажытага гора і перажытай радасці.

Мова звязвае мінулае з сучасным, злучае пакаленні, якія ўжо аджылі, якія жывуць зараз і якія яшчэ будуць жыць. Яна перадае ад аднаго пакалення да другога ўвесь гістарычны вопыт, бо мова — гэта памяць народа.

Мова даецца чалавеку для пазнання гісторыі, фарміравання духоўнага свету, усведамлення свайго этнічнага «я». Вось чаму, авалодваючы мовай, мы духоўна яднаемся з людзьмі таго народа, таго асяроддзя, у якім жывём.

Адкажыце на пытанні

  1. Пра што гаворыцца ў другім абзацы?
  2. Як вы разумееце выраз «Мова — гэта памяць народа»?
  3. Для чаго даецца мова чалавеку?

Тып тэксту — разважанне. У 1-й частцы змешчаны тэзіс (асноўная думка). 2-я частка ўтрымлівас доказ гэтай думкі. 3-я частка (апошні сказ) — вывад.

1. У другім абзацы гаворыцца пра тое, што мова адлюстроўвае яго жыццё, родную прыроду, гісторыю. Сапраўды, словы ў мове ўзнікаюць для таго, каб назваць пэўны прадмет або зяву. Словы называюць прадметы побыту, людзей паводле роду заняткаў (паляўнічы, кухар, захопнік, акупант, вызваліцель) або рыс характару, гістарычныя падзеі.

2. Мы карыстаемся мовай, якую стварылі многія пакаленні нашых продкаў. Болыпасць вядомых нам слоў будут» выкарыстоўваць і настуііныя пакаленні. Таму мову можна назваць памяццю народа.

3. Адказ на пытанне знаходзім у тэксце: Мова даецца чалавеку для пазпання гісторыі, фарміравання духоўпага свету, усведамлення свайго этпічнага «я».