Упр. 2. Прачытайце тэкст.

1.

Што людзі ўмеюць гаварыць, вядома кожнаму. А ці ёсць мова ў жывёл? Ёсць. Але пра мову жывёл мы можам гаварыць толькі як пра мову сігналаў.

Дзе б ні гадавалася тая ці іншая жывёліна або птушка, яна заўсёды зразумее сігналы «сваякоў». Напрыклад, ідзе па беразе ракі пліска і ківае хвастом. Раптам хвост яе робіцца веерам і каля яе з’яўляецца другая пліска, якая зразумела сігнал — «просьбу» прыляцець. Гэта прыродная ўласцівасць прадстаўнікоў жывёльнага свету.

Чалавек ад прыроды мае задаткі для авалодання мовай, але навучыцца гаварыць можа толькі ў працэсе моўных зносін з іншымі людзьмі. Навуцы вядома больш за трыццаць выпадкаў, калі дзеці раслі сярод жывёл. I ні адно з гэтых дзяцей не ўмела гаварыць.

  1. Пра што гаворыцца ў тэксце?
  2. Якія ўмовы неабходны для таго, каб чалавек навучыўся гаварыць?
  1. У тэксце гаворыцца пра мову, людзей і жывёл.
  2. Каб чалавек навучыўся гаварыць, ён павінен жыць сярод людзей.